"Святочная смакацеча" на Вербніцу, або Рыбныя стравы для сумленных поснікаў
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРыба, запечаная цалкам
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае народнае паданне пра тое, як вярба з павуком дапамаглі Збавіцелю, і прапануе прыгатаваць да свята заліўную рыбу па-лунінецку ды свежапасоленую скумбрыю.
У нядзелю 28 красавіка праваслаўныя вернікі святкуюць Вербніцу. Светлы дзень пачынаецца з урачыстага набажэнства ў царкве і асвячэння галінак вярбы.
Пасля чаго ўсе спяшаюцца дахаты, каб разам з блізкімі, седзячы за абедзеным сталом, дзяліцца святочным настроем і радавацца набліжэнню Вялікадня.
© Sputnik / Альфред МикусСвята пачынаецца з урачыстага богаслужэння і асвячэння галінак вярбы
Свята пачынаецца з урачыстага богаслужэння і асвячэння галінак вярбы
© Sputnik / Альфред Микус
Як павук з вярбой Збавіцеля ўратавалі
Вербніца – прадвесніца Вялікадня – узнёслае, урачыстае свята. У хрысціянстве яно прымеркавана да ўваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім, дзе народ сустракаў яго пальмавымі галінкамі. У беларусаў сімвал гэтага свята – дрэва вярба, галінкі якога падчас свята асвячаюць у храмах.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВербныя галінкі падчас свята асвячаюць у храмах
Вербныя галінкі падчас свята асвячаюць у храмах
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Чаму менавіта вярбу, а не пальмавае лісце, у народзе тлумачылі так:
"Ну, а ў нас пальмаў ужэ ж няма, то і рашылі вярбу. Вот паэтаму і вярба".
Адсюль, па народных уяўленнях, і назва свята – Вербніца.
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская"Ну, а ў нас пальмаў ужэ ж няма, то і рашылі вярбу..."
"Ну, а ў нас пальмаў ужэ ж няма, то і рашылі вярбу..."
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Таксама наконт назвы свята ў народзе захавалася цікавае паданне. Згодна з ім, калі Хрыстос хаваўся ад праследавацеляў, яму на шляху сустрэлася спачатку асіна, а пасля вярба. Хрыстос прасіў асіну схаваць яго, але тая адмовілася. Тады за адказ у дапамозе Збавіцель пакараў лякліўку, наказаўшы ёй ад гэтага часу ўвесь свой век дрыжаць. Уцякаючы, ён дабег да вярбы, дзе сядзеў павучок, які прапанаваў Ісусу схавацца на вярбе ў той час, як сам апляце яго на дрэве павуціннем і зробіць незаўважным. Так Хрыстос уратаваўся і ад таго выпадку павука не можна біць, а свята у гонар вярбы называецца Вербніцай.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСвята ў гонар вярбы называецца Вербніцай
Свята ў гонар вярбы называецца Вербніцай
© Sputnik / Виктор Толочко
Галінкі да свята
Перад святам заўсёды паўстае пытанне: дзе ж узяць вербныя галінкі да свята? Нягледзячы на тое, што вярба – шырока распаўсюджанае ў Беларусі дрэва, усё ж расце яно не паўсюдна. Таму калісьці існаваў звычай у Вербную нядзелю прывозіць да царквы вярбу цэлым дрэвам. Пасля яе асвячэння вернікі ламалі з яе галінкі і неслі дамоў. Цяпер жа ў гэты святочны дзень прыгожа аздобленыя вербныя букецікі можна набыць проста каля храма.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВербныя букецікі можна набыць каля царквы
Вербныя букецікі можна набыць каля царквы
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
На сучасных буйных вербных кірмашах вялікі выбар вербных галінак, сярод якіх можна сустрэць і традыцыйныя вербы з розных рэгіёнаў Беларусі. Асаблівую ўвагу заслугоўваюць галінкі, аздобленыя каляровымі сухімі кветкамі, зёлкамі, каласкамі, мохам і іншымі прыроднымі матэрыяламі.
Падобныя вербы – сапраўдныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва! Яны здольныя ўпрыгожыць інтэр’ер сучаснага жылля на працягу года, бо менавіта столькі трэба захоўваць асвечаныя вербы ў хаце. Мінулагоднія галінкі прынята або спальваць у печы, або прыносіць да царквы і пакідаць каля ўваходу.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВербныя букецікі на кірмашы
Вербныя букецікі на кірмашы
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Аднак не вярбой адзінай рады чалавек. Працягваецца Вялікі пост – і таму на стале павінны быць посныя стравы, прыгатаваныя гаспадыняй напярэдадні. Дарэчы, у Вербную нядзелю царква дазваляе есці рыбу. Таму нагадаю некалькі добрых рыбных рэцэптаў з беларускай кухні.
Рыбныя стравы на Вербніцу
"Святочная смакацеча" – менавіта так ў Лунінецкім раёне, што ў Брэсцкай вобласці, называюць вельмі смачныя стравы. А на Вербніцу смакацеча часта аддае водарам прыгатаванай рыбы. Прытым варта памятаць, што рыбныя стравы патрабуюць часу і звычайна гатуюцца загадзя, каб у свята не займацца кухарскімі справамі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРыба, сушаная на саломе
Рыба, сушаная на саломе
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Паколькі побач з беларусамі стагоддзямі жылі яўрэі, то і не дзіва, што некаторыя кулінарныя ідэі ў прыгатаванні рыбы былі запазычаны менавіта ў іх. З часам рыбныя стравы, крыху прыстасаваныя да густу тутэйшых беларусаў – фаршыраваная рознымі спосабамі рыба, "заліўное", рыбныя запяканкі і тушанкі з гароднінай, – трывала аселі ў мясцовай кухні і нават перасталі атаясамлівацца з яўрэйскай кухняй. Што ж, гэта натуральны працэс, бо ўзаемаўзбагачэнне існуе і ў кулінарным асяродку!
Рыба заліўная па-лунінецку
З чаго гатаваць:
1 кг рыбы,
1 морква,
1-2 цыбуліны,
1 корань пятрушкі,
перац гарошкам (па патрэбе),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКаб прыгатаваць сапраўдную заліўную рыбу па-лунінецку, можна выкарыстаць шчупака
Каб прыгатаваць сапраўдную заліўную рыбу па-лунінецку, можна выкарыстаць шчупака
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Пачысціць рыбу (падыдзе любая – шчупак, карп, акунь, амур, судак), памыць, адрэзаць хвост і галаву, з якой выдаліць жабры і вочы, парэзаць на кавалкі, выдаліць косткі.
На дно каструлі выкласці парэзаныя кружкамі цыбулю, моркву, пятрушку, на іх – галовы і хвасты, а таксама мяшэчак з старанна прамытай луской. Уліць 2 шк. вады і варыць 20 хв. Затым пакласці кавалкі рыбы, даліць вады, дадаць соль, перац і варыць каля гадзіны без накрыўкі.
Глыбокае блюда апаласнуць халоднай вадой, асцярожна пакласці кавалкі рыбы, заліць працэджанай юшкай і ахаладзіць. Па жаданні на дно разам з рыбай выкладаюць кавалачкі варанай морквы і галінкі пятрушкі.
Скумбрыя свежапасоленая па-яўрэйску
З чаго гатаваць:
1 кг філе скумбрыі,
0,5 шк. алею,
1 ч. л. цукру,
1 галоўка часнаку,
3-4 лаўровыя лісты,
10 гарошын духмянага перцу,
50 г солі.
© Photo : ГТК БеларусиСкумбрыя – адна з самых пажыўных рыб
Скумбрыя – адна з самых пажыўных рыб
© Photo : ГТК Беларуси
Як гатаваць. З філе рыбы зняць скурку, крыху прысаліць, скласці ў посуд і паставіць на суткі ў халоднае месца.
Парэзаць філе на кавалкі і скласці радамі ў слоік, перасыпаючы кожны рад сумессю з солі, здробненага часнаку, тоўчанага духмянага перцу, пакрышанага лаўровага ліста і цукру.
Праз тры дні ўліць у слоік алей. Яшчэ праз дзень-другі рыба гатова.
Рыба ў таматным марынадзе
З чаго гатаваць:
800 г буйной рыбы,
2 ст. л. мукі,
2 цыбуліны,
2 морквы,
2 ст. л. таматнага пюрэ,
0,5 шк. алею,
лаўровы ліст,
перац (па патрэбе),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДля гэтай стравы спатрэбіцца любая буйная рыба, напрыклад, таўсталобік
Для гэтай стравы спатрэбіцца любая буйная рыба, напрыклад, таўсталобік
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Для стравы спатрэбіцца любая буйная рыба – таўсталобік, амур, карп, шчупак і г.д. Ачышчаную і прамытую рыбу нарэзаць на кавалкі, пасыпаць соллю, перцам, укачаць у муку, абсмажыць на алеі з абодвух бакоў.
Цыбулю дробна нашаткаваць, моркву натаркаваць на "бурачнай" тарцы, разам абсмажыць на алеі, дадаць таматнае пюрэ, соль, перац, лаўровы ліст, уліць трошкі вады і тушыць 5-6 хв. Пакласці ў марынад кавалкі смажанай рыбы і добра прагрэць.
Ядуць як гарачай так і халоднай.
З Вербніцай ды смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРыбны дзень можна зладзіць на Вербніцу
Рыбны дзень можна зладзіць на Вербніцу
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Чытайце таксама:
Абед для Хатніка, або Бульбяныя стравы на вясковым стале
"Мядзведжае" меню ў Камаедзіцу, або Гатуем з гароху і аўса
"Будзь ваша здаровы…", або Лекавая кулінарыя з буракоў і хрэну