https://bel.sputnik.by/20250415/deputaty-belarus--ras-patsverdzl-zapusk-sayuznaga-asaga-z-23-krasavka-1095426889.html
Дэпутаты Беларусі і Расіі пацвердзілі запуск саюзнага АСАГА з 23 красавіка
Дэпутаты Беларусі і Расіі пацвердзілі запуск саюзнага АСАГА з 23 красавіка
Sputnik Беларусь
Грамадзяне дзвюх краін раней для ўезду ў суседнюю краіну на асабістым транспарце карысталіся "Зялёнай картай", затым з-за санкцый перайшлі на "Сінюю", а з 23... 15.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-15T13:22+0300
2025-04-15T13:22+0300
2025-04-15T13:22+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
аўто
асага
страхаванне
грамадства
навіны
парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/09/1081025471_0:524:2708:2047_1920x0_80_0_0_c2d938e42d514138403919971db37814.jpg
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Саюзная "аўтаграмадзянка" стане даступная для расіян і беларусаў з 23 красавіка, усе тэхнічныя пытанні вырашаны, паведаміў старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу па заканадаўстве і рэгламенце, дэпутат Дзярждумы РФ Віктар Пінскі, перадае карэспандэнт Sputnik.Парламентарый нагадаў, што работа над укараненнем саюзнага аўтаполіса ішла чатыры гады, і зараз усё гатова для паўнацэннага запуску сістэмы.Адносна тарыфаў Пінскі ўдакладніў, што гэты від аўтастрахавання будзе ў цэлым больш выгадны, чым тая ж "Сіняя карта"."Гэта не абавязковы від страхавання, гэта дадатковая опцыя для таго, каб чалавек мог выбіраць, што яму выгадна. Або ён ездзіць адзін-два разы на год у Беларусь і купляе "сінюю карту", або заключае дагавор (пагранічнага - Sputnik) страхавання на кароткатэрміновы перыяд, або ён заключае дагавор Саюзнай дзяржавы, калі ён часта ездзіць і перасякае мяжу – яму гэта будзе больш выгадна", - канстатаваў дэпутат.Ён таксама адзначыў, што сам асабіста плануе заключаць саюзнае АСАГА, таму што часта ездзіць у Беларусь на ўласным аўтамабілі.Намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу па заканадаўстве і рэгламенце Сяргей Сівец дадаў, што аб’яднаная страхоўка будзе зручная не толькі ў турыстычных мэтах, але і для сямей, якія часта ездзяць адзін да аднаго ў госці, а таксама для перавозчыкаў."Саюзная страхоўка стане сур’ёзнай падмогай і эканоміяй грашовых сродкаў для такіх грамадзян у плане перамяшчэння на асабістым аўтатранспарце", - сказаў на заканчэнне ён.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250410/lukashenka-myarkue-shto-atamabl-rf--belarus-dasyagnuts-uzronyu-mercedes-1095319558.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/09/1081025471_0:16:2708:2047_1920x0_80_0_0_0317f6d646250f2bf560fa343797766b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, аўто, асага, страхаванне, грамадства, навіны , парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, расія, беларусь
саюзная дзяржава, аўто, асага, страхаванне, грамадства, навіны , парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, расія, беларусь
Дэпутаты Беларусі і Расіі пацвердзілі запуск саюзнага АСАГА з 23 красавіка
Грамадзяне дзвюх краін раней для ўезду ў суседнюю краіну на асабістым транспарце карысталіся "Зялёнай картай", затым з-за санкцый перайшлі на "Сінюю", а з 23 красавіка пачне працаваць новая сістэма аўтастрахавання – саюзнае АСАГА.
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Саюзная "аўтаграмадзянка" стане даступная для расіян і беларусаў з 23 красавіка, усе тэхнічныя пытанні вырашаны, паведаміў старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу па заканадаўстве і рэгламенце, дэпутат Дзярждумы РФ Віктар Пінскі, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Так, з 23 красавіка мы запускаем дадатковую сістэму страхавання – гэта будзе дагавор страхавання Саюзнай дзяржавы. Ён накіраваны перш за ўсё на тое, каб грамадзянам нашых краін было зручна падарожнічаць. Асабліва гэта датычыцца тых, хто часта ездзіць у Беларусь або ў Расію на асабістым транспарце, ім гэта будзе выгадна і зручна", - расказаў ён пасля пасяджэння камісіі ў Мінску.
Парламентарый нагадаў, што работа над укараненнем саюзнага аўтаполіса ішла чатыры гады, і зараз усё гатова для паўнацэннага запуску сістэмы.
Адносна тарыфаў Пінскі ўдакладніў, што гэты від аўтастрахавання будзе ў цэлым больш выгадны, чым тая ж "Сіняя карта".
"Гэта не абавязковы від страхавання, гэта дадатковая опцыя для таго, каб чалавек мог выбіраць, што яму выгадна. Або ён ездзіць адзін-два разы на год у Беларусь і купляе "сінюю карту", або заключае дагавор (пагранічнага - Sputnik) страхавання на кароткатэрміновы перыяд, або ён заключае дагавор Саюзнай дзяржавы, калі ён часта ездзіць і перасякае мяжу – яму гэта будзе больш выгадна", - канстатаваў дэпутат.
Ён таксама адзначыў, што сам асабіста плануе заключаць саюзнае АСАГА, таму што часта ездзіць у Беларусь на ўласным аўтамабілі.
Намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу па заканадаўстве і рэгламенце Сяргей Сівец дадаў, што аб’яднаная страхоўка будзе зручная не толькі ў турыстычных мэтах, але і для сямей, якія часта ездзяць адзін да аднаго ў госці, а таксама для перавозчыкаў.
"Саюзная страхоўка стане сур’ёзнай падмогай і эканоміяй грашовых сродкаў для такіх грамадзян у плане перамяшчэння на асабістым аўтатранспарце", - сказаў на заканчэнне ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"