https://bel.sputnik.by/20250420/khrystos-uvaskres-pravaslanyya--katolk-snnya-adznachayuts-vyalkdzen-1095544924.html
"Хрыстос Уваскрэс!" Праваслаўныя і католікі адзначаюць Вялікдзень
"Хрыстос Уваскрэс!" Праваслаўныя і католікі адзначаюць Вялікдзень
Sputnik Беларусь
Ва ўсіх хрысціянскіх храмах Беларусі, як праваслаўных, так і каталіцкіх, прайшлі ўрачыстыя начныя велікодныя службы. 20.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-20T09:32+0300
2025-04-20T09:32+0300
2025-04-20T18:54+0300
вялікдзень
свята
навіны
грамадства
рэлігія
царква
беларуская праваслаўная царква
касцёл
рымска-каталіцкая царква
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/10/1074447926_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_1f62a821f339c99d21ceceb2325af9da.jpg
МІНСК, 20 кра – Sputnik. Праваслаўныя і католікі 20 красавіка адзначаюць самае галоўнае свята хрысціянскага календара – Уваскрэсенне Хрыстова, або Вялікдзень. Увечары ў Перадвелікодную суботу прайшлі ўрачыстыя богаслужэнні, падчас якіх свяшчэннікі тройчы прамовілі галоўны велікодны вокліч "Хрыстос Уваскрэс!", на што вернікі адказалі – "Сапраўды Уваскрэс".Па хрысціянскай традыцыі і ў цэрквах, і ў касцёлах у дзень Вялікадня раніцай пройдзе богаслужэнне, пасля якога вернікі пойдуць дадому і сядуць за святочны велікодны стол. На стале будуць стаяць велікодныя пачастункі, якія напярэдадні ў суботу асвяцілі ў касцёлах.Гэта кулічы, салодкія тварожныя пасхі і фарбаваныя яйкі. Акрамя гэтага, на велікодны стол паставяць мясныя і рыбныя стравы – бо Вялікі пост завяршыўся і прыйшоў час разгаўляцца.Раніцай у нядзелю ў галоўны праваслаўны храм Беларусі – Свята-Духаў кафедральны сабор прывязуць лампаду з часціцай Жыватворнага агню з Іерусаліма.У дзень Вялікадня ў хрысціян у другой палове дня служыцца вялікая велікодная вячэрняя служба, якая вызначаецца асаблівай урачыстасцю. У праваслаўных ёсць традыцыя, з першага дня Вялікадня і яшчэ 50 дзён, непасрэдна да Сёмухі, яны вітаюць адзін аднаго словамі "Хрыстос Уваскрэс!" і "Сапраўды Уваскрэс", прычым у гэты час не здзяйсняецца зямных паклонаў у храмах.Вялікдзень заўсёды вызначаецца па месяцовым календары, кожны год і ў праваслаўных, і ў католікаў ён прыпадае на розныя даты.Ёсць яшчэ адно правіла разліку дня Вялікадня: ён павінен прайсці ў перыяд з 4 красавіка па 8 мая. Такім чынам, самы ранні бывае 4 красавіка, а самая позняя дата Вялікадня – 8 мая. Напрыклад, такі самы позні Вялікдзень быў у 1945 годзе.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250418/zbatsa-svetu-khrystos-ad-lkhoga-vaskros-abo-svyatochny-vodar-velkodnykh-stra-1095503344.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/10/1074447926_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_97d1177075d1effed955d7dd816275c3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вялікдзень, свята, навіны , грамадства, рэлігія, царква, беларуская праваслаўная царква, касцёл, рымска-каталіцкая царква, у беларусі, беларусь, цiкавосткi
вялікдзень, свята, навіны , грамадства, рэлігія, царква, беларуская праваслаўная царква, касцёл, рымска-каталіцкая царква, у беларусі, беларусь, цiкавосткi
"Хрыстос Уваскрэс!" Праваслаўныя і католікі адзначаюць Вялікдзень
09:32 20.04.2025 (абноўлена: 18:54 20.04.2025) Ва ўсіх хрысціянскіх храмах Беларусі, як праваслаўных, так і каталіцкіх, прайшлі ўрачыстыя начныя велікодныя службы.
МІНСК, 20 кра – Sputnik. Праваслаўныя і католікі 20 красавіка адзначаюць самае галоўнае свята хрысціянскага календара – Уваскрэсенне Хрыстова, або Вялікдзень. Увечары ў Перадвелікодную суботу прайшлі ўрачыстыя богаслужэнні, падчас якіх свяшчэннікі тройчы прамовілі галоўны велікодны вокліч "Хрыстос Уваскрэс!", на што вернікі адказалі – "Сапраўды Уваскрэс".
Па хрысціянскай традыцыі і ў цэрквах, і ў касцёлах у дзень Вялікадня раніцай пройдзе богаслужэнне, пасля якога вернікі пойдуць дадому і сядуць за святочны велікодны стол. На стале будуць стаяць велікодныя пачастункі, якія напярэдадні ў суботу асвяцілі ў касцёлах.
Гэта кулічы, салодкія тварожныя пасхі і фарбаваныя яйкі. Акрамя гэтага, на велікодны стол паставяць мясныя і рыбныя стравы – бо Вялікі пост завяршыўся і прыйшоў час разгаўляцца.
Раніцай у нядзелю ў галоўны праваслаўны храм Беларусі – Свята-Духаў кафедральны сабор прывязуць лампаду з часціцай Жыватворнага агню з Іерусаліма.
У дзень Вялікадня ў хрысціян у другой палове дня служыцца вялікая велікодная вячэрняя служба, якая вызначаецца асаблівай урачыстасцю. У праваслаўных ёсць традыцыя, з першага дня Вялікадня і яшчэ 50 дзён, непасрэдна да Сёмухі, яны вітаюць адзін аднаго словамі "Хрыстос Уваскрэс!" і "Сапраўды Уваскрэс", прычым у гэты час не здзяйсняецца зямных паклонаў у храмах.
Вялікдзень заўсёды вызначаецца па месяцовым календары, кожны год і ў праваслаўных, і ў католікаў ён прыпадае на розныя даты.
Ёсць яшчэ адно правіла разліку дня Вялікадня: ён павінен прайсці ў перыяд з 4 красавіка па 8 мая. Такім чынам, самы ранні бывае 4 красавіка, а самая позняя дата Вялікадня – 8 мая. Напрыклад, такі самы позні Вялікдзень быў у 1945 годзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"