https://bel.sputnik.by/20250422/fsb-raskryla-arkhvy-ab-vopytakh-natsysta-nad-vyaznyam-lagera-zaksenkhazen-1095630819.html
ФСБ раскрыла архівы аб доследах нацыстаў над вязнямі лагера "Заксенхаўзен"
ФСБ раскрыла архівы аб доследах нацыстаў над вязнямі лагера "Заксенхаўзен"
Sputnik Беларусь
Канцэнтрацыйны лагер быў вызвалены перадавымі часцямі першага Беларускага фронту 80 гадоў таму. 22.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-22T11:27+0300
2025-04-22T11:27+0300
2025-04-25T10:59+0300
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
фсб
навіны
архіў
канцлагер
германія
ссср
грамадства
генацыд
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/16/1095626652_0:95:3072:1823_1920x0_80_0_0_591ae2e191d3c414d658d255d7aee8dd.jpg
МІНСК, 22 кра – Sputnik. Нацысты ставілі нялюдскія доследы над вязнямі канцлагера "Заксенхаузен", рассакрэчаныя архіўныя дакументы апублікавала ФСБ.Канцлагер Заксенхаўзен знаходзіўся ў горадзе Араніенбург пад Берлінам. З 1936 па 1945 гады ў ім было больш за 200 тысяч вязняў.На тэрыторыі лагера загінулі звыш 100 тысяч чалавек: ад голаду, хвароб, прымусовай працы, медыцынскіх доследаў, катаванняў і акцый па сістэматычным знішчэнні, якія праводзілі ваенізаваныя падраздзяленні СС.21 красавіка 1945 года пачаўся так званы "марш смерці", куды эсэсаўцы сагналі з Заксенхаўзена больш за 30 тысяч вязняў. Іх планавалася масава знішчыць: перакінуць на бераг Балтыйскага мора, пагрузіць на баржы, вывезці ў адкрытае мора і затапіць. Аднак задуманае ажыццёўлена не было – у першых чыслах мая 1945 года савецкія войскі вызвалілі вязняў.Сам канцлагер быў вызвалены Чырвонай Арміяй і Войскам Польскім 22 красавіка 1945 года. На той момант у Заксенхаўзене знаходзілася каля трох тысяч чалавек.Цяпер на тэрыторыі былога лагера працуе мемарыял, штогод яго наведваюць каля 700 тысяч турыстаў.У ФСБ звярнулі ўвагу на тое, што "Заксенхаўзен" стваралі, як узорны лагер для палітычных праціўнікаў нацысцкага рэжыму і як база для падрыхтоўкі ахоўнікаў канцлагераў.Арышт камендантаЗнайсці і арыштаваць каменданта "Заксенхаўзена" штандартэнфюрара СС Антона Кайндля супрацоўнікам аператыўнага сектара МДБ СССР Берліна ўдалося 17 снежня 1946-га. Таксама арыштавалі 15 супрацоўнікаў канцлагера.Кайндль даў падрабязныя прызнальныя паказанні аб бесчалавечных злачынствах, якія здзейснілі гітлераўцы ў канцлагеры.Ён распавёў, што "Заксенхаўзен" знаходзіўся на асаблівым становішчы сярод "лагераў смерці" нацысцкай Германіі, бо ў яго заключалі найбольш сур'ёзных палітычных праціўнікаў фашызму, вядомых дзярждзеячаў многіх краін Еўропы.На допыце ў снежні 1946-га нацыст прызнаў сябе вінаватым у знішчэнні многіх тысяч зняволеных у канцлагеры. У прыватнасці, пад непасрэдным кіраўніцтвам Кайндля масава забівалі савецкіх ваеннапалонных і мірных савецкіх грамадзян.Ён удакладніў, што ў канцлагеры праводзілі пакутлівыя і бесчалавечныя эксперыменты над людзьмі, якія мелі часта смяротны зыход.Паводле паказанняў экс-каменданта, за некалькі дзён да нападзення Германіі на СССР нямецкія войскі атрымалі строга сакрэтны загад Гітлера аб накіраванні байцоў і камандзіраў Чырвонай арміі, якія трапілі ў палон, у канцлагеры для знішчэння."Пра гэта я ведаю не толькі па сваёй працы ў інспекцыі канцлагераў СС. Знаходзячыся на пасадзе каменданта, я сам увесь час выконваў злачынныя загады аб масавым знішчэнні зняволеных лагера", - прызнаў Кайндль.Ён таксама паказаў, што ў канцлагеры праводзіліся шматлікія "доследы" над зняволенымі з 1942-га па 1944-ы па загадзе Гімлера і галоўнага ўрача інспекцыі канцлагераў Германіі Лолінга.Былы камендант апісаў, як у лагер восенню 1942-га прыбыў хімік-тэхнік галоўнага ўпраўлення крымінальнай паліцыі д-р Вітман з прадпісаннем аб даванні яму магчымасці правесці эксперымент па выпрабаванні новага ўзору гранаты. Яму выдзелілі двух рускіх ваеннапалонных салдат, якіх змясцілі ў пакой, дзе павінна было адбыцца выпрабаванне гранаты."Гранату ў пакой, дзе змяшчаліся рускія ваеннапалонныя, кінуў у маёй прысутнасці асістэнт д-ра Вітмана", - успамінаў Кайндль.Нацыста Ваенны трыбунал Групы савецкіх акупацыйных войск у Германіі прыгаварыў да пажыццёвага зняволення з адбываннем катаржных работ. Кайндль памёр у Варкуцінскім лагеры МУС СССР у 1948-м.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250127/fsb-apublkavala-dakumenty-ab-zaboystvakh-znyavolenykh-u-asventsyme-1093085786.html
германія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/16/1095626652_334:0:3065:2048_1920x0_80_0_0_234be96ea25505c3e0bb92caa4309cd9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, фсб, навіны , архіў, канцлагер, германія, ссср, грамадства, генацыд, у свеце, гісторыя, вялікая айчынная вайна
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, фсб, навіны , архіў, канцлагер, германія, ссср, грамадства, генацыд, у свеце, гісторыя, вялікая айчынная вайна
ФСБ раскрыла архівы аб доследах нацыстаў над вязнямі лагера "Заксенхаўзен"
11:27 22.04.2025 (абноўлена: 10:59 25.04.2025) Канцэнтрацыйны лагер быў вызвалены перадавымі часцямі першага Беларускага фронту 80 гадоў таму.
МІНСК, 22 кра – Sputnik. Нацысты ставілі нялюдскія доследы над вязнямі канцлагера "Заксенхаузен", рассакрэчаныя архіўныя дакументы апублікавала ФСБ.
Канцлагер Заксенхаўзен знаходзіўся ў горадзе Араніенбург пад Берлінам. З 1936 па 1945 гады ў ім было больш за 200 тысяч вязняў.
На тэрыторыі лагера загінулі звыш 100 тысяч чалавек: ад голаду, хвароб, прымусовай працы, медыцынскіх доследаў, катаванняў і акцый па сістэматычным знішчэнні, якія праводзілі ваенізаваныя падраздзяленні СС.
21 красавіка 1945 года пачаўся так званы "марш смерці", куды эсэсаўцы сагналі з Заксенхаўзена больш за 30 тысяч вязняў. Іх планавалася масава знішчыць: перакінуць на бераг Балтыйскага мора, пагрузіць на баржы, вывезці ў адкрытае мора і затапіць. Аднак задуманае ажыццёўлена не было – у першых чыслах мая 1945 года савецкія войскі вызвалілі вязняў.
Сам канцлагер быў вызвалены Чырвонай Арміяй і Войскам Польскім 22 красавіка 1945 года. На той момант у Заксенхаўзене знаходзілася каля трох тысяч чалавек.
Цяпер на тэрыторыі былога лагера працуе мемарыял, штогод яго наведваюць каля 700 тысяч турыстаў.
У ФСБ звярнулі ўвагу на тое, што "Заксенхаўзен" стваралі, як узорны лагер для палітычных праціўнікаў нацысцкага рэжыму і як база для падрыхтоўкі ахоўнікаў канцлагераў.
Знайсці і арыштаваць каменданта "Заксенхаўзена" штандартэнфюрара СС Антона Кайндля супрацоўнікам аператыўнага сектара МДБ СССР Берліна ўдалося 17 снежня 1946-га. Таксама арыштавалі 15 супрацоўнікаў канцлагера.
Кайндль даў падрабязныя прызнальныя паказанні аб бесчалавечных злачынствах, якія здзейснілі гітлераўцы ў канцлагеры.
Ён распавёў, што "Заксенхаўзен" знаходзіўся на асаблівым становішчы сярод "лагераў смерці" нацысцкай Германіі, бо ў яго заключалі найбольш сур'ёзных палітычных праціўнікаў фашызму, вядомых дзярждзеячаў многіх краін Еўропы.
"У лагеры "Заксенхаўзен" адбываліся найбольш сакрэтныя і адказныя аперацыі па знішчэнні людзей, якія здзяйсняліся па асабістых указаннях Гімлера і іншых кіруючых дзеячаў германскага ўрада і германскіх разведвальна-карных органаў", - паведаміў былы камендант.
На допыце ў снежні 1946-га нацыст прызнаў сябе вінаватым у знішчэнні многіх тысяч зняволеных у канцлагеры. У прыватнасці, пад непасрэдным кіраўніцтвам Кайндля масава забівалі савецкіх ваеннапалонных і мірных савецкіх грамадзян.
Ён удакладніў, што ў канцлагеры праводзілі пакутлівыя і бесчалавечныя эксперыменты над людзьмі, якія мелі часта смяротны зыход.
Паводле паказанняў экс-каменданта, за некалькі дзён да нападзення Германіі на СССР нямецкія войскі атрымалі строга сакрэтны загад Гітлера аб накіраванні байцоў і камандзіраў Чырвонай арміі, якія трапілі ў палон, у канцлагеры для знішчэння.
"Пра гэта я ведаю не толькі па сваёй працы ў інспекцыі канцлагераў СС. Знаходзячыся на пасадзе каменданта, я сам увесь час выконваў злачынныя загады аб масавым знішчэнні зняволеных лагера", - прызнаў Кайндль.
Ён таксама паказаў, што ў канцлагеры праводзіліся шматлікія "доследы" над зняволенымі з 1942-га па 1944-ы па загадзе Гімлера і галоўнага ўрача інспекцыі канцлагераў Германіі Лолінга.
Былы камендант апісаў, як у лагер восенню 1942-га прыбыў хімік-тэхнік галоўнага ўпраўлення крымінальнай паліцыі д-р Вітман з прадпісаннем аб даванні яму магчымасці правесці эксперымент па выпрабаванні новага ўзору гранаты. Яму выдзелілі двух рускіх ваеннапалонных салдат, якіх змясцілі ў пакой, дзе павінна было адбыцца выпрабаванне гранаты.
"Гранату ў пакой, дзе змяшчаліся рускія ваеннапалонныя, кінуў у маёй прысутнасці асістэнт д-ра Вітмана", - успамінаў Кайндль.
Нацыста Ваенны трыбунал Групы савецкіх акупацыйных войск у Германіі прыгаварыў да пажыццёвага зняволення з адбываннем катаржных работ. Кайндль памёр у Варкуцінскім лагеры МУС СССР у 1948-м.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"