https://bel.sputnik.by/20250422/naryshkn-nazva-peramogu-nad-natsyzmam-smvalam-dukhonay-suvyaz-kran-snd-1095640243.html
Нарышкін назваў перамогу над нацызмам сімвалам духоўнай сувязі краін СНД
Нарышкін назваў перамогу над нацызмам сімвалам духоўнай сувязі краін СНД
Sputnik Беларусь
У Маскве адкрылася Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайне. 22.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-22T13:11+0300
2025-04-22T13:11+0300
2025-04-25T11:01+0300
сяргей нарышкін
сзр расіі
навіны
у свеце
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
вялікая айчынная вайна
другая сусветная вайна
гісторыя
расія
снд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/13/1076733338_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_08269823168ad16b3b97be2661096c20.jpg
МІНСК, 22 кра – Sputnik. Перамога над нацызмам была дасягнута масавым гераізмам усяго савецкага народа, намаганнямі кожнай рэспублікі СССР, заявіў дырэктар Службы знешняй разведкі РФ, старшыня Расійскага гістарычнага таварыства (РГТ) Сяргей Нарышкін.У аўторак у Маскве адкрылася Міжнародная навуковая канферэнцыя "80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайне". Прывітанне Нарышкіна ўдзельнікам сімпозіума зачытаў намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, сустаршыня РГТ Канстанцін Магілёўскі.Ён зазначыў, што разгром ворага набліжалі "і воіны Кітая, і ўдзельнікі еўрапейскага Супраціўлення, і салдаты краін антыгітлераўскай кааліцыі"."Свяшчэнны подзвіг пакалення пераможцаў трывала замацаваўся ў нацыянальнай памяці, навечна стаў сімвалам, які духоўна звязвае жыхароў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, аб’ядноўвае навуковую супольнасць нашых краін", - звярнуў увагу Нарышкін.Паводле яго слоў, нягледзячы на шматлікія намаганні палітызаваць і скажаць гістарычныя факты, памяць аб вайне захоўваецца мільёнамі людзей па ўсім свеце.Міжнародная навуковая канферэнцыяЗ 22 па 25 красавіка ў Маскве праходзіць Міжнародная навуковая канферэнцыя "80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайне".Мэта дадзенага мерапрыемства – выпрацаваць узгодненыя навуковыя падыходы ў дачыненні да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны, супрацьдзейнічаць спробам скажэння гістарычных фактаў, росту ксенафобіі і рэабілітацыі нацысцкай ідэалогіі.У рамках сімпозіума адбудзецца прэзентацыя калектыўнай працы гісторыкаў постсавецкай прасторы "Вялікая Перамога. Народы Савецкага Саюза ў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах". Таксама пройдзе пасяджэнне Міжнароднай асацыяцыі гісторыкаў і архівістаў дзяржаў-удзельніц СНД, прымеркаванае да яе 20-годдзя.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250422/fsb-raskryla-arkhvy-ab-vopytakh-natsysta-nad-vyaznyam-lagera-zaksenkhazen-1095630819.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/13/1076733338_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_329088801e429fd2f0c2fb75c5218f48.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей нарышкін, сзр расіі, навіны , у свеце, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна, гісторыя, расія, снд, саюзная дзяржава
сяргей нарышкін, сзр расіі, навіны , у свеце, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна, гісторыя, расія, снд, саюзная дзяржава
Нарышкін назваў перамогу над нацызмам сімвалам духоўнай сувязі краін СНД
13:11 22.04.2025 (абноўлена: 11:01 25.04.2025) У Маскве адкрылася Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайне.
МІНСК, 22 кра – Sputnik. Перамога над нацызмам была дасягнута масавым гераізмам усяго савецкага народа, намаганнямі кожнай рэспублікі СССР, заявіў дырэктар Службы знешняй разведкі РФ, старшыня Расійскага гістарычнага таварыства (РГТ) Сяргей Нарышкін.
У аўторак у Маскве адкрылася Міжнародная навуковая канферэнцыя "80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайне". Прывітанне Нарышкіна ўдзельнікам сімпозіума зачытаў намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, сустаршыня РГТ Канстанцін Магілёўскі.
"Вялікая Перамога над нацызмам была дасягнута масавым гераізмам усяго савецкага народа, намаганнямі кожнай рэспублікі СССР", - падкрэсліў Нарышкін.
Ён зазначыў, што разгром ворага набліжалі "і воіны Кітая, і ўдзельнікі еўрапейскага Супраціўлення, і салдаты краін антыгітлераўскай кааліцыі".
"Свяшчэнны подзвіг пакалення пераможцаў трывала замацаваўся ў нацыянальнай памяці, навечна стаў сімвалам, які духоўна звязвае жыхароў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, аб’ядноўвае навуковую супольнасць нашых краін", - звярнуў увагу Нарышкін.
Паводле яго слоў, нягледзячы на шматлікія намаганні палітызаваць і скажаць гістарычныя факты, памяць аб вайне захоўваецца мільёнамі людзей па ўсім свеце.
Міжнародная навуковая канферэнцыя
З 22 па 25 красавіка ў Маскве праходзіць Міжнародная навуковая канферэнцыя "80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайне".
Мэта дадзенага мерапрыемства – выпрацаваць узгодненыя навуковыя падыходы ў дачыненні да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны, супрацьдзейнічаць спробам скажэння гістарычных фактаў, росту ксенафобіі і рэабілітацыі нацысцкай ідэалогіі.
У рамках сімпозіума адбудзецца прэзентацыя калектыўнай працы гісторыкаў постсавецкай прасторы "Вялікая Перамога. Народы Савецкага Саюза ў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах". Таксама пройдзе пасяджэнне Міжнароднай асацыяцыі гісторыкаў і архівістаў дзяржаў-удзельніц СНД, прымеркаванае да яе 20-годдзя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"