Пахаванне Папы Рымскага Францыска адбудзецца 26 красавіка

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкТурысты і паломнікі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане
Турысты і паломнікі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане - Sputnik Беларусь, 1920, 22.04.2025
Падпісацца
Цырымонія развітання з пантыфікам пачнецца 23 красавіка – труна з яго целам будзе выстаўлена ў саборы Святога Пятра.
МІНСК, 22 кра – Sputnik. Пахаванне Папы Рымскага Францыска адбудзецца ў суботу 26 красавіка, пра гэта паведаміла прэс-служба Ватыкана.

"У суботу 26 красавіка 2025 года ў 10:00 раніцы (11:00 па мінскім часе) перад саборам Святога Пятра будзе здзейснена памінальная імша па Францыску, як гэта прадугледжана ў Ordo Exsequiarum Romani Pontificis" ("Парадак пахавання рымскага пантыфіка" - Sputnik), - гаворыцца ў заяве кіраўніка Службы папскіх літургічных цырымоній Дыега Равелі.

Пасля завяршэння набажэнства будуць праведзены цырымоніі Ultima commendatio і Valedictio. Затым труна з целам пантыфіка будзе перанесена ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе, паводле завяшчання папы Францыска, ён будзе пахаваны.
Цырымонія развітання з Папам Рымскім пачнецца 23 красавіка – труна з целам пантыфіка будзе выстаўлена ў саборы Святога Пятра.
Ужо вядома, што ў жалобнай цырымоніі плануюць узяць удзел прэзідэнты ЗША, Францыі і Бразіліі.

Смерць Папы Францыска

Папа Рымскі памёр 21 красавіка ў 8:35 па мінскім часе ў сваёй рэзідэнцыі ў Ватыкане. Яму было 88 гадоў.
Апошнія месяцы Папа Францыск цяжка хварэў і доўгі час знаходзіўся ў шпіталі. Адным з наступстваў кіслароднай тэрапіі стала амаль поўная няздольнасць казаць. Упершыню пасля хваробы ён з’явіўся перад вернікамі 6 красавіка. У мінулую нядзелю, на Вялікдзень, ён прысутнічаў на плошчы Святога Пятра, прывітаўшы прысутных.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Партрэт Папы Рымскага Францыска - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2025
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Папы Рымскага
Стужка навiн
0