https://bel.sputnik.by/20250425/syargeenka-papa-frantsysk-adda-sva-zhytsts-lyudzyam--bogu-1095735414.html
Сяргеенка: Папа Францыск аддаў сваё жыццё людзям і Богу
Сяргеенка: Папа Францыск аддаў сваё жыццё людзям і Богу
Sputnik Беларусь
Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю Папы Рымскага Францыска. 25.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-25T16:17+0300
2025-04-25T16:17+0300
2025-04-25T16:17+0300
навіны
ігар сяргеенка
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
папа рымскі
папа францыск
смерць публічных людзей
ватыкан
палітыка
рэлігія
рымска-каталіцкая царква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/19/1095730599_0:240:1280:960_1920x0_80_0_0_987ff83633aa14b3d0cdf1d159f31aef.jpg
МІНСК, 25 кра – Sputnik. Папа Рымскі Францыск у сваім жыцці шмат рабіў для таго, каб з’яднаць народы, праводзіць прынцыпы міралюбівай палітыкі ў жыццё, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ігар Сяргеенка.Спікер парламента па даручэнні прэзідэнта Беларусі ўзначаліў дэлегацыю краіны, якая прыбыла ў Ватыкан для ўдзелу ў цырымоніі пахавання пантыфіка. Сяргеенка запісаў відэазварот на фоне Сабора Святога Пятра.Сяргеенка таксама падкрэсліў, што рэдкія краіны ў сваёй палітыцы і эканоміцы зыходзяць з гэтых прынцыпаў. Адна з такіх дзяржаў – Беларусь. Імі кіраваўся і нябожчык Папа Рымскі.Ён таксама звярнуў увагу, што зараз размова ідзе аб адкрыцці беларускага пасольства ў Ватыкане. На яго думку, гэта сведчыць шмат у чым і аб развіцці дыпламатычных адносін, якія былі ўстаноўлены ў 1992 годзе.Раней, 21 красавіка, Служба друку Святога прастола паведаміла, што Папа Рымскі Францыск памёр ва ўзросце 88 гадоў у сваёй рэзідэнцыі ў Каса-Санта-Марта.Пантыфік (свецкае імя – Хорхе Марыа Бергольё) нарадзіўся ў Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) 17 снежня 1936 года. Ён быў выбраны Папам 13 сакавіка 2013 года. Гэта быў першы ў гісторыі рымскі пантыфік з Новага Свету.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250424/arkhbskup-stanesk-pryme-dzel-u-tsyrymon-pakhavannya-papy-frantsyska-1095694509.html
ватыкан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/19/1095730599_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_1c294a2853c6e514ae357414c037d8d5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , ігар сяргеенка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, папа рымскі, папа францыск, смерць публічных людзей, ватыкан, палітыка, рэлігія, рымска-каталіцкая царква, у свеце, беларусь
навіны , ігар сяргеенка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, папа рымскі, папа францыск, смерць публічных людзей, ватыкан, палітыка, рэлігія, рымска-каталіцкая царква, у свеце, беларусь
Сяргеенка: Папа Францыск аддаў сваё жыццё людзям і Богу
Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю Папы Рымскага Францыска.
МІНСК, 25 кра – Sputnik. Папа Рымскі Францыск у сваім жыцці шмат рабіў для таго, каб з’яднаць народы, праводзіць прынцыпы міралюбівай палітыкі ў жыццё, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ігар Сяргеенка.
Спікер парламента па даручэнні прэзідэнта Беларусі ўзначаліў дэлегацыю краіны, якая прыбыла ў Ватыкан для ўдзелу ў цырымоніі пахавання пантыфіка. Сяргеенка запісаў відэазварот на фоне Сабора Святога Пятра.
"Ёсць каштоўнасці, якія вышэй за любую палітыку, любую эканоміку. Гэта міралюбнасць, справядлівасць, ісціна, дабро. Ёсць людзі, якія кіруюцца гэтымі прынцыпамі ў сваім жыцці і дзейнасці", - адзначыў ён.
Сяргеенка таксама падкрэсліў, што рэдкія краіны ў сваёй палітыцы і эканоміцы зыходзяць з гэтых прынцыпаў. Адна з такіх дзяржаў – Беларусь. Імі кіраваўся і нябожчык Папа Рымскі.
"Сваё жыццё ён аддаў людзям, Богу, працуючы на розных кантынентах, сустракаючыся з рознымі людзьмі, рознымі палітыкамі. У тым ліку ў 2016 годзе адбылася сустрэча нашага прэзідэнта з Папам Рымскім, якая ў нейкай ступені абумовіла і развіццё адносін нашай краіны з Ватыканам", - дадаў спікер парламента.
Ён таксама звярнуў увагу, што зараз размова ідзе аб адкрыцці беларускага пасольства ў Ватыкане. На яго думку, гэта сведчыць шмат у чым і аб развіцці дыпламатычных адносін, якія былі ўстаноўлены ў 1992 годзе.
Раней, 21 красавіка, Служба друку Святога прастола паведаміла, што Папа Рымскі Францыск памёр ва ўзросце 88 гадоў у сваёй рэзідэнцыі ў Каса-Санта-Марта.
Пантыфік (свецкае імя – Хорхе Марыа Бергольё) нарадзіўся ў Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) 17 снежня 1936 года. Ён быў выбраны Папам 13 сакавіка 2013 года. Гэта быў першы ў гісторыі рымскі пантыфік з Новага Свету.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"