Беларускія школьнікі змогуць адправіцца ў падарожжа да Паўночнага полюса

© Sputnik / Павел Львов / Перайсці ў медыябанкЛедакол са школьнікамі вярнуўся з рэйса на Паўночны полюс
Ледакол са школьнікамі вярнуўся з рэйса на Паўночны полюс - Sputnik Беларусь, 1920, 04.05.2025
Падпісацца
Пачаўся конкурсны адбор сярод моладзі, якая жадае адправіцца ў арктычнае падарожжа на борце атамнага ледакола "50 лет Победы" Расатамфлоту.
МІНСК, 4 мая – Sputnik. Стартаваў конкурс для школьнікаў з двух дзясяткаў краін, пераможцы якога змогуць пабываць на Паўночным полюсе, паведамілі Sputnik у расійскай дзяржкарпарацыі "Росатом".
Адбор праводзяць для вучняў школ з Арменіі, Бангладэш, Беларусі, Балівіі, Бразіліі, Венгрыі, В’етнама і іншых краін. Праект называецца "Ледакол ведаў". Ён праходзіць шосты раз і сёлета прымеркаваны да 80-годдзя расійскай атамнай галіны, а таксама 500-годдзя пачатку асваення Паўночнага марскога шляху.
У конкурсе могуць узяць удзел школьнікі ад 14 да 16 гадоў. Той, хто пройдзе адбор, зможа адправіцца ў навукова-асветніцкую экспедыцыю да Паўночнага полюса на борце атамнага ледакола "50 лет Победы" Расатамфлоту.
Конкурсны адбор пройдзе ў тры этапы і завершыцца 20 чэрвеня. На першым этапе трэба правільна адказаць на 30 пытанняў праз анлайн-форму. Другі этап – гэта праходжанне серыі вэбінараў. Потым неабходна будзе запісаць крэатыўную відэавізітку з адказам на пытанне ад арганізатараў. Толькі 20 фіналістаў адправяцца ў экспедыцыю, якая працягнецца 10 дзён у жніўні.
За ўвесь час існавання праекта ўдзельнікамі арктычных экспедыцый "Росатома" сталі больш за 350 школьнікаў. У мінулым годзе экспедыцыя ўпершыню прайшла ў міжнародным фармаце. Каманда з 15 школьнікаў і экспертаў з Арменіі, Узбекістана, Казахстана, Кыргызстана, Беларусі, Манголіі, Венгрыі, Індыі, Кітая, ПАР падарожнічала да Паўночнага полюса на атамным ледаколе.
Расія – адзіная дзяржава, у якой ёсць атамны ледакольны флот. Ім кіруе кампанія, якая ўваходзіць у дзяржкарпарацыю "Росатом". Цяпер у яе восем атамных ледаколаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Як беларус у складзе Команды Арктики пакарыў Паўночны полюс – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2025
Відэа
Як беларус у складзе "Команды Арктики" пакарыў Паўночны полюс – відэа
Стужка навiн
0