Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2025 годзе спаўняецца 80 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

СНД асудзіла праслаўленне нацысцкіх злачынцаў і калабарацыяністаў

© Sputnik / Тамара БеляеваФлагі СНД
Флагі СНД - Sputnik Беларусь, 1920, 08.05.2025
Падпісацца
Савет пастаянных прадстаўнікоў краін Садружнасці выступіў са зваротам з нагоды 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Прадстаўнікі краін СНД выступаюць за ўмацаванне рашучасці міжнароднай супольнасці не дапусціць паўтарэння трагічных памылак мінулага, гаворыцца ў звароце пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў Садружнасці з нагоды 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Таксама пастаянныя прадстаўнікі заклікалі "будаваць будучыню на аб’яднальных пачатках". Раней аб гэтым гаварылася ў звароце кіраўнікоў дзяржаў СНД у гонар 80-годдзя Перамогі.
Паўнамоцныя прадстаўнікі краін Садружнасці нагадалі, што ў сакавіку 2025 года Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю 79/272 "Васьмідзесятая гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны".
"Галоўнымі сааўтарамі якой выступілі нашы краіны. Гэты дакумент пацвярджае нязменную прыхільнасць да недапушчэння рэабілітацыі нацызму, скажэння гісторыі і падтрымання глабальнай стабільнасці", - адзначылі пастаянныя прадстаўнікі.
Акрамя таго, яны занепакоены частымі выпадкамі апаганення ці знішчэння помнікаў у гонар тых, хто вёў барацьбу супраць нацызму ў гады Другой сусветнай вайны.
"Заклікаем да павагі памяці воінаў-вызваліцеляў, у тым ліку ў дачыненні да мемарыялаў абаронцам і пахаванняў загінулых у перыяд вайны. Патрабуюць рашучага асуджэння і адпаведнай прававой ацэнкі дзеяння тых, хто абражае памяць воінаў-вызваліцеляў і праслаўляе нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых", - завяілі аўтары звароту.
Акрамя гэтага, яны нагадалі аб прыгаворы Нюрнбергскага трыбунала і аб тым, што ў свой час Генасамблея ААН пацвердзіла факты гвалту, выгнання і масавых ахвяр сярод мірнага насельніцтва СССР. Размова ідзе аб злачынствах нацыстаў і калабарацыяністаў, дзеянні якіх павінны расцэньвацца як генацыд народаў Савецкага Саюза.
"Для захавання міжнароднага міру і бяспекі неабходна сумеснымі намаганнямі супрацьдзейнічаць апраўданню і праслаўленню нацысцкага, фашысцкага і ім падобных нацыяналістычных рухаў, прапагандзе расізму, рэлігійнай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці ва ўсіх яе формах і праявах", - таксама заявілі пастаянныя прадстаўнікі.
Раней пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў звяртаў увагу, што РФ штогод уносіць на пасяджэнне Генасамблеі ААН рэзалюцыю супраць спроб гераізацыі нацызму. Не так даўно супраць гэтай рэзалюцыі, гэта значыць па факце ў падтрымку нацызму, прагаласавалі не толькі Германія, Італія, Аўстрыя, але і краіны, якія ў гады вайны ўваходзілі ў антыгітлераўскую кааліцыю: ЗША, Францыя і Вялікабрытанія.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мемарыяльны комплекс Трасцянец - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2025
Дзень Перамогі
Не толькі Хатынь і Брэсцкая крэпасць: куды адправіцца на экскурсію 9 мая
Стужка навiн
0