Безыменная армія: як штрафнікі-смертнікі набліжалі Перамогу
© Sputnik / Виктор ТолочкоПомнік байцам штрафных падраздзяленняў, якія змагаліся на Проні ў 1943-1944 гадах

© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Эксклюзіў
Доўгія гады гаварыць аб штрафных батальёнах Чырвонай Арміі, якія бралі ўдзел у баях Вялікай Айчыннай, было фактычна забаронена. Аднак мала хто ведае, што менавіта гэтыя падраздзяленні першымі вызвалялі Беларусь і цаной свайго жыцця набліжалі доўгачаканую Перамогу.
Дагэтуль спіскі тых, хто ваяваў у штрафбатах, засакрэчаны і пыляцца ў архівах. Праліць святло на подзвігі байцоў гэтых асаблівых падраздзяленняў і вярнуць з забыцця нямала імёнаў удалося магілёўскім пошукавікам. А яшчэ дзякуючы іх намаганням у месцы, дзе 80 гадоў таму стаяў Заходні фронт, з’явіўся мемарыяльны знак штрафнікам – першы ў гісторыі Беларусі.
Карэспандэнты Sputnik з’ездзілі ў Магілёўскую вобласць на месцы вялікіх бітваў, каб высветліць: хто станавіўся штрафніком, які лёс на фронце чакаў гэтых людзей і чаму пра іх так мала вядома нават праз 80 гадоў пасля вайны.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНа рацэ Проня пад Чавусамі з кастрычніка 1943-га па чэрвень 1944-га стаяў Заходні фронт

На рацэ Проня пад Чавусамі з кастрычніка 1943-га па чэрвень 1944-га стаяў Заходні фронт
© Sputnik / Виктор Толочко
"Ни шагу назад!"
У ліпені 1942 года Іосіф Сталін выдаў загад №227, больш вядомы пад назвай "Ни шагу назад!". Ён з’явіўся ў вельмі складаны перыяд вайны, калі далейшае адступленне пагражала катастрофай для ўсяго СССР. Загад прадугледжваў стварэнне штрафных батальёнаў і штрафных рот, куды пападалі за самыя розныя парушэнні байцы Чырвонай Арміі.
© Public DomainПершы ліст Загада №227 ад 28 ліпеня 1942 года

Першы ліст Загада №227 ад 28 ліпеня 1942 года
© Public Domain
Ваеннаслужачыя накіроўваліся ў штрафбаты на тэрмін ад аднаго да трох месяцаў. Усе без выключэння – нават старшыя афіцэры – падлягалі разжалаванню ў радавыя. Пасля адбыцця прызначанага тэрміну штрафнікі вызваляліся і аднаўляліся на ранейшых пасадах і званнях.
© Public DomainСёмы ліст Загада №227 ад 28 ліпеня 1942 года

Сёмы ліст Загада №227 ад 28 ліпеня 1942 года
© Public Domain
Лічыліся, што тыя, хто атрымліваў раненні ў баі, "адбылі пакаранне", яны аднаўляліся ў правах і пасля ачуньвання накіроўваліся ў звычайныя часці для далейшай службы. Але часцяком лёс штрафнікоў вымяраўся адной-дзвюма атакамі – выжыць удавалася нямногім.
Каго і за што залічалі ў штрафнікі
У штрафныя роты накіроўвалі тых, хто пры адступленні савецкіх войск у першыя тыдні вайны дэзерціраваў і знаходзіўся на акупіраванай праціўнікам тэрыторыі да яе вызвалення. А таксама былых паліцаеў і ўласаўцаў, якія трапілі ў палон, якія не займалі кіруючыя пасады і не заплямілі сябе сур’ёзнымі злачынствамі.
© Sputnik / Василий СавранскийВялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. Палітсход для асабовага складу аб баявым становішчы на Заходнім фронце, верасень 1941 года

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. Палітсход для асабовага складу аб баявым становішчы на Заходнім фронце, верасень 1941 года
© Sputnik / Василий Савранский
Штрафнікамі маглі стаць і тыя, хто адмаўляўся браць у рукі зброю па рэлігійных матывах, сістэматычна парушаў дысцыпліну, п’янстваваў, марадзёрстваваў і самавольна адлучаўся з часці.
Нямала таксама фактаў, калі салдата або сяржанта накіроўвалі ў штрафныя падраздзяленні за нязначныя праступкі – варушэнне ў страі, падрыхтоўку няякаснага абеду, транспартную аварыю па неасцярожнасці, з-за рэўнасці. Пра гэта сведчаць прыгаворы ваенных трыбуналаў, якія ўдалося адшукаць у архівах магілёўскім пошукавікам.
"У ваенны час такім людзям прапаноўвалася замяніць турэмны тэрмін на некалькі месяцаў у штрафным падраздзяленні і крывёй загладзіць віну перад Радзімай. Калі гаворка захадзіла аб зоне, большасць з іх выбіралі штрафбаты", - распавядае гісторык, пісьменнік, краязнавец, кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба "Віккру" Мікалай Барысенка.
© Sputnik / Виктор ТолочкоБольшую частку жыцця Мікалай Барысенка прысвяціў ваенным пошукам на тэрыторыі Магілёўскай вобласці

Большую частку жыцця Мікалай Барысенка прысвяціў ваенным пошукам на тэрыторыі Магілёўскай вобласці
© Sputnik / Виктор Толочко
Разам з камандай ён дасканала вывучыў ваенныя архівы і асабіста прымаў удзел ва ўсіх пошукавых экспедыцыях на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, дзе ваяваў 11-ы штрафны батальён 10-й арміі Заходняга фронту. Тады лінія баявога судакранання праходзіла ўздоўж ракі Проня каля вёскі Пуцькі Чавускага раёна.
© Photo : из личного архива Николая БорисенкоЛінія фронту пад Чавусамі

Лінія фронту пад Чавусамі
© Photo : из личного архива Николая Борисенко
"Сярод штрафнікоў былі матываваныя рабяты, сапраўдныя патрыёты, якія не заўсёды справядліва аказваліся на самым пярэднім участку фронту. Жылі яны адзін-два баі – каму як пашанцуе. Калі загінуў – значыць загінуў, выжыў – чакай наступнага бою. Да прыкладу, у адной з рот у 200 чалавек пасля першага бою засталося толькі 70", - адзначыў субяседнік.
© Sputnik / Николай МаксимовВялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. Салдаты артылерыйскага дывізіёна дастаўляюць боепрыпасы на агнявую пазіцыю. Заходні фронт

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. Салдаты артылерыйскага дывізіёна дастаўляюць боепрыпасы на агнявую пазіцыю. Заходні фронт
© Sputnik / Николай Максимов
Звесткі аб штрафніках Мікалай Барысенка збіраў літаральна па крупінках. Некаторыя дакументы былі рассакрэчаны пасля вайны, але праз час іх ізноў засакрэцілі. І казаць аб "шурачках", як яшчэ звалі гэтых байцоў, зноў стала пад забаронай.
"Пачалі здымаць мастацкія фільмы і серыялы на гэтую тэму. Сцэнарысты і рэжысёры часам ігнаравалі гістарычную дакладнасць і аб’ектыўнасць падзей, пераварочвалі дэталі, рабілі з штрафнікоў герояў – гэта падабалася далёка не ўсім. Але тое, што яны па загадах ішлі ў апошні бой, гінулі і былі першымі – гэта бясспрэчна", - дадае Мікалай Сяргеевіч.
Трыццаць гадоў пошукаў
Пасля вайны многія пахаванні савецкіх воінаў на тэрыторыі Беларусі аказаліся забытымі. А астанкі тысяч салдат так і не былі пахаваны – іх знаходзяць дагэтуль там, дзе калісьці маладыя рабяты паміралі за Радзіму.
© Photo : ВКонтакте / Поисковый клуб "ВИККРУ"Астанкі тысяч салдат так і не былі пахаваны – іх і сёння знаходзяць у месцах бітваў

Астанкі тысяч салдат так і не былі пахаваны – іх і сёння знаходзяць у месцах бітваў
© Photo : ВКонтакте / Поисковый клуб "ВИККРУ"
Пошукавы рух у Беларусі зарадзіўся ў далёкіх 1950-х па ініцыятыве школьных настаўнікаў – ветэранаў Вялікай Айчыннай. Іх выхаванцы з энтузіязмам узяліся за справу: працавалі ў архівах і на раскопках, раскрываючы імёны невядомых герояў вайны. Потым гэтую добрую справу падхапіў камсамол. Добраахвотнікаў гэтых атрадаў называлі "чырвонымі следапытамі".
© Photo : ВКонтакте / Поисковый клуб "ВИККРУ"Ваенныя раскопкі ў Чавускім раёне на месцах бітваў у 1944 годзе

Ваенныя раскопкі ў Чавускім раёне на месцах бітваў у 1944 годзе
© Photo : ВКонтакте / Поисковый клуб "ВИККРУ"
Праз некаторы час сталі з’яўляцца цэлыя грамадскія аб’яднанні, як магілёўскі клуб "Віккру". Створаны ў 1994 годзе са жменькі энтузіястаў атрад ужо праз некалькі гадоў налічваў да пяцісот чалавек. Цяпер гэта самае вялікае ў рэспубліцы грамадскае аб’яднанне пошукавікаў, якое дзейнічае на добраахвотных пачатках.
"Я сам нарадзіўся і вырас у баявых месцах, а ўсё маё дзяцінства прайшло ў Чавускім раёне, дзе вяліся бязлітасныя баі", - уводзіць у курс справы Мікалай Барысенка і апавядае аб тым, як з’явіўся пошукавы клуб "Віккру".
© Sputnik / Виктор ТолочкоМікалай Барысенка нарадзіўся і вырас у месцах, дзе вяліся бязлітасныя баі

Мікалай Барысенка нарадзіўся і вырас у месцах, дзе вяліся бязлітасныя баі
© Sputnik / Виктор Толочко
Усё завязалася ў 1980 годзе, калі 25-гадовы Мікалай, адвучыўшыся пяць гадоў у калінінградскай мараходцы і столькі ж адхадзіўшы штурманам далёкага плавання ў моры, вярнуўся ў Беларусь, каб паступіць на гістфак БДУ і звязаць сваё далейшае жыццё з гісторыяй Вялікай Айчыннай. Спачатку працаваў настаўнікам у спецшколе для цяжкіх падлеткаў, потым – загадчыкам аддзела, дырэктарам і метадыстам Магілёўскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства. Адтуль і пачаўся яго пошукавы шлях.
"А тэма цікавая на самай справе, бясконцая, хоць і гавораць, што пра вайну вядома ўсё. Штрафбаты першыя вызвалялі Беларусь, і пра гэта мала хто ведае нават зараз", - звяртае ўвагу гісторык-пошукавік.
© Photo : ВКонтакте / Поисковый клуб "ВИККРУ"Перапахаванне астанкаў байцоў і камандзіраў Чырвонай арміі, паднятых у ходзе пошукавых экспедыцый

Перапахаванне астанкаў байцоў і камандзіраў Чырвонай арміі, паднятых у ходзе пошукавых экспедыцый
© Photo : ВКонтакте / Поисковый клуб "ВИККРУ"
Паводле яго слоў, за 30 гадоў існавання клуба яго ўдзельнікі разам з 52-м пошукавым батальёнам Мінабароны Беларусі знайшлі ў Магілёўскай вобласці астанкі 1 747 байцоў Чырвонай Арміі, многія з іх – воіны штрафных падраздзяленняў. Усяго з гэтых паднятых савецкіх салдат удалося ідэнтыфікаваць толькі 155 чалавек.
© Photo : ВКонтакте / Поисковый клуб "ВИККРУ"Перапахаванне астанкаў байцоў і камандзіраў Чырвонай арміі, паднятых у ходзе пошукавых экспедыцый

© Photo : ВКонтакте / Поисковый клуб "ВИККРУ"
"Робім перапахаванне з усімі воінскімі ўшанаваннямі і рытуаламі, як быццам яны загінулі не 80 гадоў таму, а ўчора", - тлумачыць Мікалай Сяргеевіч.
© Photo : ВКонтакте / Поисковый клуб "ВИККРУ"Перапахаванне астанкаў байцоў і камандзіраў Чырвонай арміі, паднятых у ходзе пошукавых экспедыцый

© Photo : ВКонтакте / Поисковый клуб "ВИККРУ"
Усяго ў Магілёўскай вобласці ў брацкіх магілах пахавана 324 тысячы воінаў-чырвонаармейцаў, вядомы імёны 67 тысяч чалавек. "І гэта толькі ў нас, у невялікім беларускім рэгіёне, не гаворачы ўжо аб маштабах усяго СССР", - акцэнтуе ўвагу ён.
Без асобы і імя
Штрафныя падраздзяленні Чырвонай арміі адыгралі значную ролю ў вызваленні Магілёўскай вобласці і Беларусі. Але да гэтага часу спіскі тых, хто змагаўся ў штрафных ротах і батальёнах, у большасці сваёй знаходзяцца ў закрытым доступе. Таму ніхто не змог падлічыць, колькі ж штрафнікоў загінула на фронце.
"Штрафнікі – пераменны склад – ішлі ў бой "абязлічанымі", у іх не было салдацкіх медальёнаў, імянных рэчаў. Званняў, па сутнасці, таксама не было – усе былі радавыя. Са 100 чалавек, якіх мы знаходзім, 95 – безыменныя", - канстатуе субяседнік.
© Photo : ВКонтакте / Поисковый клуб "ВИККРУ"Мыльніца з зоркай. Такія наборы – мыльніца, зубная шчотка і зубны парашок – спецыяльна выпускаліся для РККА

Мыльніца з зоркай. Такія наборы – мыльніца, зубная шчотка і зубны парашок – спецыяльна выпускаліся для РККА
© Photo : ВКонтакте / Поисковый клуб "ВИККРУ"
Устанаўліваць сваякоў загінулых салдат, якія лічыліся зніклымі без вестак, з часам стала прасцей. З’явіліся спецыялізаваныя пошукавыя базы, якія дапамагаюць хутка знайсці членаў сям’і. Плюс да ўсяго наладжана цеснае ўзаемадзеянне з расійскімі пошукавікамі з Маскоўскай, Разанскай, Тульскай, Цвярской, Саратаўскай і іншых абласцей.
"Калі раней на пошукі патэнцыяльных сваякоў марнаваліся гады, то зараз, бывае, за паўгадзіны можам знайсці", - прызнаецца Мікалай Барысенка.
Загады, якія захаваліся, і некаторыя іншыя архіўныя дакументы дазволілі пошукавікам даведацца пра асобныя лёсы афіцэраў-штрафнікоў, якія загінулі на магілёўскай зямлі. У большасці выпадкаў насупраць іх прозвішчаў паказвалася: "загінуў і застаўся на полі бою ў праціўніка", "не выйшаў з бою", "загінуў, застаўся ў траншэі праціўніка", "пахаваны на полі бою"…
© Photo : из личного архива Николая Борисенко

1/3
© Photo : из личного архива Николая Борисенко
© Photo : из личного архива Николая Борисенко

2/3
© Photo : из личного архива Николая Борисенко
© Photo : из личного архива Николая Борисенко

3/3
© Photo : из личного архива Николая Борисенко
1/3
© Photo : из личного архива Николая Борисенко
2/3
© Photo : из личного архива Николая Борисенко
3/3
© Photo : из личного архива Николая Борисенко
Гісторыя таго, хто выжыў
Восенню 1943 года штрафныя падраздзяленні разам з іншымі звычайнымі стралковымі часцямі Чырвонай арміі выйшлі да ўсходніх раёнаў Беларусі і актыўна спрабавалі прарваць нямецкі ўмацаваны раён "Пантэра" на Аршанскім і Магілёўскім напрамках. Бязлітасныя баі вяліся дзевяць месяцаў – з кастрычніка 1943-га па чэрвень 1944-га.
На гэты момант вядома, што на Магілёўшчыне ў баях былі задзейнічаны 16 штрафных рот і 11-ы асобны штрафны батальён Заходняга фронту. Іх кідалі на штурм самых цяжкіх і добра ўмацаваных участкаў абароны немцаў. Адзін з такіх знаходзіўся ў Чавускім раёне на рацэ Проня.
© Sputnik / Виктор ТолочкоБерагі Проні, дзе 80 гадоў таму загінулі сотні байцоў штрафбатаў

Берагі Проні, дзе 80 гадоў таму загінулі сотні байцоў штрафбатаў
© Sputnik / Виктор Толочко
У цяжкіх баях гінулі сотні штрафнікоў. Так, батальён, які складаўся з 800 воінаў, зноўку фарміраваўся некалькі разоў. Тое ж самае тычылася і рот (у кожнай з іх было па 200 чалавек): калі большасць байцоў гінула, на змену ім прыходзіла новае папаўненне. Жылі на "перадку" яны нядоўга: як правіла, гінулі ў першых жа атаках.
Жывых штрафнікоў, якія вызвалялі Беларусь, ужо не засталося. Некалькі гадоў таму некаторыя з іх прыязджалі на Проню ўшанаваць памяць саслужыўцаў і ўспомніць баявую маладосць. Адзін з іх – Аляксандр Пласкоў, які ваяваў восенню 1943 года ў 11-м штрафным батальёне, куды ён трапіў па недарэчным збегу абставін.
© Photo : из личного архива Николая БорисенкоАляксандр Пласкоў

Аляксандр Пласкоў
© Photo : из личного архива Николая Борисенко
Ішоў 1943-ы год – вайна ў самым разгары. ЗША па ленд-лізе адправілі ў СССР шмат ваеннай тэхнікі. Яе трэба было пераганяць, а вадзіцеляў не хапала. Пласкоў – на той момант 20-гадовы тэхнік-лейтэнант – атрымаў загад сесці за руль аднаго з грузавікоў. Падчас руху на секунду страціў увагу і ўрэзаўся ў іншую машыну. Пашкоджанні былі невялікія, але па законах ваеннага часу маладога афіцэра чакаў суд.
За псаванне ленд-лізаўскай тэхнікі па загадзе Сталіна маглі нават расстраляць, але Аляксандр абышоўся іншым пакараннем – шэсць гадоў турмы. Гэты тэрмін прапанавалі замяніць двума месяцамі штрафбата. Лейтэнант пайшоў на здзелку, толкам не ўсведамляючы, што выбраў для сябе немінучую смерць.
На перадавой пад Чавусамі Пласкоў быў паранены ў першай жа атацы: асколкі снарада прыляцелі ў галаву і нагу. З поля бою яго выцягнуў санітар. Пасля шпіталя байца аднавілі ў званні, і ён вярнуўся ў сваю часць. Перамогу Аляксандр сустрэў у Кенігсбергу.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПроня

© Sputnik / Виктор Толочко
Трафейныя аэраздымкі
Пошукі астанкаў ваеннаслужачых, якія загінулі падчас ВАВ, вядуцца на пастаяннай аснове. Але як даведацца, дзе капаць?
"У 1990-я гады, калі мы толькі пачыналі працаваць, самымі лепшымі інфарматарамі былі мясцовыя жыхары – старажылы, якія памяталі вайну і самі хавалі салдат. Яны проста паказвалі месца, і мы капалі", - адказвае на самае распаўсюджанае пытанне ад журналістаў Мікалай Барысенка.
У той час ён практычна штогод ездзіў працаваць у Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расіі ў Падольск, дзе захоўваюцца ўсе дакументы аб вайне: схемы баёў, аператыўныя зводкі, баявыя данясенні. Глядзеў, якія часці і дывізіі праходзілі па Магілёўшчыне. Гэта быў першы крок да пошуку.
© Photo : ВКонтакте / Поисковый клуб "ВИККРУ"Удзельнікі толькі што створанага пошукавага клуба "Віккру" ў 1994 годзе

Удзельнікі толькі што створанага пошукавага клуба "Віккру" ў 1994 годзе
© Photo : ВКонтакте / Поисковый клуб "ВИККРУ"
З часам прынцып работы памяняўся. Відавочцаў тых падзей практычна не засталося, таму пошукавікі сталі выкарыстоўваць даныя з архіваў, успаміны ўдзельнікаў баёў, а таксама трафейныя нямецкія аэрафотаздымкі ўчасткаў фронту на тэрыторыі Беларусі. Гэтыя здымкі захоўваюцца ў аблічбаваным выглядзе ў ЗША, паколькі амерыканскі бок пасля вайны завалодаў большай часткай дакументаў вермахта.
"І яны іх паволі прадаюць. Двойчы нам дапамог з іх набыццём Магілёўскі аблвыканкам, а цяпер рабяты з клуба самі скідваюцца і купляюць гэтыя здымкі. Траншэі, акопы, варонкі ад бомб, у якіх салдат часцяком хавалі – усё гэта адпрацоўваем па фатаграфіях. Так і даведваемся, дзе капаць – гэта адзін з асноўных метадаў сёння", - раскрывае карты кіраўнік магілёўскіх пошукавікаў.
Штурмавікі Чырвонай Арміі
Акрамя штрафных падраздзяленняў, у 1943 годзе на фронце з’явіліся вельмі блізкія па сваім прызначэнні да штрафных штурмавыя стралковыя батальёны. Камандаванне Чырвонай арміі прыйшло да высновы, што добра ўмацаваныя пазіцыі праціўніка трэба браць пісьменна, а не проста кідаць людзей у атакі.
Штат штурмавікоў фарміраваўся з афіцэраў спецлагераў НКУС, якія трапілі туды па палітычных артыкулах. Яны не былі асуджаны ваенным трыбуналам і сваіх званняў не пазбаўляліся ў адрозненне ад штрафнікоў, але, падобна ім, штурмбаты кідалі на самыя небяспечныя кірункі.
© Sputnik / Петр БернштейнВялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя "Баграціён". Штурмавая група байцоў Чырвонай арміі пад агнём праціўніка ідзе ў атаку

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя "Баграціён". Штурмавая група байцоў Чырвонай арміі пад агнём праціўніка ідзе ў атаку
© Sputnik / Петр Бернштейн
Вядома, што на беларускай зямлі ў 1943-1944 гадах баявыя дзеянні вялі тры батальёны штурмавікоў – 3, 4 і 11 асобныя штурмавыя стралковыя батальёны. Прычым усе – у Віцебскай вобласці.
"Штурмавыя падраздзяленні наша гістарыяграфія абыходзіць міма, гэтак жа, як і штрафныя батальёны і роты. Але ўсё ж трэба прызнаць, што першымі вызваліцелямі беларускай зямлі былі невядомыя байцы-штрафнікі – з судзімасцю і без, у брудных целагрэйках, у прапыленых потных гімнасцёрках з трох стралковых дывізій", - усклікае Мікалай Сяргеевіч.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМікалай Барысенка паказвае месцы, дзе змагаліся штрафныя батальёны

Мікалай Барысенка паказвае месцы, дзе змагаліся штрафныя батальёны
© Sputnik / Виктор Толочко
Першы ў Беларусі помнік штрафнікам
Нягледзячы на вялікі ўклад штрафнікоў у разгром гітлераўскіх войск, праяўленую смеласць, адвагу і мужнасць, іх памяць у Беларусі доўгія гады заставалася не ўвекавечанай. У чэрвені 2017 года па ініцыятыве пошукавікаў магілёўскага клуба "Віккру" пры падтрымцы кіраўніцтва райвыканкама ў Чавускім раёне на рацэ Проня быў адкрыты першы ў рэспубліцы помнік байцам штрафных падраздзяленняў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПомнік байцам штрафных падраздзяленняў

Помнік байцам штрафных падраздзяленняў
© Sputnik / Виктор Толочко
Гранітны камень з мемарыяльнай таблічкай з’явіўся ў вёсцы Дрануха, дзе 80 гадоў таму гэтыя самыя штрафнікі аддалі свае жыццё дзеля мірнай будучыні. Маналіт з’яўляецца часткай пакуль яшчэ невялікага гістарычнага комплексу, дзе стаіць невялікая капліца, танк Т-72 і збудаваны летась памятны знак у гонар савецкіх воінаў, якія загінулі на рацэ Проня. Скульптура ўвасабляе апошні момант жыцця салдата, забітага варожай куляй.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПомнік загінулым на Проні байцам у 1943-1944 гадах

Помнік загінулым на Проні байцам у 1943-1944 гадах
© Sputnik / Виктор Толочко
"Вось тут, – наш субяседнік паказвае на тэрыторыю побач з помнікам, дзе яшчэ растуць дрэвы, – мы запланавалі поле Памяці. Усіх байцоў, якіх будзем знаходзіць на Проні, прапануем перазахоўваць тут, у адным месцы. Цяпер мы разам з Упраўленнем па ўвекавечанні памяці Узброеных сіл Беларусі і 52-м пошукавым батальёнам б’ёмся над тым, каб як мага менш заставалася невядомых салдат, у тым ліку і штрафнікоў. Як мага менш. Для нас гэта задача нумар адзін!"
Комплекс размешчаны на абочыне трасы Р-122 Магілёў – Чэрыкаў – Касцюковічы. Так што, калі будзеце праязджаць міма, не палянуйцеся завярнуць на хвілінку-другую і аддаць даніну павагі вызваліцелям Беларусі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГільза

© Sputnik / Виктор Толочко
P.S. За сваю шматгадовую патрыятычную і пошукавую дзейнасць магілёўскі клуб "Віккру" ў 2021 годзе быў узнагароджаны прэміяй прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне", а яго кіраўнік Мікалай Барысенка – медалём і ордэнам Францыска Скарыны (у 2016 і 2020 гадах).
У Расіі помнікаў штрафнікам усяго тры: у падмаскоўным Краснагорску, Калінінградзе і Бранску. У Беларусі іх ужо два: першы з’явіўся ў Чавускім раёне ў вёсцы Дрануха ў чэрвені 2017 года, а ў кастрычніку таго ж года ў вёсцы Гадзілавічы Рагачоўскага раёна быў адкрыты памятны знак 8-му афіцэрскаму штрафному батальёну 1-га Беларускага фронту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"