Сейф з дакументамі часоў ВАВ знайшлі пры рамонце дарогі каля Ваўкавыска

© УГАИ УВД Гродненского облисполкомаСейф з дакументамі часоў ВАВ знайшлі пры рамонце дарогі каля Ваўкавыска
Сейф з дакументамі часоў ВАВ знайшлі пры рамонце дарогі каля Ваўкавыска - Sputnik Беларусь, 1920, 15.05.2025
Падпісацца
Акрамя сейфа дарожныя рабочыя знайшлі ў зямлі дэталі аўтамабіля ГАЗ-АА і боепрыпасы.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Сейф з дакументамі часоў Вялікай Айчыннай вайны быў знойдзены пры рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі каля Ваўкавыска, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Гродзенскага аблвыканкама.
"Пры рэканструкцыі трасы Р-99 паблізу ад "ваўкавыскага" кальца знойдзены часткі разбітага грузавіка "паўтаратонкі" (ГАЗ-АА - Sputnik)", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак праваахоўнікаў, у зямлі, акрамя дэталей машыны, былі знойдзены боепрыпасы і сейф з дакументацыяй, у тым ліку з грыфам "сакрэтна".
ДАІ таксама апублікавала фатаграфіі з правядзення работ, на якіх бачны знаходкі.
© УГАИ УВД Гродненского облисполкома
Найденные детали машины ГАЗ - Sputnik Беларусь
1/5
© УГАИ УВД Гродненского облисполкома
Найденные детали машины ГАЗ - Sputnik Беларусь
2/5
© УГАИ УВД Гродненского облисполкома
Найденные детали машины ГАЗ - Sputnik Беларусь
3/5
© УГАИ УВД Гродненского облисполкома
Найденные детали машины ГАЗ - Sputnik Беларусь
4/5
© УГАИ УВД Гродненского облисполкома
Найденные детали машины ГАЗ - Sputnik Беларусь
5/5
1/5
2/5
3/5
4/5
5/5
Цяпер супрацоўнікі ДАІ Ваўкавыскага РАУС на гэтым участку дарогі гарантуюць бяспеку руху, на месца прыбылі спецыялісты.
Рэканструкцыя ўчастка трасы Р-99 вядзецца ў непасрэднай блізкасці ад горада – ад кальца на вуліцы Жолудзева да павароту на мікрараён "Казіны Горы".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аднаўленне танка Т-34-57 на Лініі Сталіна - Sputnik Беларусь, 1920, 11.05.2025
Дзень Перамогі
Сабраны з частак баявых машын: рэдкі танк-знішчальнік узнаўляюць у Беларусі
Стужка навiн
0