https://bel.sputnik.by/20250518/gadavaya-nflyatsyya--belarus--krasavku-paskorylasya-da-65-1096356926.html
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў красавіку паскорылася да 6,5%
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў красавіку паскорылася да 6,5%
Sputnik Беларусь
За мінулы месяц у рэспубліцы больш прыкметна падаражэлі прадукты харчавання – на 1,4%. 18.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-18T10:39+0300
2025-05-18T10:39+0300
2025-05-18T10:39+0300
інфляцыя
белстат
статыстыка
навіны
эканоміка
грамадства
у беларусі
беларусь
цэны і кошты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074037614_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_110abfbf0f787e46206f140a5b85feb6.jpg
МІНСК, 18 мая – Sputnik. Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў красавіку бягучага года склала 6,5%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце рэспублікі.Паводле даных ведамства, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 101%, з красавіком – 106,5%.Пры гэтым базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі з улікам фактараў адміністрацыйнага і сезонных фактараў у красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 100,8%, са снежнем 2024 года – 103%.Месяцам раней Белстат паведамляў, што гадавая інфляцыя ў краіне ў сакавіку склала 5,9%, а месячная – 0,8%.Цэны на харчовыя тавары за месяц выраслі на 1,4%, з пачатку года – на 4,2%, а ў гадавым выражэнні – на 8,3%. Нехарчовыя тавары за красавік сталі даражэй на 0,7%, а з пачатку года – на 2,2%, у гадавым выражэнні – на 3,6%. Паслугі падаражэлі за месяц усяго на 0,5%, але з пачатку года – на 5,1%, а ў гадавым выражэнні – адразу на 7%.Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу ўраду і Нацбанку працаваць на тым, каб індэкс спажывецкіх цэн не перавышаў 5% у канцы 2025 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250504/karysny-fastfud-stvarayuts-belaruskya-vuchonyya-1095871325.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074037614_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_ce934313361dfb1ca804185a49094d5e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інфляцыя, белстат, статыстыка, навіны , эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь, цэны і кошты
інфляцыя, белстат, статыстыка, навіны , эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь, цэны і кошты
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў красавіку паскорылася да 6,5%
За мінулы месяц у рэспубліцы больш прыкметна падаражэлі прадукты харчавання – на 1,4%.
МІНСК, 18 мая – Sputnik. Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў красавіку бягучага года склала 6,5%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце рэспублікі.
Паводле даных ведамства, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 101%, з красавіком – 106,5%.
Пры гэтым базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі з улікам фактараў адміністрацыйнага і сезонных фактараў у красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 100,8%, са снежнем 2024 года – 103%.
Месяцам раней Белстат паведамляў, што гадавая інфляцыя ў краіне ў сакавіку склала 5,9%, а месячная – 0,8%.
Цэны на харчовыя тавары за месяц выраслі на 1,4%, з пачатку года – на 4,2%, а ў гадавым выражэнні – на 8,3%. Нехарчовыя тавары за красавік сталі даражэй на 0,7%, а з пачатку года – на 2,2%, у гадавым выражэнні – на 3,6%. Паслугі падаражэлі за месяц усяго на 0,5%, але з пачатку года – на 5,1%, а ў гадавым выражэнні – адразу на 7%.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу ўраду і Нацбанку працаваць на тым, каб індэкс спажывецкіх цэн не перавышаў 5% у канцы 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"