"Каля святой Алены гароды добра зялены", або Дзень ільну ў старажытных традыцыях беларусаў

© Sputnik / Альфред МикусЛён цвіце
Лён цвіце - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2025
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская дае дзейсныя "льняныя" парады для шчаслівага шлюбу, знаёміць з продкавымі сакрэтамі вырошчванння якаснага льну і прапануе накарміць сейбіта асаблівай традыцыйнай стравай дзеля лепшага ўраджаю гэтай цудоўнай расліны.
Пачаліся доўгачаканыя летнія дзянькі. Пасля халоднага мая нарэшце хочацца спадзявацца на цёплае і ў меру вільготнае лета. Бо згодна з народнымі назіраннямі, якасць будучага ўраджаю залежыць ад таго, якім яно будзе. З гэтай нагоды продкі павучалі:
"Не прасі лета доўгага, а малі цёплага".
© Sputnik / Альфред МикусЦвіце лён
Лен, цветение - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2025
Цвіце лён

Сей лён на Алену!

3 чэрвеня ў народным календары пазначаны прысвятак Алены (або інакш Ульяны, Алёны). У гэты час звычайна ўсталёўвалася цёплае надвор’е і ў народзе прыкмячалі:
"Каля святой Алены гароды ўжо добра зялены".
Таксама было прынята сеяць лён, паколькі лічылі, што, пасеяны ў гэты дзень, ён будзе асабліва ўдалы. Такі практычны гаспадарчы падыход знайшоў адлюстраванне ў цікавым выслоўі:
"Сей лён на Алену – будзе кашуля па калена!"
У 70-я гады мінулага стагоддзя па радыё часта гучала песня пра Ульяніцу, якая сеяла, палола, рвала лянок. Сарваўшы, "у снапочкі ставіла", пасля яго слала, далей прала тонкі "кужалёк", а саткаўшы, атрымала бялюсенькае палатно, з якога нашыла сарочак.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСтаражытныя кросны
Старажытныя кросны - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2025
Старажытныя кросны
Гэтакая спеўная інструкцыя добра паказвае, колькі высілкаў каштуе выраб звычайнай кашулі або (як яшчэ называюць гэтую частку традыцыйнага адзення) сарочкі. Ёсць меркаванне, што сарочка таму так і называецца, бо трэба выканаць сорак работ, перш чым яе апрануць і насіць у асалоду.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДаматканы лён
Даматканы лён - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2025
Даматканы лён
Натуральная льняная тканіна мае якасці, падобныя да шоўку. Напрыклад, у льняной кашулі (сарочцы) не горача ў спёку і не холадна ў мароз. З гэтай прычыны сённяшнія вырабы з лёну вельмі папулярныя ва ўсім свеце і, вядома ж, сярод сучасных беларусаў.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБеларускія жанчыны ў адзенні з лёну
Беларускія жанчыны ў адзенні з лёну - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2025
Беларускія жанчыны ў адзенні з лёну
Дарэчы, дэманстрацыя калекцый адзення з лёну заўсёды ў прыярытэце на модных паказах. Гэтаму спрыяе высокае майстэрства беларускіх дызайнераў, якое каранямі сыходзіць у даўніну.
© Sputnik / Альфред Микус"Матчыны кросны"
Матчыны кросны - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2025
"Матчыны кросны"

Частка нацыянальнай спадчыны

Культура лёну вельмі старажытная. Яго вырошчвалі яшчэ егіпцяне за 2 400 гадоў да н.э. У Еўропе археолагі знайшлі насенне лёну сярод палевых канструкцый каменнага веку. Для беларусаў жа лён – частка нацыянальнай спадчыны, расліна, якая здаўна адыгрывае вялікую ролю ў матэрыяльнай і духоўнай культуры нашага народа.
Згодна з народнымі ўяўленнямі, у раслінным кодзе лён найперш сімвалізуе валасы. Пра чыё-небудзь светлае мяккае валоссе продкі заўважалі, што ў таго чалавека "валасы бы лён". Таксама лён сімвалізуе і маладую прыгожую дзяўчыну-нявесту, бо менавіта пра яе і казалі – "дзяўчына як лён".
© Sputnik / Мария АмелинаСучаснае адзенне з ільну
Дефиле в льняных платьях под патриотический хит Ланской Васильковое небо - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2025
Сучаснае адзенне з ільну
І сапраўды: насенне лёну, валакно і тканіна шырока выкарыстоўваліся ў вясельнай і гаспадарчай абраднасці на працягу каляндарнага года. Так, 13 снежня – калі адзначаюць прысвятак святога Андрэя Першазваннага – было прынята варажыць адмысловым спосабам: дзяўчына сеяла ў агародзе жменю лёну, які ўвесну (калі пашанцуе) густа прарастаў, што абяцала шчаслівы шлюб. Выкарыстоўваўся лён і ў якасці вясельнага абярэга, калі яго клалі ў абутак. Падчас жаніцьбы ўпляталі лён і маладусе ў косы – з пажаданнем мець багата дзяцей. А пасля таго, як дзеці з’явяцца, маладой маці раілі пакідаць іх падчас жніва менавіта на льнішчы, каб да дзетак не дабраліся ні нячысцікі, ні людзі з урочнымі вачыма.
© Sputnik / Альфрэд МікусПрыгажуня за кроснамі
09 Берагіня-2021 у пасёлку Акцябрскі - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2025
Прыгажуня за кроснамі
Наогул, лён традыцыйна ахоўваў ад сурокаў і "нечысці", дзеля чаго льняную кастру, якой часам багата заставался пасля апрацоўкі лёну, вывозілі ў балотныя мясціны – лічылася, што "чэрці" не пераносяць ні лёну, ні нават ільнянога паху ад кастры, а таму будуць абмінаць і людзей, і гаспадарчы статак. А яшчэ, выпраўляючыся ў далёкую дарогу, беларусы-вандроўнікі выкарыстоўвалі анучы з ільну, праз якія "вужака не ўкусе".
І, вядома, вакол сяўбы і далейшай апрацоўкі лёну ў народзе існаваў цэлы шэраг правіл і прыкмет.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВясковыя вырабы з ільну
Вясковыя вырабы з ільну - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2025
Вясковыя вырабы з ільну

"Каб добра лён урадзіў…"

Магічна ўздзейнічаць на будучы ўраджай ільну пачыналі яшчэ на Масленіцу. Напрыклад, "каб лён добра ўрадзіў і валакно доўга цягнулася", гаспадыні гушкаліся на арэлях, насілі хусткі з доўгімі махрамі, каталіся з гор на прасніцы ды "цягаліся" у тлусты чацвер ад хаты да хаты, наведваючы адна адну.
На думку сялян, на якасць лёну, які культываваўся на родных палетках, уплывалі і адмысловыя стравы: напрыклад, падчас вялікіх рэлігійных свят па вёсках хадзілі гэтак званыя "старцы" (жабракі), якіх частавалі спецыяльнай кашай, запраўленай ільняным насеннем.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяНасенне лёну
Насенне лёну - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2025
Насенне лёну
Наогул, каб атрымаць доўгі, залатога ("жоўтага") колеру лён, згодна з народнымі прыкметамі і павер’ямі, трэба было выкарыстоўваць яйкі і стравы з іх:
мужчыну, які сее лён, гаспадыні пяклі яечню ці давалі пару сырых яек, каб лён вырас жоўты, як яешня;
калі першы раз выязджалі сеяць лён, клалі ў насенне кавалак жалеза і варанае яйка – лічылася, што круглае яйка выклікае рост галовак ільну, а жалеза надае валакну належную моц;
каб пасеяны лён вырас доўгі, у насенны мех клалі варанае яйка. Яго трэба было з’есці пасля сяўбы, абавязкова стоячы, а лушпінне з месца раскідвалі ў розныя бакі раллі.
Вясною перад сяўбой лёну ўважліва назіралі за станам надвор'я ў пэўныя дні, а таксама за паводзінамі птушак і казюрак:
калі чуліся першыя грымоты, трэба было паварушыць рукою льняное насенне, прызначанае для сяўбы, бо праз гэта, меркавался, вырасце добры лён;
па вышыні палёту першых матылёў высвятлялі – якой вышыні вырасце лён. Тое ж назіранне тычылася і ластавак;
калі бусел ці пліска з’яўляліся ранняй вясной, гэта сведчыла аб выдатным ураджаі лёну ў будучым (паводле выдання Уладзіміра Васілевіча "Зямля стаіць пасярод свету… Беларускія народныя прыкметы і павер’і").
Сеяць лён дазвалялася ў любы дзень, акрамя панядзелка, прычым найбольш удалымі днямі для гэтай работы лічылі пятніцу і суботу.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСявенька
Сявенька - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2025
Сявенька
Забаранялася везці насенне лёну на пашу ў возе – торбу з насеннем трэба было абавязкова несці, выбіраючы найбольш доўгі шлях да нівы. Калі ж яна была зусім далёка, то мех з насеннем везлі на спіне каня. Рабілася гэта для таго, каб у будучым атрымаць доўгае валакно.
Да таго ж, у адрозненне ад іншых зерневых, якія сеялі з сявенькі, лён раілі сеяць з бялюткага фартуха, сатканага з нітак найлепшай якасці, каб у далейшым атрымаць светлыя валокны.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяФартух святочны
Фартух святочны - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2025
Фартух святочны
Увогуле, нашы продкі лічылі, што, выконваючы ўсе работы, звязаныя з сяўбой лёну і стварэннем з яго разнастайных тканых вырабаў, трэба быць у добрым настроі і спяваць. А як жа іначай, бо ў самаробныя ручнікі і посцілкі, якія аздаблялі тканымі і вышыванымі ўзорамі, жанчыны ўкладалі прыгажосць сваёй душы, працавітасць беларускай зямлі і мары аб лепшай долі для сваіх нашчадкаў.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяХатнія рэліквіі – льняныя ручнікі
Хатнія рэліквіі – льняныя ручнікі - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2025
Хатнія рэліквіі – льняныя ручнікі
І цяпер, калі трапіць на выставы народнага мастацтва, дзе дэманструюць ільняныя вырабы, можна ўбачыць іх прывабнае хараство, адчуць цеплыню працавітых продкавых рук і паспрабаваць разгадаць таемны сэнс жыцця. Мабыць і праўда – ёсць нешта чароўнае ў лёне!
Цёплага вам лета, сябры!
© Sputnik / Альфред МикусМатылёк падчас цвіцення льну
Лен, цветение - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2025
Матылёк падчас цвіцення льну
Чытайце таксама:
"Як машкара ўецца, так і ўраджай даецца…", або Майская кулінарыя з ганцавіцкім каларытам
Ці варта баяцца "Благавесніка", або Кухарым па-велікапоснаму да мядзведжага свята
"Як гарбату піць – па сялу хадзіць…", або Старажытныя сакрэты духмянага чаю
Стужка навiн
0