https://bel.sputnik.by/20250603/pamr-kampaztar-yagen-doga--atar-valsa-moy-laskovyy-i-nezhnyy-zver-1096866967.html
Памёр кампазітар Яўген Дога – аўтар вальса "Мой ласковый и нежный зверь"
Памёр кампазітар Яўген Дога – аўтар вальса "Мой ласковый и нежный зверь"
Sputnik Беларусь
За сваю творчую кар’еру вядомы кампазітар напісаў больш за 70 вальсаў і больш за 260 рамансаў. 03.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-03T15:23+0300
2025-06-03T15:23+0300
2025-06-03T15:23+0300
яўген дога
смерць
смерць публічных людзей
музыка
навіны
малдова
ссср
культура
кіно
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/03/1096866424_0:0:3046:1714_1920x0_80_0_0_5a7a6f25a0574f6913532b65f465e577.jpg
МІНСК, 3 чэр – Sputnik. Савецкі і малдаўскі кампазітар Яўген Дога, які напісаў рамантычны вальс да кінафільма "Мой ласковый и нежный зверь", памёр на 89-м годзе жыцця, паведаміла ў сваіх сацыяльных сетках дэпутат парламента Малдовы Наталля Давідовіч.Дога нарадзіўся 1 сакавіка 1937 у Рыбніцкім раёне Малдаўскай АССР. Пасля школы адправіўся ў Кішынёў, дзе ў перыяд з 1951 па 1955 год вучыўся ў Музычным вучылішчы імя Штэфана Нягі, у 1959-м пачаў працаваць аранжыроўшчыкам у аркестры малдаўскай народнай музыкі "Тарафул", а праз год скончыў Кішынёўскую кансерваторыю.Першы струнны квартэт Дога напісаў у 1963 годзе. З таго часу займаўся творчасцю і вёў выкладчыцкую дзейнасць. Яго аўтарству належаць больш за 70 вальсаў, звыш 260 рамансаў, музыка да больш чым 200 фільмаў, у тым ліку "Табор уходит в небо" (1976), "Одиноким предоставляется общежитие" (1983), "Валентин и Валентина" (1985) і іншым, анімацыйнаму фільму "Мария, Мирабела" (1981).Шырокую вядомасць Дога атрымаў дзякуючы вальсу з фільма "Мой ласковый и нежный зверь" (1978), які зараз лічыцца самым вядомым творам гэтага жанру ў кіно.Дога меў званне народнага артыста СССР, быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР, уладальнікам шэрага ўзнагарод і міжнародных музычных прэмій.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250512/pamerla-legendarnaya-pryma-baleryna-marynskaga-teatra-ala-aspenka-1096260096.html
малдова
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/03/1096866424_178:0:2909:2048_1920x0_80_0_0_8bb9c519e53ac0e89e0c65ef6d14d6f2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
яўген дога, смерць, смерць публічных людзей, музыка, навіны , малдова, ссср, культура, кіно, у свеце
яўген дога, смерць, смерць публічных людзей, музыка, навіны , малдова, ссср, культура, кіно, у свеце
Памёр кампазітар Яўген Дога – аўтар вальса "Мой ласковый и нежный зверь"
За сваю творчую кар’еру вядомы кампазітар напісаў больш за 70 вальсаў і больш за 260 рамансаў.
МІНСК, 3 чэр – Sputnik. Савецкі і малдаўскі кампазітар Яўген Дога, які напісаў рамантычны вальс да кінафільма "Мой ласковый и нежный зверь", памёр на 89-м годзе жыцця, паведаміла ў сваіх сацыяльных сетках дэпутат парламента Малдовы Наталля Давідовіч.
"Лёгкага палёту, маэстра. Вечная памяць", - напісала яна, прымацаваўшы да публікацыі відэа выступлення кампазітара са сваім самым вядомым творам.
Дога нарадзіўся 1 сакавіка 1937 у Рыбніцкім раёне Малдаўскай АССР. Пасля школы адправіўся ў Кішынёў, дзе ў перыяд з 1951 па 1955 год вучыўся ў Музычным вучылішчы імя Штэфана Нягі, у 1959-м пачаў працаваць аранжыроўшчыкам у аркестры малдаўскай народнай музыкі "Тарафул", а праз год скончыў Кішынёўскую кансерваторыю.
Першы струнны квартэт Дога напісаў у 1963 годзе. З таго часу займаўся творчасцю і вёў выкладчыцкую дзейнасць. Яго аўтарству належаць больш за 70 вальсаў, звыш 260 рамансаў, музыка да больш чым 200 фільмаў, у тым ліку "Табор уходит в небо" (1976), "Одиноким предоставляется общежитие" (1983), "Валентин и Валентина" (1985) і іншым, анімацыйнаму фільму "Мария, Мирабела" (1981).
Шырокую вядомасць Дога атрымаў дзякуючы вальсу з фільма "Мой ласковый и нежный зверь" (1978), які зараз лічыцца самым вядомым творам гэтага жанру ў кіно.
Дога меў званне народнага артыста СССР, быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР, уладальнікам шэрага ўзнагарод і міжнародных музычных прэмій.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"