Патрыярх Кірыл прыбыў у Беларусь

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2025
Падпісацца
Першасвяціцельскі візіт Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь прымеркаваны да ўрачыстасцей з нагоды 900-годдзя Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра ў горадзе Полацку.
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Прадстаяцель РПЦ Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў у Нацыянальны аэрапорт Мінск, дзе яго сустракаюць прадстаўнікі духавенства і ўлад.
Згодна з праграмай знаходжання, сёння Патрыярх Кірыл прыме ўдзел у цырымоніі ўскладання вянка да Манумента Перамогі.
У другой палове дня ён узначаліць богаслужэнне ў Свята-Духаўскім кафедральным саборы. Яму будуць саслужыць Патрыяршы экзарх усё Беларусі мітрапаліт мінскі і Заслаўскі Веніямін, прадстаўнікі мінскага духавенства.
Заўтра, 5 чэрвеня, прадстаяцель РПЦ прыбудзе ў Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр, дзе адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя дя 900-годдзя манастыра.
Раніцай у полацкай Сафіі адслужаць Боскую літургію, пройдзе хрэсны ход па вуліцах Полацка. Потым Свяцейшага Уладыку сустрэнуць у Крыжа-Узвіжанскім саборы Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
Прадстаяцель РПЦ узначаліць Боскую літургію, яму будуць саслужыць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, архіпастыры і духавенства з Беларусі і Расіі.
Завершыцца візіт Патрыярха Кірыла ў Беларусь 6 чэрвеня 2025 года ў Мінску сустрэчамі на дзяржаўным узроўні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Фрэскі XII стагоддзя ў Спаса-Праабражэнскай царкве Полацкага манастыра - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2025
Полацкаму манастыру – 900 гадоў: гэтыя фрэскі чулі малітвы святой Еўфрасінні
Стужка навiн
0