Лукашэнка: вера ў Бога ўмацоўвае адзінства беларускага народа

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаса-Ефрасіннеўскі манастыр у Полацку
Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр у Полацку - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2025
Падпісацца
Прэзідэнт адзначыў, што на беларускай зямлі свята берагуць важную частку культуры, звязанай з працамі Еўфрасінні Полацкай.
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 900-годдзем Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.
"Святая абіцель па праве з’яўляецца духоўным цэнтрам Беларусі, месцам прыцягнення ўсіх хрысціян", - цытуе словы Лукашэнкі прэс-служба беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што каля мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай моляцца аб суцяшэнні і выздараўленні, а таксама дзякуюць за дапамогу з любоўю ў сэрцы.
На беларускай зямлі, дадаў прэзідэнт, свята берагуць важную частку культуры, якая звязана з працамі Еўфрасінні Полацкай.
"Завяршыўшы работы па рэстаўрацыі манастыра і аднавіўшы яго першародную прыгажосць, мы ўнеслі бясцэнны ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны. Няхай пад звон званоў вера ў Бога ўмацоўвае адзінства беларускага народа і прымнажае дасягненні краіны", - падкрэсліў Лукашэнка.
Сёння ў Полацку знаходзіцца Найсвяцейшы патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, які здзяйсняе першасвяціцельскі візіт у Беларусь. Ён узначаліў Боскую літургію ў Крыжаўзвіжанскім саборы Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларускі Віфлеем: Полацкі манастыр адзначае 900-годдзе – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2025
Відэа
Беларускі Віфлеем: Полацкі манастыр адзначае 900-годдзе – відэа
Стужка навiн
0