Патрыярх Кірыл: ніякія дзяржаўныя заслугі не даюць права звацца святым

© Sputnik / Кристина Кормилицына / Перайсці ў медыябанкПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2025
Падпісацца
Прадстаяцель РПЦ здзяйсняе візіт у Беларусь, прымеркаваны да 900-годдзя заснавання Свята-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку.
ПОЛАЦК, 5 чэр – Sputnik. Ніякія дзяржаўныя справы і гістарычныя заслугі не даюць чалавеку права называцца святым, пра гэта паведаміў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падчас свайго візіту ў Полацк, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Нікому не дадзена быць святым, калі гэты чалавек не з’яўляецца па-сапраўднаму святым угоднікам. Ніякія палітычныя пазіцыі ва ўладзе, ніякія дзяржаўныя заслугі не даюць чалавеку права і магчымасць называцца святым", - сказаў патрыярх падчас пропаведзі ў Крыжаўзвіжанскім саборы Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
Ён адзначыў, што людзям, якія знаходзяцца ва ўладзе, складана станавіцца святымі, бо ўлада патрабуе не толькі міласэрнасці, а таксама і строгасці, нават да вынясення пакаранняў, у тым ліку і смяротных.
"Вось чаму мы асабліва ўспамінаем тых святых, якія ў зямлі нашай заззялі, якія здолелі спалучаць адказнасць за свой народ, у тым ліку выражаную і ў палітычных дзеяннях, з найглыбейшай верай і з набожнасцю", - падкрэсліў патрыярх.
Да іх, дадаў прадстаяцель РПЦ, адносіцца і Еўфрасіння Полацкая, якая ўшаноўваецца як нябесная заступніца і асветніца Беларусі.
Дачка полацкага князя Георгія Усяславіча адмовілася ад свецкага жыцця ў 12 гадоў і прыняла пострыг, у манастве стаўшы Еўфрасінняй. Яна вяла актыўную асветніцкую дзейнасць, а таксама заснавала два манастыры.
У гэтым годзе адзначаецца 900-гадоў з моманту заснавання Свята-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку. Да гэтай знамянальнай даты прымеркаваны першасвяціцельскі візіт патрыярха Кірыла ў Беларусь. Напярэдадні прадстаяцель РПЦ здзейсніў богаслужэнне ў Мінску, у сёння – у Полацку.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Патрыярх Кірыл і мітрапаліт Веніямін - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2025
Патрыярх Кірыл узнагародзіў мітрапаліта Веніяміна Ордэнам Серафіма Сароўскага
Стужка навiн
0