https://bel.sputnik.by/20250606/belarus-gatova-adnavts-ranaprany-dyyalog-sa-shvetsyyay-1096999729.html
Беларусь гатова аднавіць раўнапраўны дыялог са Швецыяй
Беларусь гатова аднавіць раўнапраўны дыялог са Швецыяй
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт павіншаваў шведаў з іх дзяржаўным святам і пажадаў міру, шчасця і згоды. 06.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-06T10:07+0300
2025-06-06T10:07+0300
2025-06-06T10:07+0300
аляксандр лукашэнка
швецыя
беларусь
віншаванне
палітыка
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/06/1076313012_0:267:3076:1997_1920x0_80_0_0_f443abf4c00c57dccc81baa8e7f3a070.jpg
МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Швецыі з Нацыянальным Днём, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Лукашэнка выказаў надзею, што вопыт ранейшага нейтралітэту Швецыі дапаможа кіраўніцтву краіны вярнуцца да раўнапраўнага і паважлівага дыялогу. Паводле слоў прэзідэнта, Беларусь заўсёды гатова да яго аднаўлення.Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што шмат гадоў шведы, як і беларусы, захоўваюць сваю прыроду і культурную спадчыну, будуюць стабільную прававую дэмакратычную дзяржаву."На гэтым шляху да нядаўняга часу мы мелі добрыя рэзультаты двухбаковага супрацоўніцтва", - адзначыў беларускі лідар.Таксама ён пажадаў падданым Швецыі міру, шчасця і згоды.Нацыянальны Дзень адзначаецца ў Швецыі 6 чэрвеня – на гэтую дату ў XVI стагоддзі прыпаў распад Кальмарскай уніі, пасля чаго шведы выйшлі з-пад улады Даніі.Адзначаць гэты дзень пачалі не адразу, а толькі з 1910 года. Першапачаткова гэта быў дзень нацыянальнага флага, а з 1983 года свята атрымала цяперашнюю назву.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250526/lukashenka-razlchvae-na-adnalenne-partnrstva-z-gruzyay-1096606858.html
швецыя
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/06/1076313012_263:0:2992:2047_1920x0_80_0_0_1ede408eb11479244b2ef73a8a28b733.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, швецыя, беларусь, віншаванне, палітыка, навіны , у свеце
аляксандр лукашэнка, швецыя, беларусь, віншаванне, палітыка, навіны , у свеце
Беларусь гатова аднавіць раўнапраўны дыялог са Швецыяй
Беларускі прэзідэнт павіншаваў шведаў з іх дзяржаўным святам і пажадаў міру, шчасця і згоды.
МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Швецыі з Нацыянальным Днём, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка выказаў надзею, што вопыт ранейшага нейтралітэту Швецыі дапаможа кіраўніцтву краіны вярнуцца да раўнапраўнага і паважлівага дыялогу. Паводле слоў прэзідэнта, Беларусь заўсёды гатова да яго аднаўлення.
Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што шмат гадоў шведы, як і беларусы, захоўваюць сваю прыроду і культурную спадчыну, будуюць стабільную прававую дэмакратычную дзяржаву.
"На гэтым шляху да нядаўняга часу мы мелі добрыя рэзультаты двухбаковага супрацоўніцтва", - адзначыў беларускі лідар.
Таксама ён пажадаў падданым Швецыі міру, шчасця і згоды.
Нацыянальны Дзень адзначаецца ў Швецыі 6 чэрвеня – на гэтую дату ў XVI стагоддзі прыпаў распад Кальмарскай уніі, пасля чаго шведы выйшлі з-пад улады Даніі.
Адзначаць гэты дзень пачалі не адразу, а толькі з 1910 года. Першапачаткова гэта быў дзень нацыянальнага флага, а з 1983 года свята атрымала цяперашнюю назву.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"