https://bel.sputnik.by/20250611/karlas-alas-ferer-zbornaya-ras-pakarala-belarusa-za-prostyya-pamylk-1097130642.html
Карлас Алас Ферэр: зборная Расіі пакарала беларусаў за простыя памылкі
Карлас Алас Ферэр: зборная Расіі пакарала беларусаў за простыя памылкі
Sputnik Беларусь
Як і год таму, расійская футбольная дружына забіла ў вароты зборнай Беларусі чатыры мячы, "белыя крылы" змаглі адквітаць толькі адзін гол. 11.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-11T09:17+0300
2025-06-11T09:17+0300
2025-06-11T09:39+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
спорт
футбол
навіны
у беларусі
беларусь
дзень расіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0b/1097135409_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_b12560160c0acc8a96532be740c6042b.jpg
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Карлас Алас Ферэр пракаменціраваў паражэнне сваіх падапечных у таварыскім матчы супраць зборнай Расіі, перадае карэспандэнт Sputnik.Паядынак, які адбыўся ў Мінску на новай 33-тысячнай арэне – Нацыянальным футбольным стадыёне – завяршыўся пераканаўчай перамогай расіян з лікам 4:1, рэванш не атрымаўся. Год таму беларусы таксама ўступілі камандзе з краіны-саюзніцы – 0:4.Паводле яго слоў, гэта футбол, беларускай зборнай застаецца толькі прыняць вынік і рухацца далей.Пры гэтым іспанскі спецыяліст не пагадзіўся з меркаваннем, што ў беларусаў "прысутнічае комплекс" у гульні супраць зборнай Расіі."Вынік першага тайма не адлюстроўваў тое, што адбывалася на полі, на маю думку. Занадта лёгка мы далі забіць гэтыя тры галы (у першым тайме - Sputnik). Але я ўсё роўна веру ў сваіх футбалістаў і не згодзен з тым, што ў нас ёсць нейкі комплекс", - падкрэсліў ён.Вучымся ў лепшыхКарлас Алас Ферэр адзначыў, што такія гульні дзеляцца на два тыпы: "часам ты выйграеш, а часам ты проста вучышся, чэрпаеш інфармацыю"."...мы, атрымліваецца, вучыліся. Я вельмі шмат атрымаў інфармацыі, гэта была гульня з моцным сапернікам. Але яшчэ раз магу паўтарыць: мая каманда дзейнічала добра, яна добра сапернічала з апанентам. Я атрымаў вялікі аб’ём інфармацыі, які буду выкарыстоўваць у падрыхтоўцы зборнай да адбору на Чэмпіянат свету", - сказаў на заканчэнне рулявой беларускай нацкаманды.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250610/karpn-atsan-shansy-zbornay-belarus-na-chs-2026-1097126433.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0b/1097135409_10:0:1147:853_1920x0_80_0_0_00956e68c7a92eac166ef83904a568ef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, спорт, футбол, навіны , у беларусі, беларусь, дзень расіі
саюзная дзяржава, спорт, футбол, навіны , у беларусі, беларусь, дзень расіі
Карлас Алас Ферэр: зборная Расіі пакарала беларусаў за простыя памылкі
09:17 11.06.2025 (абноўлена: 09:39 11.06.2025) Як і год таму, расійская футбольная дружына забіла ў вароты зборнай Беларусі чатыры мячы, "белыя крылы" змаглі адквітаць толькі адзін гол.
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Карлас Алас Ферэр пракаменціраваў паражэнне сваіх падапечных у таварыскім матчы супраць зборнай Расіі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паядынак, які адбыўся ў Мінску на новай 33-тысячнай арэне – Нацыянальным футбольным стадыёне – завяршыўся пераканаўчай перамогай расіян з лікам 4:1, рэванш не атрымаўся. Год таму беларусы таксама ўступілі камандзе з краіны-саюзніцы – 0:4.
"Скажу, што гэтая гульня адрозніваецца істотна ад той, якая была год таму. Мая каманда гуляла значна лепш, у нас былі моманты. Але проста так склалася, што дапусцілі памылкі, якімі супернік скарыстаўся. У іх высакакласныя футбалісты, маладыя таленты, якія пакаралі нас за простыя памылкі", - заявіў Карлас Алас Ферэр на прэс-канферэнцыі па выніках матча.
Паводле яго слоў, гэта футбол, беларускай зборнай застаецца толькі прыняць вынік і рухацца далей.
Пры гэтым іспанскі спецыяліст не пагадзіўся з меркаваннем, што ў беларусаў "прысутнічае комплекс" у гульні супраць зборнай Расіі.
"Вынік першага тайма не адлюстроўваў тое, што адбывалася на полі, на маю думку. Занадта лёгка мы далі забіць гэтыя тры галы (у першым тайме - Sputnik). Але я ўсё роўна веру ў сваіх футбалістаў і не згодзен з тым, што ў нас ёсць нейкі комплекс", - падкрэсліў ён.
Карлас Алас Ферэр адзначыў, што такія гульні дзеляцца на два тыпы: "часам ты выйграеш, а часам ты проста вучышся, чэрпаеш інфармацыю".
"...мы, атрымліваецца, вучыліся. Я вельмі шмат атрымаў інфармацыі, гэта была гульня з моцным сапернікам. Але яшчэ раз магу паўтарыць: мая каманда дзейнічала добра, яна добра сапернічала з апанентам. Я атрымаў вялікі аб’ём інфармацыі, які буду выкарыстоўваць у падрыхтоўцы зборнай да адбору на Чэмпіянат свету", - сказаў на заканчэнне рулявой беларускай нацкаманды.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"