Фільм "Обитель святой Евфросинии" атрымаў спецпрыз АНА "Еўразія"

© Photo : "Беларусьфильм"Кадр з фільма "Обитель святой Евфросинии"
Кадр з фільма Обитель святой Евфросинии - Sputnik Беларусь, 1920, 13.06.2025
Падпісацца
Дакументальны фільм прысвечаны біяграфіі першай беларускай святой – Еўфрасінні Полацкай, якая жыла ў XII стагоддзі.
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Спецыяльнага прыза АНА "Еўразія" на кінафестывалі "Еўразія-Кінафэст" удастоіўся беларускі дакументальны фільм "Обитель святой Евфросинии", перадае Sputnik.
Спецпрыз прысуджаецца за захаванне гісторыі і традыцыйных каштоўнасцей. Узнагароду заслужыў беларускі кінарэжысёр Уладзімір Луцкі.
Дакументальная стужка выйшла на экраны да юбілею Спаса-Еўфрасіннеўскага мітрапаліцкага жаночага манастыра. Здымаўся фільм нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм".
Луцкі стаў не толькі рэжысёрам карціны, але і разам з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай выступіў у якасці сцэнарыста.
Асновай сюжэта для дакументальнага фільма стала "Жыціе прападобнай Еўфрасінні Полацкай", а натурнай пляцоўкай – манастыр і храм, які яна пабудавала.
Кінафестываль "Еўразія-Кінафэст" праходзіў у расійскім Сочы з 7 чэрвеня. У пятніцу, 13 чэрвеня, у Летнім тэатры парку імя Фрунзэ падвялі яго вынікі і ўзнагародзілі пераможцаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларускі Віфлеем: Полацкі манастыр адзначае 900-годдзе – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2025
Відэа
Беларускі Віфлеем: Полацкі манастыр адзначае 900-годдзе – відэа
Стужка навiн
0