https://bel.sputnik.by/20250613/zral-zno-nans-udar-pa-ranskm-yadzernym-abektse-1097242432.html
Ізраіль зноў нанёс удар па іранскім ядзерным аб’екце
Ізраіль зноў нанёс удар па іранскім ядзерным аб’екце
Sputnik Беларусь
У рамках правядзення аперацыі "Узыходзячы леў" ізраільскія ваенныя наносяць удары па ваенных цэлях і аб’ектах ядзернай праграмы Ірана. 13.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-13T14:26+0300
2025-06-13T14:26+0300
2025-06-13T14:26+0300
ізраіль
іран
навіны
у свеце
палітыка
бяспека
канфлікт
узброены канфлікт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0d/1097240914_0:135:3090:1873_1920x0_80_0_0_41f7a393ce7f357f02fe0bf8daa004d2.jpg
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Ізраіль яшчэ раз нанёс удар па іранскім ядзерным аб’екце ў Натанзе, дзе ўзбагачаецца ўран, пра гэта паведаміла іранская дзяржтэлерадыёкампанія IRIB.Ізраільскія ВПС таксама правялі атакі ў раёне гарадоў Тэбрыз, Шыраза.Натанзу раней пасля ўдараў ужо быў нанесены ўрон. Аднак, паводле звестак улад, уцечак радыяцыі не было.Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) у ноч на 13 чэрвеня пачала шырокамаштабную аперацыю пад назвай "Узыходзячы леў". ВПС правялі некалькі хваль атак на розныя раёны Ірана, у тым ліку і па Тэгеране. Паводле звестак іранскіх СМІ, быў ліквідаваны шэраг высокапастаўленых іранскіх ваенных і вучоных-ядзершчыкаў. Ударам таксама падвергліся месцы дыслакацыі вайскоўцаў на паўночным захадзе Ірана.Як заявілі ізраільскія ўлады, задачай аперацыі з’яўляецца прадухіленне пагрозы існаванню яўрэйскай дзяржавы. Паводле звестак ізраільскіх ваенных і разведкі, Іран у стварэнні ядзернай зброі ўжо наблізіўся да "пункта незвароту".Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі заявіў, што дае "свабоду дзеянняў" Узброеным сілам краіны для адказу на ўдары Ізраіля. Ён падкрэсліў, што Ізраіль чакае "горкі і страшны лёс".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250613/mzs-rf-nazva-udary-zralya-pa-rane-nepravakavanym--neprymalnym-1097240089.html
ізраіль
іран
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0d/1097240914_201:0:2932:2048_1920x0_80_0_0_ae886660f96395ba84a6a17bd9305a39.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ізраіль, іран, навіны , у свеце, палітыка, бяспека, канфлікт, узброены канфлікт
ізраіль, іран, навіны , у свеце, палітыка, бяспека, канфлікт, узброены канфлікт
Ізраіль зноў нанёс удар па іранскім ядзерным аб’екце
У рамках правядзення аперацыі "Узыходзячы леў" ізраільскія ваенныя наносяць удары па ваенных цэлях і аб’ектах ядзернай праграмы Ірана.
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Ізраіль яшчэ раз нанёс удар па іранскім ядзерным аб’екце ў Натанзе, дзе ўзбагачаецца ўран, пра гэта паведаміла іранская дзяржтэлерадыёкампанія IRIB.
Ізраільскія ВПС таксама правялі атакі ў раёне гарадоў Тэбрыз, Шыраза.
Натанзу раней пасля ўдараў ужо быў нанесены ўрон. Аднак, паводле звестак улад, уцечак радыяцыі не было.
Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) у ноч на 13 чэрвеня пачала шырокамаштабную аперацыю пад назвай "Узыходзячы леў". ВПС правялі некалькі хваль атак на розныя раёны Ірана, у тым ліку і па Тэгеране. Паводле звестак іранскіх СМІ, быў ліквідаваны шэраг высокапастаўленых іранскіх ваенных і вучоных-ядзершчыкаў. Ударам таксама падвергліся месцы дыслакацыі вайскоўцаў на паўночным захадзе Ірана.
Як заявілі ізраільскія ўлады, задачай аперацыі з’яўляецца прадухіленне пагрозы існаванню яўрэйскай дзяржавы. Паводле звестак ізраільскіх ваенных і разведкі, Іран у стварэнні ядзернай зброі ўжо наблізіўся да "пункта незвароту".
Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі заявіў, што дае "свабоду дзеянняў" Узброеным сілам краіны для адказу на ўдары Ізраіля. Ён падкрэсліў, што Ізраіль чакае "горкі і страшны лёс".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"