Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Бастрыкін уручыў Лукашэнку медаль

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным - Sputnik Беларусь, 1920, 20.06.2025
Падпісацца
Кіраўнік расійскага Следчага камітэта ўручыў беларускаму лідару ведамасны медаль.
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Палацы Незалежнасці са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным.
Кіраўнік расійскага Следчага камітэта ўручыў беларускаму лідару медаль свайго ведамства – "80 лет Победы советского народа в Великой Отечественной войне".
"Увесь савецкі народ перамог у гэтай вялікай вайне. Беларускі народ унёс вялікі ўклад у гэтую Перамогу", - цытуе Бастрыкіна БелТА.
Раней у снежні мінулага года кіраўнік Следчага камітэта РФ уручыў прэзідэнту Беларусі медаль "За верность служебному долгу".
Лукашэнка запэўніў тады Бастрыкіна, што следчыя органы Беларусі і Расіі будуць дзейнічаць разам, пачынаючы з падрыхтоўкі спецыялістаў, і заканчваючы аказаннем падтрымкі на міжнародных пляцоўках.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Медаль 80 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941 – 1945 гг.  - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2025
Дзень Перамогі
Пасольства Расіі ўручыла ў Беларусі медалі ў гонар 80-годдзя Перамогі
Стужка навiн
0