Флаги - Sputnik Беларусь, 1920
Еўразійскі эканамічны форум у Мінску
IV Еўразійскі эканамічны форум праходзіць 26-27 чэрвеня ў Мінску. Форум прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з удзелам кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС. Усе падрабязнасці з мерапрыемстваў форуму чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Вялікая інтэграцыя: кіраўнікі ЕАЭС сфатаграфаваліся на фоне магутнага БелАЗа

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкIV Еўразійскі эканамічны форум у Мінску
IV Еўразійскі эканамічны форум у Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 27.06.2025
Падпісацца
У чацвер у Мінску адбыўся Еўразійскі эканамічны форум, пасля пленарнага пасяджэння кіраўнікі дзяржаў-членаў ЕАЭС агледзелі выставу беларускай тэхнікі на адкрытай пляцоўцы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра BELEXPO.
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Прэзідэнты краін-членаў ЕАЭС і дэлегацыі пасля пленарнага пасяджэння ў рамках Еўразійскага эканамічнага форуму агледзелі выставу беларускай тэхнікі на адкрытай пляцоўцы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра BELEXPO і сфатаграфаваліся на фоне БелАЗа, вынікае з паведамлення блізкага да прэс-службы прэзідэнта Беларусі Telegram-канала "Пул Першага".
"Family photo на фоне беларускага гіганта – кар’ернага самазвала БЕЛАЗ-75710 грузападымальнасцю 450 тон. Сімвал моцы, сумеснага патэнцыялу і руху наперад", - гаворыцца ў паведамленні "Пула Першага".
Кіраўнікі дзяржаў і дэлегацыі сфатаграфаваліся каля БелАЗа-75710. Гэта самы вялікі самазвал у свеце, яго грузападымальнасць складае 450 тон, а па факце – 500 тон. Менавіта за гэтыя характарыстыкі гэтая машына трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
У бягучым годзе Беларусь старшынствуе ў ЕАЭС, у рамках гэтага старшынства ў чацвер у беларускай сталіцы адбыўся Еўразійскі эканамічны форум. Сёння ў Мінску пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета – у вузкім і пашыраным складах.
Цяпер членамі ЕАЭС з’яўляюцца пяць дзяржаў – Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія. Статусам назіральніка надзелены Узбекістан, Куба, Іран і Малдова.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 26.06.2025
Еўразійскі эканамічны форум у Мінску
Пуцін назваў ЕАЭС ключавым цэнтрам глабальнага развіцця
Стужка навiн
0