Мінск увайшоў у лік самых недарагіх гарадоў свету
© Sputnik / Виктор ТолочкоТраецкае прадмесце

© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Партал Numbeo выпусціў абноўлены рэйтынг кошту жыцця, у яго трапілі 404 гарады.
МІНСК, 29 чэр – Sputnik. Партал Numbeo выпусціў абноўлены рэйтынг кошту жыцця, у яго трапілі 404 гарады.
У сваёй ацэнцы эксперты зыходзяць са спецыяльнага індэкса, заснаванага на цэнах у Нью-Ёрку (ён лічыцца адпраўной кропкай з індэксам 100%). У разлік прымаюцца кошт прадуктаў, арэнды, цэны ва ўстановах грамадскага харчавання і пакупная здольнасць насельніцтва.
Папярэдні рэйтынг быў апублікаваны ў студзені, у ім было 327 гарадоў, тады Мінск быў на 283-м радку.
На гэты раз у першую дзясятку ўвайшлі шэсць швейцарскіх гарадоў (у студзені было пяць):
1.
Цюрых (захаваў першую пазіцыю).2.
Жэнева (паднялася з трэцяга месца).3.
Базэль (падняўся з пятага месца).4.
Лазана (апусцілася з другога).5.
Лугана (у папярэднім рэйтынгу ў дзясятку не трапіў).6.
Берн (захаваў шостую пазіцыю).7.
Нью-Ёрк (апусціўся з чацвёртай пазіцыі).8.
Рэйк’явік (у папярэднім рэйтынгу займаў дзявятае месца).9.
Ганалулу (раней займаў восьмую пазіцыю).10.
Сан-Францыска (у студзені быў сёмым).Беларуская сталіца ў спіску са 404 краін апынулася на 367-м месцы.
Для параўнання:
Талін – 160-е месца;
Рыга – 206-е месца;
Вільнюс – 210-е месца;
Варшава – 211-е месца;
Масква – 230-е месца;
Ерэван – 257-е месца;
Санкт-Пецярбург – 279-е месца;
Казань – 301-е месца;
Тбілісі – 316-е месца;
Калінінград – 326-е месца;
Баку – 340-е месца;
Кіеў – 348-е месца;
Адэса – 365-е месца;
Астана – 366-е месца;
Львоў – 368-е месца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"