https://bel.sputnik.by/20250702/mzs-rf-mery-baku-ne-zvyazany-z-pretenzyam-da-dzeynasts-sputnik-azerbaydzhan-1097803979.html
МЗС РФ: меры Баку не звязаны з прэтэнзіямі да дзейнасці Sputnik Азербайджан
МЗС РФ: меры Баку не звязаны з прэтэнзіямі да дзейнасці Sputnik Азербайджан
Sputnik Беларусь
Азербайджанскія ўлады 30 чэрвеня затрымалі ў агенцтве Sputnik Азербайджан (уваходзіць у склад медыягрупы "Россия сегодня") сем чалавек. 02.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-02T09:59+0300
2025-07-02T09:59+0300
2025-07-02T09:59+0300
sputnik
азербайджан
марыя захарава
мзс рф
палітыка
бяспека
расія
у свеце
медыягрупа "россия сегодня"
смі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/13/1082194736_0:113:3027:1816_1920x0_80_0_0_25335b7bbfe3b7da6be8764fcb5e4fab.jpg
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Меры Баку ў дачыненні да Sputnik Азербайджан у цяперашні час прадыктаваны не прэтэнзіямі да іх працы, а іншымі меркаваннямі, заявіла афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава ў сераду.У эфіры радыё Sputnik дыпламат адзначыла, што раней ніколі, і на дадзеным этапе таксама, у азербайджанскага боку да гэтага СМІ "ні па форме, ні па змесце" ніякіх пытанняў не было.Яна падкрэсліла, што для Масквы і Баку адносіны дружбы надзвычай важныя, і тыя, хто мае намер іх сапсаваць, павінны добра падумаць."Нямала тых, хто хоча на гэтым нагрэць рукі. Няхай толькі не апякуцца", - дадала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.Сітуацыя са Sputnik у АзербайджанеУ панядзелак у МУС Азербайджана заявілі аб правядзенні "аперацыі" ў офісе Sputnik Азербайджан у сталіцы краіны, пасля чаго былі затрыманы некалькі расійскіх журналістаў. Таксама Баку заявіў аб згортванні ў краіне культурных праграм з Расіяй. Пасля гэтага Масква выклікала ў МЗС пасла рэспублікі, Рахману Мустафаеву быў заяўлены пратэст і ўручана нота ў сувязі з затрыманнем прадстаўнікоў СМІ Расіі.У аўторак, 1 ліпеня, стала вядома, што Хатаінскі раённы суд у Баку прысудзіў дырэктара Sputnik Азербайджан Ігара Картавых і шэф-рэдактара Яўгена Белавусава да чатырох месяцаў пазбаўлення волі.Цяпер дзейнасць рэдакцыі Sputnik Азербайджан блакіравана, да затрыманых не дапускаюць ні расійскіх дыпламатаў, ні сваякоў. Медыягрупа "Россия сегодня" назвала дзеянні азербайджанскіх праваахоўнікаў неабгрунтаванымі, а абвінавачанні – надуманымі. Генеральны дырэктар агенцтва Дзмитрый Кісялёў заявіў, што сітуацыя выглядае наўмысным крокам з мэтай пагоршыць адносіны Азербайджана і Расіі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250701/dyrektar--shef-redaktar-sputnik-azerbaydzhan-aryshtavany-na-chatyry-mesyatsy-1097793194.html
азербайджан
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/13/1082194736_125:0:2856:2048_1920x0_80_0_0_065ba37b7527fa70ae412a0b0b0af116.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik, азербайджан, марыя захарава, мзс рф, палітыка, бяспека, расія, у свеце, медыягрупа "россия сегодня", смі, свабода смі, навіны
sputnik, азербайджан, марыя захарава, мзс рф, палітыка, бяспека, расія, у свеце, медыягрупа "россия сегодня", смі, свабода смі, навіны
МЗС РФ: меры Баку не звязаны з прэтэнзіямі да дзейнасці Sputnik Азербайджан
Азербайджанскія ўлады 30 чэрвеня затрымалі ў агенцтве Sputnik Азербайджан (уваходзіць у склад медыягрупы "Россия сегодня") сем чалавек.
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Меры Баку ў дачыненні да Sputnik Азербайджан у цяперашні час прадыктаваны не прэтэнзіямі да іх працы, а іншымі меркаваннямі, заявіла афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава ў сераду.
У эфіры радыё Sputnik дыпламат адзначыла, што раней ніколі, і на дадзеным этапе таксама, у азербайджанскага боку да гэтага СМІ "ні па форме, ні па змесце" ніякіх пытанняў не было.
"Відавочна, што гэта меры, якія прымаюцца зыходзячы з іншых меркаванняў, зноў жа, учора было заяўлена аб гэтым паслу", - сказала Марыя Захарава.
Яна падкрэсліла, што для Масквы і Баку адносіны дружбы надзвычай важныя, і тыя, хто мае намер іх сапсаваць, павінны добра падумаць.
"Нямала тых, хто хоча на гэтым нагрэць рукі. Няхай толькі не апякуцца", - дадала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.
Сітуацыя са Sputnik у Азербайджане
У панядзелак у МУС Азербайджана заявілі аб правядзенні "аперацыі" ў офісе Sputnik Азербайджан у сталіцы краіны, пасля чаго былі затрыманы некалькі расійскіх журналістаў. Таксама Баку заявіў аб згортванні ў краіне культурных праграм з Расіяй. Пасля гэтага Масква выклікала ў МЗС пасла рэспублікі, Рахману Мустафаеву быў заяўлены пратэст і ўручана нота ў сувязі з затрыманнем прадстаўнікоў СМІ Расіі.
У аўторак, 1 ліпеня, стала вядома, што Хатаінскі раённы суд у Баку прысудзіў дырэктара Sputnik Азербайджан Ігара Картавых і шэф-рэдактара Яўгена Белавусава да чатырох месяцаў пазбаўлення волі.
Цяпер дзейнасць рэдакцыі Sputnik Азербайджан блакіравана, да затрыманых не дапускаюць ні расійскіх дыпламатаў, ні сваякоў. Медыягрупа "Россия сегодня" назвала дзеянні азербайджанскіх праваахоўнікаў неабгрунтаванымі, а абвінавачанні – надуманымі. Генеральны дырэктар агенцтва Дзмитрый Кісялёў заявіў, што сітуацыя выглядае наўмысным крокам з мэтай пагоршыць адносіны Азербайджана і Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"