https://bel.sputnik.by/20250704/tayny-khod-adkryl--zaslaskm-zamku--nshaga-takoga--belarus-nyama-1097860987.html
Тайны ход адкрылі ў Заслаўскім замку – іншага такога ў Беларусі няма
Тайны ход адкрылі ў Заслаўскім замку – іншага такога ў Беларусі няма
Sputnik Беларусь
Археалагічныя даследаванні на ўязной браме бастыённага замка XVI стагоддзя павярнуліся ўдалай знаходкай. 04.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-04T12:57+0300
2025-07-04T12:57+0300
2025-07-04T12:57+0300
археалогія
беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі
заслаўе
эксклюзіў
цiкавосткi
рэпартаж
культура
замак
спадчына
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/01/1097769986_0:320:2730:1856_1920x0_80_0_0_442d4d20bdc0b11caaa30dcd4a413da3.jpg
Замак у Заслаўі вывучалі беларускія археолагі яшчэ ў 70-я гады мінулага стагоддзя. У ходзе раскопак нечакана быў знойдзены падземны ход, прызначэнне якога было загадкай. Даследчыкі зафіксавалі аб’ект і закансервавалі яго на доўгія гады.З таго часу прайшло паўстагоддзя і вяртаць гісторыю з небыцця прадставілася старшаму навуковаму супрацоўніку аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Івану Спірыну, які зараз кіруе новымі раскопкамі ў замку ў Заслаўі.Бастыённы замак"Гэта адзін з першых бастыённых замкаў у Беларусі, які быў пабудаваны ў XVI стагоддзі. Умацаванні былі землянымі, хоць ёсць версія, што яны былі абліцаваны камянямі, але гэта яшчэ трэба пацвердзіць. Нам вядомы адзін пабудаваны з цэглы элемент умацаванняў – гэта ўязная брама", - расказаў кандыдат гістарычных навук.Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што ўязная брама – гэта, груба кажучы, вароты, яны былі складанай пабудовай. Брама складалася з дзвюх частак, паміж якімі быў праезд, а зверху быў другі паверх у выглядзе галерэі.Падземны ходАрхеолаг удакладніў, што сам падземны ход быў знойдзены яшчэ пры папярэдніх раскопках. Тады ўдалося выявіць люк для ўваходу ў яго, але сам ход цалкам не раскрывалі."Наша задача заключаецца ў тым, каб раскрыць падземны ход, каб у далейшым яго разам з брамай кансерваваць і, магчыма, музеефікаваць – гэта стане яшчэ адным турыстычным аб’ектам у Заслаўі", - абмаляваў перспектывы ён.Іван Спірын звярнуў увагу, што сам уваход з вонкавага боку вала ўдалося адкрыць напярэдадні. Цяпер спецыялісты "Белрэстаўрацыі" працуюць над праектнай дакументацыяй па кансервацыі аб’ектаў.Ліўнеўка або тайны лазНа яго думку, уваход у падземны ход, перагароджаны металічнай рашоткай, знаходзіўся над ровам і быў адкрытым."Хутчэй за ўсё, гэта частка дрэнажнай сістэмы замка і тут быў зліў вады. Пры гэтым ён мог служыць і альтэрнатыўным выхадам з замка і выкарыстоўвацца для вылазак", - мяркуе Іван Спірын.І дадае, што калодзеж, які вёў у ход, дазваляў трапіць у яго з брамы. Ход пры гэтым цалкам выкладзены цэглай, у яго арачныя скляпенні вышынёй 1,1 м і шырынёй 0,8 м.Крах легендыІван Спірын запэўнівае, што нягледзячы на байкі мясцовых жыхароў, гэты падземны ход не вядзе ні ў касцёл, ні ў царкву, ні ўжо тым больш у Вільню."Ніхто не стаў бы ў XVI стагоддзі займацца метрабудам", - пажартаваў ён.Праўда, дакладна стала ясна, што цэгла, з якой былі пабудаваны брама і ход, былі імпартнымі з Еўропы."А што вы думалі, былі грошы", - рэзюміраваў археолаг.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250329/skandynask-detekty-xii-stagoddzya--polatsku-razgadal-vuchonyya-1094899442.html
заслаўе
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/01/1097769986_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_9023f6e2165e921397c5d894e6d71072.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
археалогія, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі, заслаўе, эксклюзіў, цiкавосткi, рэпартаж, культура, замак, спадчына, грамадства, навука, у беларусі, беларусь
археалогія, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі, заслаўе, эксклюзіў, цiкавосткi, рэпартаж, культура, замак, спадчына, грамадства, навука, у беларусі, беларусь
Тайны ход адкрылі ў Заслаўскім замку – іншага такога ў Беларусі няма
Эксклюзіў
Археалагічныя даследаванні на ўязной браме бастыённага замка XVI стагоддзя павярнуліся ўдалай знаходкай.
Замак у Заслаўі вывучалі беларускія археолагі яшчэ ў 70-я гады мінулага стагоддзя. У ходзе раскопак нечакана быў знойдзены падземны ход, прызначэнне якога было загадкай. Даследчыкі зафіксавалі аб’ект і закансервавалі яго на доўгія гады.
З таго часу прайшло паўстагоддзя і вяртаць гісторыю з небыцця прадставілася старшаму навуковаму супрацоўніку аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Івану Спірыну, які зараз кіруе новымі раскопкамі ў замку ў Заслаўі.
"Гэта адзін з першых бастыённых замкаў у Беларусі, які быў пабудаваны ў XVI стагоддзі. Умацаванні былі землянымі, хоць ёсць версія, што яны былі абліцаваны камянямі, але гэта яшчэ трэба пацвердзіць. Нам вядомы адзін пабудаваны з цэглы элемент умацаванняў – гэта ўязная брама", - расказаў кандыдат гістарычных навук.
Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што ўязная брама – гэта, груба кажучы, вароты, яны былі складанай пабудовай. Брама складалася з дзвюх частак, паміж якімі быў праезд, а зверху быў другі паверх у выглядзе галерэі.
"Мы цяпер раскопваем заходнюю частку брамы. Яна была ў даўжыню каля 25 метраў. Была падзелена на тры памяшканні, якія, мяркуючы па ўсім, ацяпляліся. Такую выснову мы робім таму, што там былі знойдзены фрагменты пячных кафляў", - адзначыў Іван Спірын.
Археолаг удакладніў, што сам падземны ход быў знойдзены яшчэ пры папярэдніх раскопках. Тады ўдалося выявіць люк для ўваходу ў яго, але сам ход цалкам не раскрывалі.
"Наша задача заключаецца ў тым, каб раскрыць падземны ход, каб у далейшым яго разам з брамай кансерваваць і, магчыма, музеефікаваць – гэта стане яшчэ адным турыстычным аб’ектам у Заслаўі", - абмаляваў перспектывы ён.
Іван Спірын звярнуў увагу, што сам уваход з вонкавага боку вала ўдалося адкрыць напярэдадні. Цяпер спецыялісты "Белрэстаўрацыі" працуюць над праектнай дакументацыяй па кансервацыі аб’ектаў.
"Цагляны мур будзе апрацаваны спецыяльным умацавальным саставам пасля расчысткі, але ніякага наваробу тут не плануецца. Трэба абараніць будынак ад знешняга ўздзеяння і захаваць", - падзяліўся планамі гісторык.
На яго думку, уваход у падземны ход, перагароджаны металічнай рашоткай, знаходзіўся над ровам і быў адкрытым.
"Хутчэй за ўсё, гэта частка дрэнажнай сістэмы замка і тут быў зліў вады. Пры гэтым ён мог служыць і альтэрнатыўным выхадам з замка і выкарыстоўвацца для вылазак", - мяркуе Іван Спірын.
І дадае, што калодзеж, які вёў у ход, дазваляў трапіць у яго з брамы. Ход пры гэтым цалкам выкладзены цэглай, у яго арачныя скляпенні вышынёй 1,1 м і шырынёй 0,8 м.
"Другі такі ход у замку ў Беларусі мне невядомы. Ва ўсіх замках былі свае хады, якія служылі водаадводамі, але ў такім выглядзе не захаваліся нідзе", - лічыць археолаг.
Іван Спірын запэўнівае, што нягледзячы на байкі мясцовых жыхароў, гэты падземны ход не вядзе ні ў касцёл, ні ў царкву, ні ўжо тым больш у Вільню.
"Ніхто не стаў бы ў XVI стагоддзі займацца метрабудам", - пажартаваў ён.
Праўда, дакладна стала ясна, што цэгла, з якой былі пабудаваны брама і ход, былі імпартнымі з Еўропы.
"А што вы думалі, былі грошы", - рэзюміраваў археолаг.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"