https://bel.sputnik.by/20250710/slavyansk-bazar-urachysta-adkryetstsa-snnya--vtsebsku-1097989827.html
"Славянскі базар" урачыста адкрыецца сёння ў Віцебску
"Славянскі базар" урачыста адкрыецца сёння ў Віцебску
Sputnik Беларусь
Фестывальнае жыццё ў горадзе на Дзвіне ўжо кіпіць, але афіцыйнае адкрыццё свята мастацтваў адбудзецца ў чацвер. 10.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-10T09:08+0300
2025-07-10T09:08+0300
2025-07-10T09:08+0300
славянскі базар у віцебску
навіны
культура
грамадства
гісторыя
музыка
віцебск
афiша
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/09/1097988100_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_a9e3195450247995cd3b7a9a84a6d26a.jpg
МІНСК, 10 ліп – Sputnik. Урачыстае адкрыццё XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбудзецца вечарам у чацвер у віцебскім Летнім амфітэатры, перадае карэспандэнт Sputnik.Мерапрыемствы падчас адкрыцця фестывалю пачнуцца ў 20:30. Сярод вядучых будуць як беларускія, так і расійскія знакамітасці: Тэа, Максім Аверын, Марыя Сітэль, Вольга Бузава і іншыя. Канцэртная праграма будзе даволі насычанай і разлічана больш як на тры гадзіны.Перад гледачамі выступяць не толькі адносна маладыя зоркі, але і легенды савецкай сцэны. Сярод іх Юрый Антонаў, група "Земляне", Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры". Чакаюцца таксама выступленні беларускага дзяржансамбля "Песняры", Руслана Аляхно, Нацыянальнага прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкага аркестра службы каменданта Маскоўскага Крамля ФСА Расіі і многіх іншых. Будуць нават італьянскія селебрыці, вядомыя па фестывалі ў Сан Рэма. Да прыкладу, гэта Антанэла Бучы.Нягледзячы на тое, што ўрачыстае адкрыццё свята мастацтваў яшчэ не адбылося, па традыцыі фестывальнае жыццё ў горадзе на Дзвіне ўжо пачалося. Канцэрты і іншыя культурныя мерапрыемствы ідуць з 8 ліпеня. Для правядзення мерапрыемстваў задзейнічаны шэраг пляцовак. Упершыню для "Славянскага базару" сёлета выкарыстоўваюць Цэнтральны спарткомплекс у Віцебску.Асаблівасцю фестывалю ў гэтым годзе стала і тэма 80-годдзя Вялікай Перамогі. Напрыклад, у праграме ёсць спектакль "Радавыя", а таксама фотавыстава "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!". Экспазіцыя ўжо мела поспех у Мінску і Брэсце.Экспанаты выставы – фотаздымкі з архіваў Саўінфармбюро, на якіх тагачасныя ваенкоры захавалі фінальныя дні вайны, калі Чырвоная армія вяла баі за вызваленне Усходняй Еўропы ад нацызму ў 1945 годзе.Выставу арганізавала агенцтва Sputnik Беларусь, якое ўваходзіць у Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Россия сегодня". "Россия сегодня" з’яўляецца правапераемнікам Саўінфармбюро. У гады вайны гэтая арганізацыя была асноўнай крыніцай інфармацыі для СМІ аб падзеях на франтах, партызанскім руху і рабоце працаўнікоў тылу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250709/fotavystava-sputnik-adkrylasya-na-slavyanskm-bazary-1097994359.html
віцебск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/09/1097988100_51:0:1188:853_1920x0_80_0_0_880017929df8cb3f335591d6ba3d1a89.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
славянскі базар у віцебску, навіны , культура, грамадства, гісторыя, музыка, віцебск, афiша , беларусь, у беларусі
славянскі базар у віцебску, навіны , культура, грамадства, гісторыя, музыка, віцебск, афiша , беларусь, у беларусі
"Славянскі базар" урачыста адкрыецца сёння ў Віцебску
Фестывальнае жыццё ў горадзе на Дзвіне ўжо кіпіць, але афіцыйнае адкрыццё свята мастацтваў адбудзецца ў чацвер.
МІНСК, 10 ліп – Sputnik. Урачыстае адкрыццё XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбудзецца вечарам у чацвер у віцебскім Летнім амфітэатры, перадае карэспандэнт Sputnik.
Мерапрыемствы падчас адкрыцця фестывалю пачнуцца ў 20:30. Сярод вядучых будуць як беларускія, так і расійскія знакамітасці: Тэа, Максім Аверын, Марыя Сітэль, Вольга Бузава і іншыя. Канцэртная праграма будзе даволі насычанай і разлічана больш як на тры гадзіны.
Перад гледачамі выступяць не толькі адносна маладыя зоркі, але і легенды савецкай сцэны. Сярод іх Юрый Антонаў, група "Земляне", Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры". Чакаюцца таксама выступленні беларускага дзяржансамбля "Песняры", Руслана Аляхно, Нацыянальнага прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкага аркестра службы каменданта Маскоўскага Крамля ФСА Расіі і многіх іншых. Будуць нават італьянскія селебрыці, вядомыя па фестывалі ў Сан Рэма. Да прыкладу, гэта Антанэла Бучы.
Нягледзячы на тое, што ўрачыстае адкрыццё свята мастацтваў яшчэ не адбылося, па традыцыі фестывальнае жыццё ў горадзе на Дзвіне ўжо пачалося. Канцэрты і іншыя культурныя мерапрыемствы ідуць з 8 ліпеня. Для правядзення мерапрыемстваў задзейнічаны шэраг пляцовак. Упершыню для "Славянскага базару" сёлета выкарыстоўваюць Цэнтральны спарткомплекс у Віцебску.
Асаблівасцю фестывалю ў гэтым годзе стала і тэма 80-годдзя Вялікай Перамогі. Напрыклад, у праграме ёсць спектакль "Радавыя", а таксама фотавыстава "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!". Экспазіцыя ўжо мела поспех у Мінску і Брэсце.
Экспанаты выставы – фотаздымкі з архіваў Саўінфармбюро, на якіх тагачасныя ваенкоры захавалі фінальныя дні вайны, калі Чырвоная армія вяла баі за вызваленне Усходняй Еўропы ад нацызму ў 1945 годзе.
Выставу арганізавала агенцтва Sputnik Беларусь, якое ўваходзіць у Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Россия сегодня". "Россия сегодня" з’яўляецца правапераемнікам Саўінфармбюро. У гады вайны гэтая арганізацыя была асноўнай крыніцай інфармацыі для СМІ аб падзеях на франтах, партызанскім руху і рабоце працаўнікоў тылу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"