https://bel.sputnik.by/20250712/dn-sayuznay-dzyarzhavy-pratsyagvayutstsa--subotu-na-slavyanskm-bazary-1098069403.html
Дні Саюзнай дзяржавы працягваюцца ў суботу на "Славянскім базары"
Дні Саюзнай дзяржавы працягваюцца ў суботу на "Славянскім базары"
Sputnik Беларусь
Маштабнае свята казачай песні, канцэрт двух прэзідэнцкіх аркестраў прайшлі ў Віцебску ў рамках саюзных дзён. 12.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-12T09:17+0300
2025-07-12T09:17+0300
2025-07-12T09:17+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
навіны
славянскі базар у віцебску
грамадства
культура
віцебск
у беларусі
беларусь
музыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/0e/1077496250_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_28412afe39b5a5eae5ecd52104f9fb4c.jpg
МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Дні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі працягваюцца ў суботу на XXXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт Sputnik.Саюзныя дні пачаліся 11 ліпеня і скончацца 12 ліпеня. У суботу ў рамках гэтай часткі праграмы фестывалю ў канцэртнай зале "Віцебск" пройдзе сямейны мюзікл "Мечтатели". Гэта шоу з дэкарацыямі-трансформерамі і трукамі.Рэжысёр мюзікла – Наталля Рослан, музыку напісаў спявак і кампазітар Аляксандр Ялоўскіх, а харэаграфію паставіў Сяргей Мандрык.Дні Саюзнай дзяржавы праходзяць на "Славянскім базары" больш за два дзясяткі гадоў – з 2003 года. Раней, у чацвер, у рамках саюзнай праграмы адбылося свята казачай песні "Гуляй, паўночная сталіца!".Таксама 11 ліпеня на галоўнай пляцоўцы, у Летнім амфітэатры, прайшоў гала-канцэрт "Гэта наша Перамога!". Упершыню на гэтай сцэне выступілі два прэзідэнцкія аркестры: Нацыянальны прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкі аркестр службы каменданта Маскоўскага Крамля ФСА Расіі. Пад іх акампанемент спявалі Ларыса Даліна, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Уладзімір і Марына Дзявятавы, Аляксандр Панаётаў і іншыя.Тэма 80-годдзя Вялікай Перамогі адлюстравана і ў іншых мерапрыемствах фестывалю. Напрыклад, у Віцебску адкрылася фотавыстава "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!", якая раней пабывала ў Мінску і Брэсце.Увазе наведвальнікаў прадстаўлены фатаграфіі з архіваў Саўінфармбюро, на якіх тагачасныя ваенкоры захавалі фінальныя дні вайны, калі Чырвоная Армія вяла баі за вызваленне Усходняй Еўропы ад нацызму ў 1945 годзе.Выставу арганізавала агенцтва Sputnik Беларусь, якое ўваходзіць у Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Россия сегодня". "Россия сегодня" з’яўляецца правапераемнікам Саўінфармбюро. У гады вайны гэтая арганізацыя была асноўнай крыніцай інфармацыі для СМІ аб падзеях на франтах, партызанскім руху і буднях працаўнікоў тылу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250709/fotavystava-sputnik-adkrylasya-na-slavyanskm-bazary-1097994359.html
віцебск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/0e/1077496250_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_747d92f0df1acbde92f74946c9f2ccca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, навіны , славянскі базар у віцебску, грамадства, культура, віцебск, у беларусі, беларусь, музыка, мастацтва
саюзная дзяржава, навіны , славянскі базар у віцебску, грамадства, культура, віцебск, у беларусі, беларусь, музыка, мастацтва
Дні Саюзнай дзяржавы працягваюцца ў суботу на "Славянскім базары"
Маштабнае свята казачай песні, канцэрт двух прэзідэнцкіх аркестраў прайшлі ў Віцебску ў рамках саюзных дзён.
МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Дні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі працягваюцца ў суботу на XXXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт Sputnik.
Саюзныя дні пачаліся 11 ліпеня і скончацца 12 ліпеня. У суботу ў рамках гэтай часткі праграмы фестывалю ў канцэртнай зале "Віцебск" пройдзе сямейны мюзікл "Мечтатели". Гэта шоу з дэкарацыямі-трансформерамі і трукамі.
Рэжысёр мюзікла – Наталля Рослан, музыку напісаў спявак і кампазітар Аляксандр Ялоўскіх, а харэаграфію паставіў Сяргей Мандрык.
Дні Саюзнай дзяржавы праходзяць на "Славянскім базары" больш за два дзясяткі гадоў – з 2003 года. Раней, у чацвер, у рамках саюзнай праграмы адбылося свята казачай песні "Гуляй, паўночная сталіца!".
Таксама 11 ліпеня на галоўнай пляцоўцы, у Летнім амфітэатры, прайшоў гала-канцэрт "Гэта наша Перамога!". Упершыню на гэтай сцэне выступілі два прэзідэнцкія аркестры: Нацыянальны прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкі аркестр службы каменданта Маскоўскага Крамля ФСА Расіі. Пад іх акампанемент спявалі Ларыса Даліна, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Уладзімір і Марына Дзявятавы, Аляксандр Панаётаў і іншыя.
Тэма 80-годдзя Вялікай Перамогі адлюстравана і ў іншых мерапрыемствах фестывалю. Напрыклад, у Віцебску адкрылася фотавыстава "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!", якая раней пабывала ў Мінску і Брэсце.
Увазе наведвальнікаў прадстаўлены фатаграфіі з архіваў Саўінфармбюро, на якіх тагачасныя ваенкоры захавалі фінальныя дні вайны, калі Чырвоная Армія вяла баі за вызваленне Усходняй Еўропы ад нацызму ў 1945 годзе.
Выставу арганізавала агенцтва Sputnik Беларусь, якое ўваходзіць у Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Россия сегодня". "Россия сегодня" з’яўляецца правапераемнікам Саўінфармбюро. У гады вайны гэтая арганізацыя была асноўнай крыніцай інфармацыі для СМІ аб падзеях на франтах, партызанскім руху і буднях працаўнікоў тылу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"