Памёр кінарэжысёр з беларускімі каранямі Аляксандр Міта

© Sputnik / Владимир ТрефиловКінарэжысёр, народны артыст Расіі Аляксандр Міта
Кінарэжысёр, народны артыст Расіі Аляксандр Міта - Sputnik Беларусь, 1920, 14.07.2025
Падпісацца
Аб смерці вядомага расійскага рэжысёра паведаміў яго памочнік, дата і месца развітання пакуль не называюцца.
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Народны артыст Расіі, кінарэжысёр Аляксандр Міта памёр ва ўзросце 92 гадоў, пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на памочніка рэжысёра Генадзя Іванова.
"Сёння ноччу напісаў Жэня (сын рэжысёра - Sputnik). Такая сумная інфармацыя", - сказаў Іваноў.
У пачатку ліпеня паведамлялася, што Міта быў шпіталізаваны ў цяжкім стане.
Аляксандр Міта нарадзіўся 28 сакавіка 1933 года ў Маскве ў сям'і выхадца з Бабруйска Навума Рабіновіча і ўраджэнкі Гродзенскай вобласці Ліўшы Каплан, у 1960 годзе скончыў "ВГИК".
Рэжысёрскім дэбютам Міты стала экранізацыя п’есы Аляксандра Хмеліка "Друг мой, Колька".
Міта вядомы па фільмах "Гори, гори, моя звезда", "Точка, точка, запятая", "Сказ про то, как царь Петр арапа женил", "Экипаж", "Сказка странствий" і іншым, таксама ён зняў серыял "Граница. Таежный роман".
Дата і месца развітання з расійскім рэжысёрам пакуль не называюцца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Валерый Рыбараў - Sputnik Беларусь, 1920, 26.06.2025
Памёр кінарэжысёр Валерый Рыбараў
Стужка навiн
0