Кісялёў заклікаў вызваліць затрыманых у Азербайджане калег

© SputnikИгорь Картавых и Евгений Белоусов
Игорь Картавых и Евгений Белоусов - Sputnik Беларусь, 1920, 30.07.2025
Падпісацца
Афіцыйная заява гендырэктара медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва ў сувязі з затрыманнем месяц таму ў Азербайджане грамадзян Расіі – супрацоўнікаў Sputnik.
Дзмітрый Кісялёў, генеральны дырэктар медыягрупы "Россия сегодня":
"Сёння роўна месяц, як нашы калегі-журналісты Ігар Картавых і Яўген Белавусаў, грамадзяне Расіі, па беспадстаўных абвінавачаннях знаходзяцца за кратамі ў Азербайджане.
Хацеў бы зноў акцэнтаваць увагу на тым, што рэдакцыйная палітыка ўсяго Агенцтва, у тым ліку нашага падраздзялення Sputnik, заўсёды была накіравана на ўмацаванне сяброўскіх і саюзніцкіх сувязяў з краінамі нашай прысутнасці. Тыя, хто свядома зрабіў гэты крок, цудоўна разумелі, што пры адсутнасці якіх-небудзь аб'ектыўных прэтэнзій да працы журналістаў, ён непазбежна прывядзе да ўскладнення міждзяржаўных адносін паміж Расіяй і Азербайджанам.

Цяпер, як падаецца, можна спакойна вызваліць Ігара Картавых і Яўгена Белавусава з няволі і зрабіць такім чынам заўважны крок да аднаўлення адносін нашых краін. Згодны і з тым, што рух да гэтага аднаўлення неабходны з абодвух бакоў".

Паліцыя Азербайджана 30 чэрвеня без усялякіх падстаў затрымала ў офісе Sputnik у Баку семярых супрацоўнікаў, уключаючы кіраўніка рэдакцыі Ігара Картавых і шэф-рэдактара Яўгена Белавусава. Па паведамленнях мясцовых СМІ, ім вылучаны абсурдныя абвінавачанні ў тым, што яны нібыта з'яўляюцца "агентамі ФСБ". Яны арыштаваны на чатыры месяцы.
Медыягрупа "Россия сегодня" назвала дзеянні паліцыі ў Баку неабгрунтаванымі, а абвінавачанні – надуманымі. У сувязі з гэтым медыягрупа заклікала ўрэгуляваць гэтую непрымальную сітуацыю і неадкладна вызваліць людзей.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што ў Крамлі ўважліва паставіліся да інфармацыі аб затрыманні супрацоўнікаў Sputnik Азербайджан і Ruptly. Расійскі бок разлічвае дабіцца іх вызвалення ў ходзе прамых перагавораў з азербайджанскімі партнёрамі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0