https://bel.sputnik.by/20250804/mnsk-khram-mary-magdalny-adznachae-prastolnae-svyata-1098612710.html
Мінскі храм Марыі Магдаліны адзначае прастольнае свята
Мінскі храм Марыі Магдаліны адзначае прастольнае свята
Sputnik Беларусь
Боскую літургію раніцай 4 жніўня ў храме, які лічыцца адным з найпрыгажэйшых у беларускай сталіцы, узначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. 04.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-04T11:48+0300
2025-08-04T11:48+0300
2025-08-04T11:48+0300
царква
беларуская праваслаўная царква
навіны
беларусь
у беларусі
мінск
свята
рэлігія
грамадства
мітрапаліт веніямін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/04/1098610219_0:134:1280:854_1920x0_80_0_0_89e9ee381a77316be0d7743a757c151e.jpg
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Мінскі храм роўнаапостальнай Марыі Магдаліны сёння патанае ў кветках – 4 жніўня адзначаецца дзень памяці міраносіцы, Боскую літургію ў храме ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, перадае карэспандэнт Sputnik у панядзелак.З нагоды прастольнага свята храм багата ўпрыгожаны кветкамі, на дарожках выкладзены "дываны" з кветак.На ранішнюю службу прыйшлі дзясяткі вернікаў, у тым ліку з дзецьмі.Храм Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, які быў вернуты вернікам амаль тры дзесяцігоддзі таму, лічыцца адным з найпрыгажэйшых у Мінску. На прастольнае свята сюды заўсёды прыязджае прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы.Гэтую невялікую царкву ў гонар святой міраносіцы пабудавалі ў 1847 годзе, яна была адной з нямногіх дзеючых праваслаўных у гады Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенныя гады храм быў зачынены, яго перадалі вернікам толькі на пачатку 1990-х.З гэтага часу храм узначальваў адзін з найстарэйшых клірыкаў Беларускай праваслаўнай царквы – протаіерэй Іаан Харашэвіч. Ён памёр у маі 2020-га ва ўзросце 87 гадоў. Вялікі партрэт Івана Харашэвіча ўсталяваны злева ад цэнтральнага ўваходу ў царкву – там заўсёды жывыя кветкі.У ліку асабліва шанаваных святынь храма – крыж з часціцамі мошчаў Божых угоднікаў і вобраз свяціцеля Мікалая, які міраточыў.Роўнаапостальная міраносіца Марыя Магдаліна стала першай сведкай Уваскрэсення Ісуса Хрыста. Менавіта яна прыйшла да апосталаў і паведаміла: "Хрыстос Уваскрэс!". Марыю Магдаліну лічаць заступніцай ад хвароб, асабліва ад халеры, ёй моляцца аб збавенні ад чарцей і страсцей.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250729/gosts-na-paroze--bog-abo-gastrafest-pa-vyaskovamu-1098246742.html
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/04/1098610219_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_bec86502e78aeb064f31594b00705658.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
царква, беларуская праваслаўная царква, навіны , беларусь, у беларусі, мінск, свята, рэлігія, грамадства, мітрапаліт веніямін
царква, беларуская праваслаўная царква, навіны , беларусь, у беларусі, мінск, свята, рэлігія, грамадства, мітрапаліт веніямін
Мінскі храм Марыі Магдаліны адзначае прастольнае свята
Боскую літургію раніцай 4 жніўня ў храме, які лічыцца адным з найпрыгажэйшых у беларускай сталіцы, узначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Мінскі храм роўнаапостальнай Марыі Магдаліны сёння патанае ў кветках – 4 жніўня адзначаецца дзень памяці міраносіцы, Боскую літургію ў храме ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, перадае карэспандэнт Sputnik у панядзелак.
З нагоды прастольнага свята храм багата ўпрыгожаны кветкамі, на дарожках выкладзены "дываны" з кветак.
На ранішнюю службу прыйшлі дзясяткі вернікаў, у тым ліку з дзецьмі.
Храм Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, які быў вернуты вернікам амаль тры дзесяцігоддзі таму, лічыцца адным з найпрыгажэйшых у Мінску. На прастольнае свята сюды заўсёды прыязджае прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы.
Гэтую невялікую царкву ў гонар святой міраносіцы пабудавалі ў 1847 годзе, яна была адной з нямногіх дзеючых праваслаўных у гады Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенныя гады храм быў зачынены, яго перадалі вернікам толькі на пачатку 1990-х.
З гэтага часу храм узначальваў адзін з найстарэйшых клірыкаў Беларускай праваслаўнай царквы – протаіерэй Іаан Харашэвіч. Ён памёр у маі 2020-га ва ўзросце 87 гадоў. Вялікі партрэт Івана Харашэвіча ўсталяваны злева ад цэнтральнага ўваходу ў царкву – там заўсёды жывыя кветкі.
У ліку асабліва шанаваных святынь храма – крыж з часціцамі мошчаў Божых угоднікаў і вобраз свяціцеля Мікалая, які міраточыў.
Роўнаапостальная міраносіца Марыя Магдаліна стала першай сведкай Уваскрэсення Ісуса Хрыста. Менавіта яна прыйшла да апосталаў і паведаміла: "Хрыстос Уваскрэс!". Марыю Магдаліну лічаць заступніцай ад хвароб, асабліва ад халеры, ёй моляцца аб збавенні ад чарцей і страсцей.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"