"Госць на парозе – Бог…", або Гастрафэст па-вясковаму

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВясковая яечня
Вясковая яечня - Sputnik Беларусь, 1920, 29.07.2025
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра продкавыя звычаі частавання гасцей падчас летніх рэлігійных святкаванняў і запрашае аматараў беларускай кухні прыгатаваць запечаных дзікіх чыркоў у брусніцах і традыцыйны вясковы крупнік з салам.
У кожнага народа ёсць свае звычаі гасціннасці. Ёсць яны і ў беларусаў, якія свята верылі, што "госць на парозе – Бог на парозе", і таму заўсёды ўмелі сустракаць гасцей.
Дагэтуль у розных кутках Беларусі ўзгадваюць звычаі прымаць гасцей падчас летніх царкоўных фэстаў, якія былі ў побыце да 20-х гадоў мінулага стагоддзя. З асаблівай пашанай праводзіліся тыя з іх, што прысвячаліся цудатворным выявам Божай Маці.
© Sputnik / Альфрэд МікусКасцёльны фэст у вёсцы Данюшава
Касцёльны фэст у вёсцы Данюшава - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Касцёльны фэст у вёсцы Данюшава
Падобны фэст, які адбываўся на Случчыне ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, выразна апісаў беларускі этнограф і пісьменнік Павел Шпілеўскі ў нарысе "Маладзіковая нядзеля". Паводле народных успамінаў, якія ён запісаў, у першую нядзелю пасля маладзіка ў царкве або капліцы, дзе быў цудадзейны абраз, адбывалася ўрачыстае богаслужэнне. На яго з навакольных вёсак сцякалася вялікая колькасць святочна апранутых паломнікаў.
Па завяршэнні працяглай службы багамольцы цэлымі сем’ямі заставаліся гасцяваць у вёсцы, дзе знаходзілася святыня. Таму многія жыхары мястэчка бралі на сябе абавязак прымаць стомленых людзей, даючы ім магчымасць адпачыць і добра пад’есці перад зваротным шляхам: загадзя прыбіраліся хата і падворак, гаспадары майстравалі на хуткую руку длінныя сталы і лавы, а гаспадыні гатавалі ў печы вялікую колькасць пажыўных страў.
© Sputnik / Альфрэд МікусФэст у вёсцы Пласток
Фэст у вёсцы Пласток - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Фэст у вёсцы Пласток

"Не ведаем, праз чыю ласку жывём…"

У народзе лічылі, што Бог і святыя "ходзяць па свеце" ў розных абліччах:

"Даўней, кажуць, часта хадзілі па зямлі святыя, бы простыя людзі, а ў постаці старцаў з’яўляўся Хрыстос і сам Бог" (паводле Аляксандра Сержпутоўскага, "Выбранае").

Мабыць, таму здаўна да падарожных людзей, старцаў, жабракоў ды калек падчас прыёму ежы ставіліся з асаблівай пашанай. Цікава, што ў некаторых выпадках гэта ж датычылася і хатніх жывёл: так, калі пад сталом, за якім сям’я сабралася есці, садзіўся сабака, то яму маглі аддаць першы кусок хлеба, маўляў, "не ведаем, праз чыю ласку жывём".
© Sputnik / Игорь Зарембо"Не ведаем, праз чыю ласку жывём..."
Собака на руках у хозяйки на традиционном средневековом Празднике длинной колбасы в Королевских воротах Калининграда - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
"Не ведаем, праз чыю ласку жывём..."
Асабліва шанцавала тым гасцям, хто зайшоў у хату падчас абеду, – іх адразу ж прасілі за стол, бо лічылі, што такі чалавек шчаслівы і мае добрую волю.
Калі ж у хату завітаў старац, то гэтакая сустрэча ўвогуле бачылася як добры знак для таго дома і яго сям’і. Таму шаноўнага госця частавалі з асаблівай пашанай і па патрэбе давалі прытулак.
Як жа прымалі гасцей і чым частавалі ў летняй беларускай вёсцы амаль дзвесце гадоў таму?
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвяточны стол
Святочны стол - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Святочны стол

У палоне водарных страў

Гаспадар і гаспадыня радасна сустракалі гасцей каля весніц і праводзілі іх у хату, дзе іх на святочных сталах ужо чакалі стравы. Спачатку за стол сядалі старэйшыя з гасцей, а пасля іх вольныя месцы займала моладзь. Гаспадары ж і іх дарослыя дзеці стоячы частавалі вандроўнікаў.
Пачастункаў было многа, аднак часцей за ўсё абед пачынаўся з мёду ў сотах і яечні.
© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкМядовыя соты
Медовые соты - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Мядовыя соты
Затым падавалі вадкія гарачыя стравы накшталт капусты ці баршчу, звараных з салам (вяндлінай), ды крупені (з ячменных, грэцкіх круп) або заціркі, у якія пры гатаванні дадавалі курыцу (радзей ялавічыну).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБоршч вясковы
Боршч з грыбамі - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Боршч вясковы
Следам за супамі надыходзіў час смажаніны – гасцей частавалі цяляцінай, куранятамі і баранінай.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСмажаніна па-сялянску
Смажаніна па-сялянску - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Смажаніна па-сялянску
Пасля смажаніны падавалі салодкае і ласункі: макоўнікі, засушаныя блінцы, аблітыя сытой, аладкі, плескі (бульбу з макам), арэхі і гэтак далей.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПірог з макам
Пірог з макам - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Пірог з макам
Запівалі сялянскія прысмакі прахаладжальнымі і, зразумела, моцнымі напіткамі – так, каля страў звычайна месціліся каўшы з півам і бутэлькі з гарэлкай.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПіва, грэтае з мёдам
Піва грэтае поснае з мёдам - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Піва, грэтае з мёдам
Пасля абеду госці традыцыйна знаёміліся з падворкам і градамі: гаспадыня хвалілася сваімі поспехамі на агародзе, а гаспадар дзяліўся асабістымі дасягненнямі ды гаспадарчымі навінамі.
Нагледзеўшыся на гаспадарку, удзельнікі фэсту вярталіся да хаты, каб збірацца дамоў. Аднак гаспадары зноў запрашалі да стала – пачаставацца на дарожку.
© Sputnik / Альфрэд МікусГаспадары зноў запрашалі гасцей да стала – пачаставацца на доўгі шлях
Фэст у вёсцы Пласток - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Гаспадары зноў запрашалі гасцей да стала – пачаставацца на доўгі шлях
Пасядзелкі звычайна завяршаліся наступным "рытуалам" – госці спявалі разам з гаспадарамі, прысягалі ў сяброўстве, абдымаліся, цалаваліся і прасілі прабачэння, што заседзеліся так доўга. Гаспадары ж прасілі ў гасцей прабачэння, што не змаглі пачаставаць іх чым-небудзь лепшым, праводзілі гасцей да весніц і запрашалі да сябе на наступны фэст. Багамольцы ў сваю чаргу запрашалі гаспадароў да сябе на якое-небудзь свята або проста – "на хлеб-соль".
© Sputnik / Альфрэд МікусГосці ад'язджаюць
Вяселле-фэст 2019 - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Госці ад'язджаюць
Знаёмы малюнак! Сапраўды, амаль за два стагоддзі беларуская гасціннасць (асабліва ў вёсцы) не памянялася. І, пэўна, таму, што продкавыя звычаі – гэта душа народа!

Каб госці былі рады – кухарскія парады

Пераважна ўсе стравы, пералічаныя вышэй, прыгатаваць сучаснай гаспадыні даволі лёгка. І, калі хто трапіць да вас "на пасядзелкі", прапаную пачаставаць гасцей старажытнымі беларускімі далікатэсамі.

Крупнік

З чаго гатаваць:
1 шк. ячных круп (або проса),
4 бульбіны,
80 г сала,
2 цыбуліны,
лаўровы ліст
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСала
Сала - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Сала
Як гатаваць. Крупы прамыць, укінуць у каструлю з кіпенем і варыць амаль да гатовасці. Накрышыць кубікамі бульбу, падскварыць дробна нарэзанае сала і цыбулю. Дадаць усё разам у крупы. За некалькі хвілін да канца варкі дадаць соль і лаўровы ліст.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСтрава ў чыгунку
Кутья – главное блюдо рождественского стола - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Страва ў чыгунку
Перад падачай пасыпаць дробна нашаткаванай зелянінай кропу.

Запечаныя дзікія качкі

З чаго гатаваць:
3 тушкі чырка,
150-200 г сала,
60 г тлушчу,
мочаныя брусніцы,
соль (да смаку).
© Sputnik / Павел Львов / Перайсці ў медыябанкКаб зрабіць мочаныя брусніцы, ягаду збіралі загадзя
Брусника  - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Каб зрабіць мочаныя брусніцы, ягаду збіралі загадзя
Як гатаваць. Апрацаваныя тушкі дзікіх качак памыць, нацерці соллю. Частку сала дробна пакрышыць і нашпігаваць ім ножкі качак. Астатняе сала нарэзаць тонкімі лустачкамі, абкласці імі тушкі.
Запякаць на блясе ў гарачай печы (духоўцы) каля 45 хв., час ад часу паліваючы качак соусам з бляхі. Каб ён не выпарыўся, трэба перыядычна падліваць на бляху ваду.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЗапечаная дзікая качка
Качка да Шчодрай вячэры - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Запечаная дзікая качка
Гатовую качку разрэзаць папалам і выкласці на блюда, злучыўшы абедзве палавінкі. Падаваць з мочанымі брусніцамі.

Яечня

З чаго гатаваць:
8 яек,
2 ст. л. мукі,
1 шк. малака,
100 г сала,
100 г сялянскай каўбасы,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВясковая яечня
Вясковая яечня - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Вясковая яечня
Як гатаваць. Яйкі ўзбіць, дадаць муку, соль, добра перамяшаць. Нарэзанае брусочкамі сала і кавалачкі каўбасы падсмажыць, заліць яйкамі і запячы ў печы (духоўцы).
Смачна есці!
© Sputnik / Альфрэд МікусЧым багаты, тым і рады!
21 Берагіня-2021 у пасёлку Акцябрскі - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2025
Чым багаты, тым і рады!
Чытайце таксама:
"Святы Пятро ў жыце ядро", або Простая ліпеньская кухня
Купалачка, або Нашы стравы каля вогнішча
"На святога Ціхана сонца ледзьве дыхае…", або Беларускі халаднік ад Радзівілаў да Капыля
Стужка навiн
0