Размова Пуціна і Уіткафа ў Крамлі доўжылася каля трох гадзін

© Sputnik / Гавриил Григоров / POOL / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Блізкім Усходзе Сцівенам Уіткафам
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Блізкім Усходзе Сцівенам Уіткафам - Sputnik Беларусь, 1920, 06.08.2025
Падпісацца
На сустрэчы прысутнічалі памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў і спецпрадстаўнік расійскага лідара Кірыл Дзмітрыеў.
МІНСК, 6 жні – Sputnik. Сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і спецпасланніка прэзідэнта ЗША Сціва Уіткафа завяршылася ў Крамлі, аб гэтым паведаміла прэс-служба расійскага лідара.
"Сустрэча Пуціна і Уіткафа завяршылася", - гаворыцца ў паведамленні.
Размова ў Прадстаўніцкім кабінеце Крамля працягвалася каля трох гадзін. На сустрэчы таксама прысутнічалі памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў і спецпрадстаўнік прэзідэнта Кірыл Дзмітрыеў.
Уіткаф прыбыў у Маскву сёння раніцай, у аэрапорце "Унукава" яго сустрэў Дзмітрыеў. Перад візітам у Крэмль Уіткаф і Дзмітрыеў прагуляліся па парку "Зараддзе" і наведалі размешчаны там рэстаран.
Візіт Уіткафа ў Расію стаў пятым па ліку з пачатку гэтага года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Крэмль - Sputnik Беларусь, 1920, 06.08.2025
Пуцін прымае Уіткафа ў Крамлі
Стужка навiн
0