Трамп спадзяецца на хуткую сустрэчу з Пуціным

© AP / Matthias SchraderДональд Трамп
Дональд Трамп - Sputnik Беларусь, 1920, 07.08.2025
Падпісацца
Ён зазначыў, што дэталі сустрэчы яшчэ не вызначаны, але назваў высокімі шансы на тое, што "шлях" скончыцца.
МІНСК, 7 жні – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб высокай імавернасці хуткай сустрэчы з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным.
"Ёсць добры шанс таго, што сустрэча будзе вельмі хутка", - заявіў Трамп падчас свайго выступлення ў Белым доме.
47-ы прэзідэнт паведаміў, што дэталі сустрэчы яшчэ не вызначаны, але ёсць шансы на тое, што "шлях" скончыцца.
"Размова з прэзідэнтам Пуціным была вельмі добрая. Вельмі высокі шанс таго, што мы скончым раунд, скончым шлях", - дадаў Трамп.
Напярэдадні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыняў у Крамлі спецпасланніка амерыканскага лідара Сціва Уіткафа. Сустрэча праходзіла ў Прадстаўніцкім кабінеце Крамля і працягвалася каля трох гадзін.
Каментіруючы перагаворы Пуціна і Уіткафа, памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў паведаміў, што бакі абмеркавалі ўкраінскае ўрэгуляванне і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Масквы і Вашынгтона. Ён дадаў, што Пуцін агучыў некаторыя сігналы па ўкраінскім пытанні амерыканскім візаві, а ў адказ атрымаў сігналы ад кіраўніка Белага дома.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Блізкім Усходзе Сцівенам Уіткафам - Sputnik Беларусь, 1920, 06.08.2025
Размова Пуціна і Уіткафа ў Крамлі доўжылася каля трох гадзін
Стужка навiн
0