https://bel.sputnik.by/20250808/lukashenka-belarus-ne-damalyaetstsa-z-amerykantsam-za-spnoy-u-ras-1098745604.html
Лукашэнка: Беларусь не дамаўляецца з амерыканцамі за спіной у Расіі
Лукашэнка: Беларусь не дамаўляецца з амерыканцамі за спіной у Расіі
Sputnik Беларусь
У дыпламатычнай практыцы недапушчальна абмеркаванне трэціх краін і асоб, якія не ўдзельнічаюць у перагаворах, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 08.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-08T15:59+0300
2025-08-08T15:59+0300
2025-08-08T16:01+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
аляксандр лукашэнка
палітыка
расія
зша
беларусь
у беларусі
інтэрв'ю
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102023/52/1020235254_0:144:3039:1853_1920x0_80_0_0_ca5e3b0cff15a4ee08e9fe7bab0c3e97.jpg
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Беларусь не дамаўляецца з амерыканцамі аб чымсьці за спіной у Расіі, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю амерыканскаму часопісу Time.У размове з кіраўніком рэспублікі журналіст выдання агучыў меркаванне, што Злучаныя Штаты праз аднаўленне дыялогу з Беларуссю імкнуцца аддаліць краіну ад Расіі."Ну, гэта нечая мара", - пракаменціраваў Лукашэнка.Ён адзначыў, што такое жаданне з амерыканскага боку існавала заўсёды, і ўзгадаў, як у 90-я гады Джордж Сорас прыехаў у Беларусь і выказваў такія намеры."Я кажу: "Джордж, ты мяне прабач, па-амерыканску я палітыку праводзіць не буду, гэта я рабіць не буду. Таму, напэўна, гэта наша з вамі апошняя сустрэча". Я даў зразумець, што мы супрацоўнічаць не будзем. І з таго часу я прытрымліваўся гэтай лініі", - расказаў беларускі лідар.Лукашэнка адзначыў, што паміж Беларуссю і РФ устаноўлены цесныя саюзніцкія адносіны, якія склаліся не толькі гістарычна, але і замацаваны шэрагам пагадненняў. Ён падкрэсліў, што Беларусь строга выконвае ўсе абавязацельствы."Таму нейкія заходнія еўрапейцы і іншыя, нават амерыканцы, у нашы адносіны з Расіяй няхай не лезуць", - сказаў прэзідэнт.Лукашэнка дадаў, што ў дзвюх краін наладжаны адносіны ў ваеннай вобласці – "пачынаючы ад "Орешника" і заканчваючы ядзернай зброяй". Таксама, працягнуў прэзідэнт, развіваюцца адносіны ваенна-тэхнічнага і эканамічнага характару. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для Беларусі самы ёмісты рынак – гэта расійскі."Мы адтуль закупляем энерганосьбіты – толькі ў Расіі. І гэтак далей. Нам хтосьці гэта замяніць можа? Не. Нават з практычнага пункту гледжання ніхто не можа, не кажучы аб юрыдычных нашых пагадненнях", - падкрэсліў Лукашэнка.Ён таксама звярнуў увагу на тое, што Расія ўжо ўнесла ў дакументы важную дэталь: нападзенне на Беларусь будзе расцэньвацца як нападзенне на РФ. Такім жа чынам паступіла і Беларусь."Таму ў нас вельмі цесныя адносіны. Разарваць іх ніхто не можа, асабліва балбатуны Еўрапейскага саюза", - сказаў Лукашэнка.У размове таксама закранулі тэму, як у Расіі ставяцца да аднаўлення афіцыйнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЗША. У сувязі з гэтым беларускі лідар адзначыў, што ў дыпламатычнай практыцы недапушчальна абмеркаванне трэціх краін і асоб, якія не ўдзельнічаюць у перагаворах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250808/lukashenka-myarkue-shto-trampu-bylo-b-karysna-z-m-sustretstsa-1098744586.html
расія
зша
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102023/52/1020235254_261:0:2992:2048_1920x0_80_0_0_444c083f24dd4b217c193751521e8403.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, аляксандр лукашэнка, палітыка, расія, зша, беларусь, у беларусі, інтэрв'ю, навіны , у свеце
саюзная дзяржава, аляксандр лукашэнка, палітыка, расія, зша, беларусь, у беларусі, інтэрв'ю, навіны , у свеце
Лукашэнка: Беларусь не дамаўляецца з амерыканцамі за спіной у Расіі
15:59 08.08.2025 (абноўлена: 16:01 08.08.2025) У дыпламатычнай практыцы недапушчальна абмеркаванне трэціх краін і асоб, якія не ўдзельнічаюць у перагаворах, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Беларусь не дамаўляецца з амерыканцамі аб чымсьці за спіной у Расіі, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю амерыканскаму часопісу Time.
У размове з кіраўніком рэспублікі журналіст выдання агучыў меркаванне, што Злучаныя Штаты праз аднаўленне дыялогу з Беларуссю імкнуцца аддаліць краіну ад Расіі.
"Ну, гэта нечая мара", - пракаменціраваў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што такое жаданне з амерыканскага боку існавала заўсёды, і ўзгадаў, як у 90-я гады Джордж Сорас прыехаў у Беларусь і выказваў такія намеры.
"Я кажу: "Джордж, ты мяне прабач, па-амерыканску я палітыку праводзіць не буду, гэта я рабіць не буду. Таму, напэўна, гэта наша з вамі апошняя сустрэча". Я даў зразумець, што мы супрацоўнічаць не будзем. І з таго часу я прытрымліваўся гэтай лініі", - расказаў беларускі лідар.
Лукашэнка адзначыў, што паміж Беларуссю і РФ устаноўлены цесныя саюзніцкія адносіны, якія склаліся не толькі гістарычна, але і замацаваны шэрагам пагадненняў. Ён падкрэсліў, што Беларусь строга выконвае ўсе абавязацельствы.
"Таму нейкія заходнія еўрапейцы і іншыя, нават амерыканцы, у нашы адносіны з Расіяй няхай не лезуць", - сказаў прэзідэнт.
Лукашэнка дадаў, што ў дзвюх краін наладжаны адносіны ў ваеннай вобласці – "пачынаючы ад "Орешника" і заканчваючы
ядзернай зброяй". Таксама, працягнуў прэзідэнт, развіваюцца адносіны ваенна-тэхнічнага і эканамічнага характару. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для Беларусі самы ёмісты рынак – гэта расійскі.
"Мы адтуль закупляем энерганосьбіты – толькі ў Расіі. І гэтак далей. Нам хтосьці гэта замяніць можа? Не. Нават з практычнага пункту гледжання ніхто не можа, не кажучы аб юрыдычных нашых пагадненнях", - падкрэсліў Лукашэнка.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што Расія ўжо ўнесла ў дакументы важную дэталь: нападзенне на Беларусь будзе расцэньвацца як нападзенне на РФ. Такім жа чынам паступіла і Беларусь.
"Таму ў нас вельмі цесныя адносіны. Разарваць іх ніхто не можа, асабліва балбатуны Еўрапейскага саюза", - сказаў Лукашэнка.
У размове таксама закранулі тэму, як у Расіі ставяцца да аднаўлення афіцыйнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЗША. У сувязі з гэтым беларускі лідар адзначыў, што ў дыпламатычнай практыцы недапушчальна абмеркаванне трэціх краін і асоб, якія не ўдзельнічаюць у перагаворах.
"Мы не дамаўляемся з амерыканцамі за спіной у Расіі", - падкрэсліў прэзідэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"