https://bel.sputnik.by/20250812/zbeglaya-apaztsyya-z-belarus-prapanavala-stvaryts-atrady-z-belarusa-u-nata-1098819855.html
Збеглая апазіцыя з Беларусі прапанавала стварыць атрады з беларусаў у НАТА
Збеглая апазіцыя з Беларусі прапанавала стварыць атрады з беларусаў у НАТА
Sputnik Беларусь
Нядаўна ў Варшаве адбылася канферэнцыя, на закрытую частку мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі шэрага замежных спецслужбаў. 12.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-12T09:59+0300
2025-08-12T09:59+0300
2025-08-12T10:03+0300
апазіцыя
ната
у свеце
польшча
беларусь
палітыка
грамадства
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/0c/1098816208_0:161:3068:1887_1920x0_80_0_0_b67efad9612af12a212658d6efda5276.jpg
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Збеглая беларуская апазіцыя на сходцы ў Варшаве папрасіла ўзброеныя сілы краін НАТА стварыць падраздзяленні з эмігрантаў для сілавога захопу ўлады ў Беларусі, пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на сваю крыніцу.На мінулых выхадных у польскай сталіцы адбылася канферэнцыя "Новая Беларусь". На закрытай частцы мерапрыемства прысутнічалі прадстаўнікі некаторых замежных спецслужбаў, у тым ліку ўкраінскія СБУ і ГУР, а таксама польскай Службы ваеннай разведкі, Агенцтва разведкі і іншых структур.Прадстаўнікі збеглай апазіцыі праінфармавалі аб сваіх планах па стварэнні беларускіх падраздзяленняў у складзе нацыянальных узброеных сіл краін НАТА накшталт украінскага "замежнага легіёна", дзе праходзяць службу замежныя грамадзяне."Збеглая апазіцыя хоча задзейнічаць іх у рэалізацыі плана па сілавым захопе ўлады ў Рэспубліцы Беларусь", - сказаў субяседнік агенцтва.На канферэнцыі гаварылася аб тым, што "Аб’яднаны пераходны кабінет" (прызнаны ў Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй - Sputnik) праводзіць закрытыя перагаворы з уладамі некаторых краін аб стварэнні такіх атрадаў на тэрыторыі Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны і іншых краін Альянсу.Разам з тым заходнія краіны ў адказ патрабуюць максімальна прыцягваць да службы ў гэтых фарміраваннях беларусаў, якія пражываюць у еўрапейскіх краінах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250808/ke-varshava--belaruskaya-apaztsyya-planuyuts-sarvats-vuchenn-zakhad-2025-1098735082.html
польшча
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/0c/1098816208_169:0:2900:2048_1920x0_80_0_0_23e9f509ff8906d5b16051d76f47c398.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
апазіцыя, ната, у свеце, польшча, беларусь, палітыка, грамадства, бяспека
апазіцыя, ната, у свеце, польшча, беларусь, палітыка, грамадства, бяспека
Збеглая апазіцыя з Беларусі прапанавала стварыць атрады з беларусаў у НАТА
09:59 12.08.2025 (абноўлена: 10:03 12.08.2025) Нядаўна ў Варшаве адбылася канферэнцыя, на закрытую частку мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі шэрага замежных спецслужбаў.
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Збеглая беларуская апазіцыя на сходцы ў Варшаве папрасіла ўзброеныя сілы краін НАТА стварыць падраздзяленні з эмігрантаў для сілавога захопу ўлады ў Беларусі, пра гэта паведамляе
РІА Навіны са спасылкай на сваю крыніцу.
На мінулых выхадных у польскай сталіцы адбылася канферэнцыя "Новая Беларусь". На закрытай частцы мерапрыемства прысутнічалі прадстаўнікі некаторых замежных спецслужбаў, у тым ліку ўкраінскія СБУ і ГУР, а таксама польскай Службы ваеннай разведкі, Агенцтва разведкі і іншых структур.
Прадстаўнікі збеглай апазіцыі праінфармавалі аб сваіх планах па стварэнні беларускіх падраздзяленняў у складзе нацыянальных узброеных сіл краін НАТА накшталт украінскага "замежнага легіёна", дзе праходзяць службу замежныя грамадзяне.
"Збеглая апазіцыя хоча задзейнічаць іх у рэалізацыі плана па сілавым захопе ўлады ў Рэспубліцы Беларусь", - сказаў субяседнік агенцтва.
На канферэнцыі гаварылася аб тым, што "Аб’яднаны пераходны кабінет" (прызнаны ў Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй - Sputnik) праводзіць закрытыя перагаворы з уладамі некаторых краін аб стварэнні такіх атрадаў на тэрыторыі Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны і іншых краін Альянсу.
Разам з тым заходнія краіны ў адказ патрабуюць максімальна прыцягваць да службы ў гэтых фарміраваннях беларусаў, якія пражываюць у еўрапейскіх краінах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"