Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка ў сераду заслухаў закрыты даклад міністра абароны

© Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2025
Падпісацца
Асноўнымі тэмамі даклада сталі падрыхтоўка да сумесных беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2025" і аператыўная абстаноўка каля меж Беларусі, гатоўнасць да рэагавання на пагрозы.
МІНСК, 13 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сераду заслухаў закрыты даклад міністра абароны Віктара Хрэніна, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Як піша інфармацыйнае агенцтва, кіраўнік ведамства расказаў аб падрыхтоўцы да сумесных беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2025", якія, як было аб’яўлена раней, пройдуць на тэрыторыі Беларусі з 12 па 16 верасня.
Таксама ў ліку асноўных тэм даклада былі аператыўная абстаноўка каля меж Беларусі і гатоўнасць да рэагавання на ўзнікаючыя пагрозы.
Раней 12 жніўня падчас брыфінгу начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі Валерый Равенка расказаў аб мэтах і задачах сумесных з РФ манеўраў.
Галоўнай тэмай стане выкарыстанне груповак і войск для гарантавання бяспекі Саюзнай дзяржавы з ваеннага пункту гледжання.
Беларускія і расійскія ваенныя правераць свае магчымасці ў пытаннях забеспячэння бяспекі, а таксама гатоўнасць да адбіцця верагоднай агрэсіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі Валерый Равенка - Sputnik Беларусь, 1920, 12.08.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Равенка: дзеянні НАТА перад "Захад-2025" набываюць агрэсіўны характар
Стужка навiн
0