Ушакоў назваў час і месца саміту Пуціна і Трампа

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкЮрый Ушакоў
Юрый Ушакоў - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2025
Падпісацца
Перагаворы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адбудуцца на ваеннай базе Элмендорф-Рычардсан на Алясцы.
МІНСК, 14 жні – Sputnik. Падрыхтоўка да сустрэчы прэзідэнтаў РФ і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ўступіла ў завяршальную фазу, яе праграма ўжо ўзгоднена, расказаў памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў.
"Сустрэча, як вам усім добра вядома, адбудзецца на Алясцы, у Анкорыджы. А канкрэтна будзе задзейнічана адно з памяшканняў аб’яднанай ваеннай базы Элмендорф-Рычардсан", - сказаў Ушакоў журналістам.
Ён назваў сімвалічным той факт, што сустрэча пройдзе непадалёку ад месца пахавання савецкіх лётчыкаў у год 80-годдзя Перамогі.
Памочнік прэзідэнта Расіі ўдакладніў, што сустрэча Пуціна і Трампа пачнецца ў 11:30 па мясцовым часе (адпавядае 22:30 па маскоўскім у і мінскім), спачатку лідары паразмаўляюць адзін на адзін у прысутнасці перакладчыкаў.
© Sputnik / Алексей Алексеев / Перайсці ў медыябанкВаенная база ЗША "Эльмендорф-Рычардсан"
Военная база США Эльмендорф-Ричардсон - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2025
Ваенная база ЗША "Эльмендорф-Рычардсан"
Затым да зносін кіраўнікоў дзяржаў падключацца дэлегацыі – яны ўзгоднены па формуле 5 на 5. Працягласць сустрэчы не вызначана, яна будзе залежаць ад прэзідэнтаў. Па выніках перагавораў запланавана сумесная прэс-канферэнцыя Пуціна і Трампа.
Прадугледжваецца, што цэнтральнай тэмай сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША стане ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу, аднак будуць закрануты і іншыя тэмы, у прыватнасці, далейшае развіццё амерыкана-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку ў эканамічнай сферы.
Ад расійскага боку ў перагаворах прымуць удзел:
міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў,
памочнік прэзідэнта па знешняй палітыцы Юрый Ушакоў,
міністр абароны Андрэй Белавусаў,
міністр фінансаў Антон Сілуанаў,
спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта па інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі Кірыл Дзмітрыеў.
Што да амерыканскай дэлегацыі, то яе склад вядомы, але, паводле слоў Ушакова, больш карэктна, калі яго аб’явіць Белы дом.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2025
Аляска да Кіева давядзе: Трамп і Пуцін сустрэнуцца ў самым рускім штаце
Стужка навiн
0