https://bel.sputnik.by/20250826/salaty-z-daykonam--saleray-zyavyatstsa--shkolakh-mnska-1099216912.html
Салаты з дайконам і салерай з’явяцца ў школах Мінска
Салаты з дайконам і салерай з’явяцца ў школах Мінска
Sputnik Беларусь
Ужо падрыхтавалі двухтыднёвыя рацыёны для сталічных школьнікаў, яны атрымалі гігіенічную ацэнку і ўключаюць больш за 130 страў. 26.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-26T14:15+0300
2025-08-26T14:15+0300
2025-08-26T14:15+0300
харчаванне
прадукты харчавання
школа
грамадства
школьнікі
мінск
навіны
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/1a/1099216380_0:75:2894:1702_1920x0_80_0_0_939b9ea0dc423dcb41d823f4524612f5.jpg
МІНСК, 26 жні – Sputnik. Тры салаты, у якія ўваходзяць дайкон і салера, з’явяцца ў школьных сталовых Мінска, заявіла падчас прэс-канферэнцыі дырэктар Дзяржаўнага прадпрыемства "Камбінат школьнага харчавання Мінска" Людміла Крупская, перадае Sputnik.Тэхналагічная служба камбіната распрацавала прыкладныя двухтыднёвыя рацыёны на восеньскі перыяд. Яны атрымалі гігіенічную ацэнку ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі на адпаведнасць санітарна-эпідэміялагічным нормам. У аснову прыкладных двухтыднёвых рацыёнаў уключаны 137 страў.Салаты называюцца "Трыа", "Дайкон" і "Школьная мазаіка".Дырэктар звярнула ўвагу на тое, што густы школьнікаў пастаянна вывучаюць у камбінаце, праводзяцца мерапрыемствы па рэалізацыі здаровага харчавання з арганізацыяй дэгустацый прадукцыі для школьнага харчавання. У рамках дэгустацый навучэнцы выказваюць сваё меркаванне аб смакавых характарыстыках стравы."Пасля правядзення дэгустацый у восеньскае меню ўключаны новы прадукт – рыет з марской капусты з агароднінай. Прадукт уяўляе з сябе шаткаваную, вараную марскую капусту з дабаўленнем алею, солі, цукру, спецый і агародніны", - падкрэсліла Крупская.Яна дадала, што гэта натуральны і гатовы да ўжывання прадукт, багаты на ёд, вітаміны групы А, Д, Е, клятчатку і мінералы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230816/dyetychnuyu-kabasu-raspratsaval-dlya-shkolnka-u-belarus-1078567903.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/1a/1099216380_37:0:2768:2048_1920x0_80_0_0_6563e034571a1cee6eca02573a4cf051.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
харчаванне, прадукты харчавання, школа, грамадства, школьнікі, мінск, навіны , беларусь, у беларусі
харчаванне, прадукты харчавання, школа, грамадства, школьнікі, мінск, навіны , беларусь, у беларусі
Салаты з дайконам і салерай з’явяцца ў школах Мінска
Ужо падрыхтавалі двухтыднёвыя рацыёны для сталічных школьнікаў, яны атрымалі гігіенічную ацэнку і ўключаюць больш за 130 страў.
МІНСК, 26 жні – Sputnik. Тры салаты, у якія ўваходзяць дайкон і салера, з’явяцца ў школьных сталовых Мінска, заявіла падчас прэс-канферэнцыі дырэктар Дзяржаўнага прадпрыемства "Камбінат школьнага харчавання Мінска" Людміла Крупская, перадае Sputnik.
Тэхналагічная служба камбіната распрацавала прыкладныя двухтыднёвыя рацыёны на восеньскі перыяд. Яны атрымалі гігіенічную ацэнку ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі на адпаведнасць санітарна-эпідэміялагічным нормам. У аснову прыкладных двухтыднёвых рацыёнаў уключаны 137 страў.
"Неабходна адзначыць, што ў меню восеньскага перыяду ўключаны тры салаты з прадуктаў, якія раней не выкарыстоўваліся ў харчаванні школьнікаў, такіх як дайкон і салера", - сказала Крупская.
Салаты называюцца "Трыа", "Дайкон" і "Школьная мазаіка".
Дырэктар звярнула ўвагу на тое, што густы школьнікаў пастаянна вывучаюць у камбінаце, праводзяцца мерапрыемствы па рэалізацыі здаровага харчавання з арганізацыяй дэгустацый прадукцыі для школьнага харчавання. У рамках дэгустацый навучэнцы выказваюць сваё меркаванне аб смакавых характарыстыках стравы.
"Пасля правядзення дэгустацый у восеньскае меню ўключаны новы прадукт – рыет з марской капусты з агароднінай. Прадукт уяўляе з сябе шаткаваную, вараную марскую капусту з дабаўленнем алею, солі, цукру, спецый і агародніны", - падкрэсліла Крупская.
Яна дадала, што гэта натуральны і гатовы да ўжывання прадукт, багаты на ёд, вітаміны групы А, Д, Е, клятчатку і мінералы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"