Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Кіраўнік Башкортастана назваў Беларусь галоўным партнёрам на знешнім трэку

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкКіраўнік Рэспублікі Башкортастан Радый Хабіраў
Кіраўнік Рэспублікі Башкортастан Радый Хабіраў - Sputnik Беларусь, 1920, 27.08.2025
Падпісацца
Аб’ём узаемнага гандлю таварамі па выніках мінулага года склаў больш за 300 млн долараў, сёлета Мінск і Уфа плануюць значна нарасціць тавараабарот.
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Віцэ-прэм’ер Беларусі Віктар Каранкевіч сустрэўся ва Уфе з кіраўніком Башкортастана Радыем Хабіравым, пра гэта паведаміў кіраўнік расійскага рэгіёна.
Паводле яго слоў, сустрэчы з беларускімі дэлегацыямі праводзяцца рэгулярна і дазваляюць аператыўна вырашаць усе пытанні, карэкціраваць планы.

"Мы працягваем развіваць наша супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі, культуры, турызму і многіх іншых (…) Беларусь застаецца нашым галоўным знешнеэканамічным партнёрам. Працуем далей", - напісаў Хабіраў у сваім Telegram-канале.

Таксама кіраўнік Башкортастана адзначыў, што дэлегацыя рэспублікі плануе прыняць удзел у міжнароднай выставе "Иннопром. Беларусь", якая адбудзецца ў Мінску ў канцы верасня. Чакаецца, што найбуйнейшы дзелавы прамысловы форум наведаюць прадстаўнікі краін ЕАЭС, сярод запрошаных спікераў – прэм’еры Беларусі і Расіі Аляксандр Турчын і Міхаіл Мішусцін.
У лютым гэтага года Хабіраў прыязджаў з працоўным візітам у Мінск, дзе сустракаўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Было адзначана, што па выніках 2024-га тавараабарот паміж рэспублікай і расійскім рэгіёнам пабіў планку 300 млн долараў. Беларускі лідар паставіў задачу павялічыць гэты паказчык і перасягнуць 315-320 млн.
"У апошнія гады мы дакладна фіксуем павелічэнне імпарту з Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Башкортастан, і нас гэта радуе. Але ў цэлым галоўная наша задача з улікам асаблівых адносін паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй – гэта прамысловая кааперацыя. Мы хочам ісці ў нашым супрацоўніцтве далей, глыбей, ствараць сумесныя прадпрыемствы і сумесныя прадукты", - казаў Хабіраў у інтэрв'ю Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Радый Хабіраў - Sputnik Беларусь, 1920, 10.02.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Хабіраў: Башкортастан з Беларуссю аб’ядноўвае больш, чым эканоміка
Стужка навiн
0