https://bel.sputnik.by/20250828/uspenne-prasvyatoy-bagarodztsy-adznachayuts-pravaslanyya-1099266792.html
Успенне Прасвятой Багародзіцы адзначаюць праваслаўныя
Успенне Прасвятой Багародзіцы адзначаюць праваслаўныя
Sputnik Беларусь
У гэты дзень у храмах праходзяць урачыстыя богаслужэнні, а свяшчэннікі апрануты ў адзенне блакітнага колеру. 28.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-28T10:11+0300
2025-08-28T10:11+0300
2025-08-28T10:11+0300
свята
навіны
беларуская праваслаўная царква
рэлігія
грамадства
багародзіца
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103066/83/1030668390_0:0:3076:1731_1920x0_80_0_0_51274ef54b133c2835536569a5b91f27.jpg
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Праваслаўны свет адзначае адно з галоўных свят рэлігійнага календара – Успенне Прасвятой Багародзіцы. Гэта дзень заканчэння зямнога жыцця Багародзіцы і пераход у нябеснае.У гэты дзень у храмах праходзіць урачыстае богаслужэнне, а таксама здзяйсняецца хрэсны ход з вынасам плашчаніцы, якой было пакрыта цела Багародзіцы. У храмах шмат кветак, а свяшчэннікі апрануты ў блакітныя адзенні – гэты колер адпавядае Багародзічнаму святу.Асаблівасцю Боскай літургіі 28 жніўня з’яўляецца тое, што ў храмах здзяйсняюць чын пахавання плашчаніцы Прасвятой Багародзіцы і ўспамінаюць падзеі, звязаныя з пахаваннем цела Божай маці, калі апосталы пахавалі цела Багародзіцы ў пячоры ў Гефсіманіі.Прачыстая лічыцца апошнім з галоўных, двунадзясятых свят царкоўнага календара – новы царкоўны год пачнецца 14 верасня, а наступнае вялікае Багародзічнае свята будзе 14 кастрычніка (Пакровы Прасвятой Багародзіцы).Паводле царкоўнага падання, Прасвятая Багародзіца пражыла зямным жыццём яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў пасля Уваскрэсення Хрыстовага. Яна памерла ў Іерусаліме, але праз тры дні пасля яе смерці вучні Хрыстовы не знайшлі Дзеву Марыю ў пячоры, дзе яна была пахавана.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250828/gosts-na-parog--gaspadynya-za-prog-abo-sustrakaem-khlebny-spas-z-pruzhanskay-kukhnyay-1099237702.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103066/83/1030668390_213:0:2944:2048_1920x0_80_0_0_b3711714c5a8205ecd860f660c41d559.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
свята, навіны , беларуская праваслаўная царква, рэлігія, грамадства, багародзіца, беларусь, у беларусі
свята, навіны , беларуская праваслаўная царква, рэлігія, грамадства, багародзіца, беларусь, у беларусі
Успенне Прасвятой Багародзіцы адзначаюць праваслаўныя
У гэты дзень у храмах праходзяць урачыстыя богаслужэнні, а свяшчэннікі апрануты ў адзенне блакітнага колеру.
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Праваслаўны свет адзначае адно з галоўных свят рэлігійнага календара – Успенне Прасвятой Багародзіцы. Гэта дзень заканчэння зямнога жыцця Багародзіцы і пераход у нябеснае.
У гэты дзень у храмах праходзіць урачыстае богаслужэнне, а таксама здзяйсняецца хрэсны ход з вынасам плашчаніцы, якой было пакрыта цела Багародзіцы. У храмах шмат кветак, а свяшчэннікі апрануты ў блакітныя адзенні – гэты колер адпавядае Багародзічнаму святу.
Асаблівасцю Боскай літургіі 28 жніўня з’яўляецца тое, што ў храмах здзяйсняюць чын пахавання плашчаніцы Прасвятой Багародзіцы і ўспамінаюць падзеі, звязаныя з пахаваннем цела Божай маці, калі апосталы пахавалі цела Багародзіцы ў пячоры ў Гефсіманіі.
Прачыстая лічыцца апошнім з галоўных, двунадзясятых свят царкоўнага календара – новы царкоўны год пачнецца 14 верасня, а наступнае вялікае Багародзічнае свята будзе 14 кастрычніка (Пакровы Прасвятой Багародзіцы).
Паводле царкоўнага падання, Прасвятая Багародзіца пражыла зямным жыццём яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў пасля Уваскрэсення Хрыстовага. Яна памерла ў Іерусаліме, але праз тры дні пасля яе смерці вучні Хрыстовы не знайшлі Дзеву Марыю ў пячоры, дзе яна была пахавана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"