https://bel.sputnik.by/20250829/trehci-spas-asvyacic-arehkhi-padaryc-ikonu-i-pachastavac-piragami-1030532260.html
Трэці Спас: падарыць ікону, пачаставаць пірагамі і асвяціць арэхі
Трэці Спас: падарыць ікону, пачаставаць пірагамі і асвяціць арэхі
Sputnik Беларусь
Сённяшні дзень у народзе называецца Хлебны Спас. Згодна з традыцыямі да свята было прынята пячы пірагі і хлеб са збожжа новага ўраджаю. 29.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-29T09:17+0300
2025-08-29T09:17+0300
2025-08-29T09:17+0300
рэлігія
падзеі і даты
беларусь
бпц
рэлігійныя святы
грамадства
арэхавы спас
хлебны спас
традыцыі
народныя традыцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103052/70/1030527003_0:82:1844:1119_1920x0_80_0_0_265ae2bb0d3574cd5f77a4b12c63c7d1.jpg
Свята перанясенне Нерукатворнага Вобраза Госпада Ісуса Хрыста ("Спас Нерукатворны") праваслаўная царква адзначае штогод 29 жніўня.Нерукатворны вобраз – гэта асаблівы тып выявы аблічча Збавіцеля. Ён з’явіўся на палатне пасля таго, як Ісус, памыўшыся, выцер ім твар. З гэтай нагоды ў праваслаўі сённяшні дзень называюць Спас на палатне ці Спас на палотнах."Спас Нерукатворны" сімвалізаваў сілу і мужнасць. Менавіта таму такая выява Збавіцеля вышывалася на сцягах, з якімі ішлі на ворага абаронцы Айчыны.Народныя традыцыіТаксама сённяшні дзень у народзе называецца Хлебны Спас. Такая назва ўтварылася ад традыцыі, згодна з якой у гэты дзень было прынята пячы пірагі і хлеб са збожжа новага ўраджаю.Таксама ў гэты ж дзень раздавалі міласціну жабракам і частавалі іх караваямі з новай мукі.Трэці Спас называлі яшчэ і арэхавым. Лічылася, што 29 жніўня на досвітку трэба было схадзіць у лес і сабраць хоць трохі арэхаў, якія потым асвячалі ў царкве.Ёсць шмат прыкмет, звязаных з датай 29 жніўня.Так, калі журавель адляціць да Трэцяга Спаса, то на Пакровы (14 кастрычніка) будуць замаразкі.Калі ў гэты дзень дажджліва і зіхацяць маланкі – будзе цёплая восень.А вось пра ранняе бабіна лета на Трэці Спас сведчыла сонечнае і цёплае надвор'е.Існавалі таксама і арэхавыя прыкметы:У пераважнай большасці рэгіёнаў Беларусі ў гэты дзень спраўлялі дажынкі.Таму пра Трэці Спас таксама казалі:Захоўваецца ў праваслаўных і яшчэ адна шматвекавая традыцыя – здаўна 29 жніўня беларусы дарылі адзін аднаму іконы.У першую чаргу гэта датычыцца іконы "Спаса Нерукатворнага". Яна з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных у праваслаўі.Гэты абраз лічаць адной з першых хрысціянскіх выяў аблічча Ісуса Хрыста, тым больш гэта адзіная выява Збавіцеля з німбам так званага замкнёнага тыпу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20250828/gosts-na-parog--gaspadynya-za-prog-abo-sustrakaem-khlebny-spas-z-pruzhanskay-kukhnyay-1099237702.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103052/70/1030527003_203:0:1695:1119_1920x0_80_0_0_366423148a4985eba16bd3f506eb4f54.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
традыцыі прыкметы трэці спас хлебны арэхавы свята царква рэлігія збавіцель хлеб пірагі арэхі культура спадчына беларусь традиции приметы третий спас хлебный ореховый праздник церковь религия спаситель пироги орехи наследие
традыцыі прыкметы трэці спас хлебны арэхавы свята царква рэлігія збавіцель хлеб пірагі арэхі культура спадчына беларусь традиции приметы третий спас хлебный ореховый праздник церковь религия спаситель пироги орехи наследие
Трэці Спас: падарыць ікону, пачаставаць пірагамі і асвяціць арэхі
Сённяшні дзень у народзе называецца Хлебны Спас. Згодна з традыцыямі да свята было прынята пячы пірагі і хлеб са збожжа новага ўраджаю.
Свята перанясенне Нерукатворнага Вобраза Госпада Ісуса Хрыста ("Спас Нерукатворны") праваслаўная царква адзначае штогод 29 жніўня.
Нерукатворны вобраз – гэта асаблівы тып выявы аблічча Збавіцеля. Ён з’явіўся на палатне пасля таго, як Ісус, памыўшыся, выцер ім твар. З гэтай нагоды ў праваслаўі сённяшні дзень называюць Спас на палатне ці Спас на палотнах.
"Спас Нерукатворны" сімвалізаваў сілу і мужнасць. Менавіта таму такая выява Збавіцеля вышывалася на сцягах, з якімі ішлі на ворага абаронцы Айчыны.
Таксама сённяшні дзень у народзе называецца Хлебны Спас. Такая назва ўтварылася ад традыцыі, згодна з якой у гэты дзень было прынята пячы пірагі і хлеб са збожжа новага ўраджаю.
Таксама ў гэты ж дзень раздавалі міласціну жабракам і частавалі іх караваямі з новай мукі.
Трэці Спас называлі яшчэ і арэхавым. Лічылася, што 29 жніўня на досвітку трэба было схадзіць у лес і сабраць хоць трохі арэхаў, якія потым асвячалі ў царкве.
Ёсць шмат прыкмет, звязаных з датай 29 жніўня.
Так, калі журавель адляціць да Трэцяга Спаса, то на Пакровы (14 кастрычніка) будуць замаразкі.
Калі ў гэты дзень дажджліва і зіхацяць маланкі – будзе цёплая восень.
А вось пра ранняе бабіна лета на Трэці Спас сведчыла сонечнае і цёплае надвор'е.
Існавалі таксама і арэхавыя прыкметы:
калі ўраджай арэхаў у гэтым годзе вельмі добры, значыць і ўраджай пшаніцы ў наступным годзе будзе багаты,
калі арэх, які першым сарвалі ў лесе будзе смачным – наступны год чакаюць толькі радасныя падзеі, а вось зялёны арэх папярэджваў аб нейкіх значных навінах у жыцці.
У пераважнай большасці рэгіёнаў Беларусі ў гэты дзень спраўлялі дажынкі.
Таму пра Трэці Спас таксама казалі:
"Трэці Спас хлеба прызапас".
Захоўваецца ў праваслаўных і яшчэ адна шматвекавая традыцыя – здаўна 29 жніўня беларусы дарылі адзін аднаму іконы.
У першую чаргу гэта датычыцца іконы "Спаса Нерукатворнага". Яна з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных у праваслаўі.
Гэты абраз лічаць адной з першых хрысціянскіх выяў аблічча Ісуса Хрыста, тым больш гэта адзіная выява Збавіцеля з німбам так званага замкнёнага тыпу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь