Відэа

Самыя яркія з’яўленні Мікалая Лукашэнкі на публіцы за год – відэа

Падпісацца
Эксклюзіў
Малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка 31 жніўня адзначае свой 21-ы дзень нараджэння; глядзіце ў падборцы Sputnik самыя яркія з’яўленні Мікалая на публіцы за мінулы год – за раялем у канцэртах, у хакейных матчах і падчас знакавых для краіны падзей.
Малодшы сын беларускага прэзідэнта – асоба рознабаковая, што не раз адзначалі журналісты ў сваіх публікацыях. Ён скончыў школу з залатым медалём, з’яўляецца студэнтам адразу дзвюх ВНУ – Беларускага дзяржаўнага і Пекінскага ўніверсітэтаў, размаўляе на некалькіх замежных мовах, іграе на фартэпіяна, займаецца некалькімі відамі спорту, але перавагу ўсё ж аддае хакею.
На працягу года пасля свайго 20-га дня нараджэння Мікалай Лукашэнка некалькі разоў эфектна з’яўляўся на публіцы, чаго не рабіў так рэгулярна ў больш раннім узросце.
Так, у канцэрце да Дня народнага адзінства малодшы сын беларускага прэзідэнта сыграў на раялі дуэтам са сваім педагогам у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра. Паводле слоў самога Мікалая, да выступлення ён рыхтаваўся "не адзін год", аднак моцнага хвалявання ад з’яўлення на публіцы не адчуваў, а імкнуўся падарыць людзям свята і добрыя эмоцыі.
Яшчэ адно эфектнае выступленне Мікалая Лукашэнкі адбылося на канцэрце "Час выбраў нас" у рамках "Марафона адзінства" ў Пінску, але самы грандыёзны ўсё ж адбыўся ў Мінску – у фінальным канцэрце "Марафона адзінства" на Мінск-Арэне, дзе Лукашэнка-малодшы выканаў на раялі мулявінскую "Малітву".
Год не абышоўся і без паспяховых выступленняў у хакейных матчах. Так, у красавіку малодшы сын Лукашэнкі стаў зоркай матча на закрыцці сезона мінскага "Дынама". Ён згуляў у таварыскім матчы з гульцамі "Дынама" і хакеістамі мінулых гадоў, аформіў дубль і быў прызнаны першай зоркай паядынку.
"Мы ўсе хочам, каб вы ведалі – усе перамогі, дзеля якіх мы тут гуляем, і ўсе ўзнагароды, якія мы выйграем, гэта ўсё для вас, дарагія гледачы!" - заявіў публіцы Мікалай.
Калі раней малодшы сын прэзідэнта Беларусі стараўся не размаўляць з прадстаўнікамі СМІ аб палітыцы, то сёлета падчас інаўгурацыі бацькі пазбягаць пытанняў не стаў.
"Адчуванне свята, гонару і выкананага абавязку ў пэўны перыяд часу", - падзяліўся сваімі эмоцыямі малодшы сын кіраўніка дзяржавы.
Самай яркай падзеяй года, за якой Мікалай Лукашэнка назіраў разам з бацькам, стаў грандыёзны Парад на Краснай плошчы ў Маскве з нагоды юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Урачыстым маршам па бруку прайшлі і беларускія вайскоўцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0