Легендарныя "Песняры" адзначаюць дзень нараджэння

© Photo : Соцсети Анатолия КашепароваСаліст "Песняроў" Анатоль Кашапараў у Мінску ля помніка заснавальніку ансамбля Уладзіміру Мулявіну
Саліст Песняроў Анатоль Кашапараў у Мінску ля помніка заснавальніку ансамбля Уладзіміру Мулявіну - Sputnik Беларусь, 1920, 01.09.2025
Падпісацца
Саліст ансамбля Анатоль Кашапараў сёння ў Мінску, каля помніка заснавальніку "Песняроў" Уладзіміру Мулявіну.
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Легендарнаму ансамблю "Песняры" сёння споўнілася 56 гадоў.
Менавіта 1 верасня 1969 года пасля рашэння мастацкага савета Беларускай дзяржаўнай філармоніі статус вакальна-інструментальнага ансамбля атрымала група "Лявоны". А "Песнярамі" калектыў стаў у наступным, 1970 годзе.
Фота каля помніка заснавальніку калектыву Уладзіміру Мулявіну ў Мінску з нагоды гэтай даты апублікаваў у сваіх сацсетках саліст легендарнага саставу "Песняроў" Анатоль Кашапараў.
Яго звонкі, непараўнальны голас некалі стаў адной з самых бліскучых знаходак Уладзіміра Мулявіна. Кашапараў быў салістам цэлага шэрага знакавых песень, сярод іх хіт на ўсе часы "Вологда" Б. Макраусава і М. Матусоўскага, "Спадчына" Ігара Лучанка і Янкі Купалы і шэраг іншых вядомых работ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Выступленне ансамбля Песняры - Sputnik Беларусь, 1920, 29.11.2023
Валерый Дайнека: "Песняры" не былі падобныя ні да каго
Стужка навiн
0