Амбудсмен у Баку: затрыманыя журналісты Sputnik сустрэліся з сем’ямі

© Sputnik / Алексей ДаничевАгенцтва Sputnik
Агенцтва Sputnik - Sputnik Беларусь, 1920, 05.09.2025
Падпісацца
МЗС Расіі пакуль не атрымала адказу ад азербайджанскіх улад на свой запыт аб тым, каб да затрыманых журналістаў дапусцілі расійскіх консульскіх супрацоўнікаў.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Затрыманыя больш за два месяцы таму ў Баку журналісты Sputnik Азербайджан сустрэліся з сем’ямі, яны не скардзяцца на ўмовы ўтрымання, сцвярджае амбудсмен Азербайджана.
Генеральны дырэктар медыягрупы "Россия сегодня", у якую ўваходзіць Sputnik, Дзмітрый Кісялёў раней заклікаў вызваліць журналістаў, да якіх Баку ніколі раней не прад’яўляў прэтэнзій.

"Чарговая іх (затрыманых журналістаў - Sputnik) сустрэча з роднымі адбылася днямі", - гаворыцца ў адказе апарату Упаўнаважанага па правах чалавека Азербайжджана на запыт РІА Навіны.

Запыт тычыўся кіраўніка рэдакцыі Sputnik Азербайджан Ігара Картавых, шэф-рэдактара Яўгена Белавусава і іншых васьмі затрыманых у Баку расіян.
Па даных апарату амбудсмена, затрыманыя грамадзяне Расіі не скардзіліся на ўмовы ўтрымання і абыходжанне з імі.
Як раней заяўляла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, Масква накіравала запыт на наведванне суайчыннікаў, арыштаваных у Баку, консульскімі супрацоўнікамі, таксама ішла размова і аб інфармацыі аб іх здароўі, але адказу пакуль няма.
Улады Азербайджана 30 чэрвеня беспадстаўна затрымалі супрацоўнікаў агенцтва Sputnik Азербайджан. Да кіраўніка рэдакцыі Sputnik Азербайджан Ігара Картавых і шэф-рэдактара Яўгена Белавусава прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту на чатыры месяцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Генеральны дырэктар Міжнароднай медыягрупы Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў - Sputnik Беларусь, 1920, 30.08.2025
Кісялёў заклікаў вызваліць затрыманых у Азербайджане журналістаў Sputnik
Стужка навiн
0