Сабаленка выйшла ў фінал US Open

© AP / Pat HoelscherБеларуская тэнісістка і першая ракетка свету Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка і першая ракетка свету Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 05.09.2025
Падпісацца
Агульны прызавы фонд турніру ў 2025 годзе, які праходзіць у Нью-Йорку, складае рэкордныя 90 млн долараў.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Беларуская тэнісістка і першая ракетка свету Арына Сабаленка выйшла ў фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў Нью-Йорку, паведамляе Sputnik.
У паўфінальным паядынку беларуска абыграла прадстаўніцу ЗША Джэсіку Пегулу. Матч атрымаўся вельмі напружаным і ўпартым і завяршыўся ў трох сетах з лікам 4:6, 6:3, 6;4.
На турніры Сабаленка раней аказалася мацнейшай за саперніцу са Швейцарыі Рэбекі Масаравай, расіянкі Паліны Кудэрметавай, канадскай тэнісісткі Лэйлы Фернандэс і прадстаўніцы Іспаніі Крысціны Букшы.
У паўфінал Сабаленка выйшла без барацьбы: яе саперніца чэшка Маркета Вондраўшава знялася за некалькі гадзін да гульні з-за траўмы, якую яна атрымала на лёгкай перадматчавай размінцы.
Першая ракетка планеты прызналася журналістам, што яна вельмі рада даць сабе яшчэ адну магчымасць згуляць у фінале.

"Калі я змагу ўтрымаць гэты трафей, гэта будзе шмат значыць для мяне. Напэўна, я буду самым шчаслівым чалавекам на зямлі", - сказала беларуская тэнісістка.

Сабаленка з’яўляецца дзеючым пераможцам US Open.
Агульны прызавы фонд турніру ў 2025 годзе, які праходзіць у Нью-Йорку, складае рэкордныя 90 млн долараў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах атрымаюць па 5 мільёнаў, фіналісты – па 3,6 млн, паўфіналісты – па 1,26 млн.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларускі паралімпіец Ігар Бокій - Sputnik Беларусь, 1920, 04.09.2025
Ражкоў: разумення па допуску паралімпійцаў Беларусі і РФ да Гульняў пакуль няма
Стужка навiн
0