https://bel.sputnik.by/20250908/belaruskya-tensstk-padayuts-u-reytyngu-wta--ale-ne-se-1099649934.html
Беларускія тэнісісткі падаюць у рэйтынгу WTA – але не ўсе
Беларускія тэнісісткі падаюць у рэйтынгу WTA – але не ўсе
Sputnik Беларусь
У дзясятцы найлепшых тэнісістак свету адбыліся некаторыя змены, але Арына Сабаленка працягвае займаць першае месца. 08.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-08T10:18+0300
2025-09-08T10:18+0300
2025-09-08T10:18+0300
wta
рэйтынг wta
арына сабаленка
навіны
спорт
у свеце
тэніс
беларусь
аляксандра сасновіч
вікторыя азаранка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1d/1093181219_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_77d17c0f50c954765aabe5a1ef1b92d0.jpg
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка працягвае лідзіраваць у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) і захоўвае за сабой статус першай ракеткі свету, паведамляе Sputnik.Напярэдадні беларуска абыграла амерыканку Аманду Анісімаву ў фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША ў Нью-Йорку і другі год запар стала пераможцай гэтых прэстыжных спаборніцтваў. Для 27-гадовай Сабаленкі перамога стала чацвёртай на турнірах Вялікага шлема.Іншыя беларускі ў рэйтынгуЯшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч апусцілася ў рэйтынгу адразу на сем пазіцый да 126 месца.У Вікторыі Азаранкі мінус адзін радок і 133 месца. У актыве ў спартсменкі, як і раней, 556 ачкоў. Тэнісістка выйшла ў трэці круг на Адкрытым чэмпіянаце ЗША пасля перамогі над расіянкай Анастасіяй Паўлючэнкавай. Аднак далей рушыць наперад ужо не змагла, прайграўшы Джэсіцы Пегуле.Ірына Шымановіч таксама страціла тры пазіцыі і заняла 172-е месца.Крысціна Дзмітрук у рэйтынгу WTA знаходзіцца на 254-м месцы, у яе плюс адразу 20 пазіцый, а Алена Фалей узнялася на чатыры радкі да 315-га ў спіску лепшых тэнісістак свету.Топ-10У дзясятцы лепшых тэнісістак свету адбыліся некаторыя змены: пасля Сабаленкі на другім месцы, як і раней, знаходзіцца польская спартсменка Іга Швентак, а на трэцім – амерыканка Коры Гаўф.У топ-10 таксама ўваходзяць: Аманда Анісімава (4, ЗША), Міра Андрэева (5, Расія), Мэдысан Кіз (6, ЗША), Джэсіка Пегула (7, ЗША), Жасмін Пааліні (8, Італія), Чжэн Цыньвэнь (9, Кітай), Алена Рыбакіна (10, Казахстан).Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250904/razhko-razumennya-pa-dopusku-paralmpytsa-belarus--rf-da-gulnya-pakul-nyama-1099521322.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1d/1093181219_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_67227155f0ad99f6f69bc42006ffef20.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
wta, рэйтынг wta, арына сабаленка, навіны , спорт, у свеце, тэніс, беларусь, аляксандра сасновіч, вікторыя азаранка
wta, рэйтынг wta, арына сабаленка, навіны , спорт, у свеце, тэніс, беларусь, аляксандра сасновіч, вікторыя азаранка
Беларускія тэнісісткі падаюць у рэйтынгу WTA – але не ўсе
У дзясятцы найлепшых тэнісістак свету адбыліся некаторыя змены, але Арына Сабаленка працягвае займаць першае месца.
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка працягвае лідзіраваць у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) і захоўвае за сабой статус першай ракеткі свету, паведамляе Sputnik.
Напярэдадні беларуска абыграла амерыканку Аманду Анісімаву ў фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША ў Нью-Йорку і другі год запар стала пераможцай гэтых прэстыжных спаборніцтваў. Для 27-гадовай Сабаленкі перамога стала чацвёртай на турнірах Вялікага шлема.
Іншыя беларускі ў рэйтынгу
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч апусцілася ў рэйтынгу адразу на сем пазіцый да 126 месца.
У Вікторыі Азаранкі мінус адзін радок і 133 месца. У актыве ў спартсменкі, як і раней, 556 ачкоў. Тэнісістка выйшла ў трэці круг на Адкрытым чэмпіянаце ЗША пасля перамогі над расіянкай Анастасіяй Паўлючэнкавай. Аднак далей рушыць наперад ужо не змагла, прайграўшы Джэсіцы Пегуле.
Ірына Шымановіч таксама страціла тры пазіцыі і заняла 172-е месца.
Крысціна Дзмітрук у рэйтынгу WTA знаходзіцца на 254-м месцы, у яе плюс адразу 20 пазіцый, а Алена Фалей узнялася на чатыры радкі да 315-га ў спіску лепшых тэнісістак свету.
У дзясятцы лепшых тэнісістак свету адбыліся некаторыя змены: пасля Сабаленкі на другім месцы, як і раней, знаходзіцца польская спартсменка Іга Швентак, а на трэцім – амерыканка Коры Гаўф.
У топ-10 таксама ўваходзяць: Аманда Анісімава (4, ЗША), Міра Андрэева (5, Расія), Мэдысан Кіз (6, ЗША), Джэсіка Пегула (7, ЗША), Жасмін Пааліні (8, Італія), Чжэн Цыньвэнь (9, Кітай), Алена Рыбакіна (10, Казахстан).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"