https://bel.sputnik.by/20250912/syargeenka-ruchy-padzyaku-blakadntsy-mary-yagadntsynay-1099821192.html
Сяргеенка ўручыў падзяку блакадніцы Марыі Ягадніцынай
Сяргеенка ўручыў падзяку блакадніцы Марыі Ягадніцынай
Sputnik Беларусь
У Авальнай зале прайшоў урачысты сход, прысвечаны Дню народнага адзінства, менавіта тут у 1939 годзе быў прыняты закон аб уступленні Заходняй Беларусі ў склад... 12.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-12T17:17+0300
2025-09-12T17:17+0300
2025-09-12T17:17+0300
блакада
ленінград
вялікая айчынная вайна
гісторыя
грамадства
бяспека
навіны
ігар сяргеенка
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0c/1099815001_0:356:2730:1892_1920x0_80_0_0_c9f146c192a04096a7ae00021c607ed0.jpg
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка ўручыў падзякі прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці, выпускнікам школ, якія набралі 400 балаў. Сярод тых, каго ўшаноўвалі ў Авальнай зале, была і старшыня Беларускага саюза блакаднікаў Ленінграда 95-гадовая Марыя Ягадніцына, перадае карэспандэнт Sputnik.Напярэдадні Дня народнага адзінства, які ў Беларусі адзначаецца 17 верасня, у Палаце прадстаўнікоў прайшоў урачысты сход, на якім прысутнічалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікі маладзёжных арганізацый, учарашнія школьнікі.Спікер Палаты прадстаўнікоў назваў уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР, якое адбылося ў 1939 годзе, "лёсавызначальным"."Тыя, хто прыняў лёсавызначальнае рашэнне ў 1939 годзе, а затым грудзьмі абараніў свой выбар у гады вайны і адрадзіў краіну з руін, былі самыя звычайныя людзі, такія ж, як і мы з вамі, – сяляне, рабочыя, студэнты, жанчыны і мужчыны, пажылыя і маладыя", - адзначыў ён.Ігар Сяргеенка падкрэсліў, што гэтая падзея з’яўляецца важным для ўсіх урокам і ніхто не мае права аддзяляць сябе ад гістарычнага працэсу.Сярод тых, каму была ўручана падзяка старшыні Палаты прадстаўнікоў – ветэран Вялікай Айчыннай вайны, блакадніца Марыя Ягадніцына, якая сёлета адзначыла сваё 95-годдзе.Размаўляючы з журналістамі перад пачаткам мерапрыемства, Марыя Ягадніцына заклікала маладыя пакаленні захаваць мір на сваёй зямлі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250912/syargeenka-samym-druzhalyubnym-peryyadam-z-polshchay-by-savetsk-peryyad-1099807790.html
ленінград
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0c/1099815001_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_d1c18ac5d6c44ea34327540a693523b6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
блакада, ленінград, вялікая айчынная вайна, гісторыя, грамадства, бяспека, навіны , ігар сяргеенка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, беларусь, у беларусі, дзень народнага адзінства
блакада, ленінград, вялікая айчынная вайна, гісторыя, грамадства, бяспека, навіны , ігар сяргеенка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, беларусь, у беларусі, дзень народнага адзінства
Сяргеенка ўручыў падзяку блакадніцы Марыі Ягадніцынай
У Авальнай зале прайшоў урачысты сход, прысвечаны Дню народнага адзінства, менавіта тут у 1939 годзе быў прыняты закон аб уступленні Заходняй Беларусі ў склад БССР.
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка ўручыў падзякі прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці, выпускнікам школ, якія набралі 400 балаў. Сярод тых, каго ўшаноўвалі ў Авальнай зале, была і старшыня Беларускага саюза блакаднікаў Ленінграда 95-гадовая Марыя Ягадніцына, перадае карэспандэнт Sputnik.
Напярэдадні Дня народнага адзінства, які ў Беларусі адзначаецца 17 верасня, у Палаце прадстаўнікоў прайшоў урачысты сход, на якім прысутнічалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікі маладзёжных арганізацый, учарашнія школьнікі.
"Перакананы, што ўсіх удзельнікаў сённяшняй сустрэчы аб’ядноўвае пачуццё патрыятызму. Сёння, як ніколі, патрэбен дзейны патрыятызм і актыўная асабістая грамадзянская пазіцыя", - сказаў Сяргеенка, выступаючы ў Авальнай зале.
Спікер Палаты прадстаўнікоў назваў уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР, якое адбылося ў 1939 годзе, "лёсавызначальным".
"Тыя, хто прыняў лёсавызначальнае рашэнне ў 1939 годзе, а затым грудзьмі абараніў свой выбар у гады вайны і адрадзіў краіну з руін, былі самыя звычайныя людзі, такія ж, як і мы з вамі, – сяляне, рабочыя, студэнты, жанчыны і мужчыны, пажылыя і маладыя", - адзначыў ён.
Ігар Сяргеенка падкрэсліў, што гэтая падзея з’яўляецца важным для ўсіх урокам і ніхто не мае права аддзяляць сябе ад гістарычнага працэсу.
Сярод тых, каму была ўручана падзяка старшыні Палаты прадстаўнікоў – ветэран Вялікай Айчыннай вайны, блакадніца Марыя Ягадніцына, якая сёлета адзначыла сваё 95-годдзе.
Размаўляючы з журналістамі перад пачаткам мерапрыемства, Марыя Ягадніцына заклікала маладыя пакаленні захаваць мір на сваёй зямлі.
"Радзіму і маці не выбіраюць, яна ў нас адна. Зрабіце ўсё магчымае, каб і ваша пакаленне жыло ў міры, каб вашыя дзеці, родныя не ведалі, што такое вайна. Мы за мір ва ўсім свеце", - падкрэсліла ветэран ВАВ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"