https://bel.sputnik.by/20250915/prakuror-kanada-ne-adkazala-mnsku-na-zapyt-pa-karnku-vnntskamu-1099891832.html
Пракурор: Канада не адказала Мінску на запыт па карніку Вінніцкаму
Пракурор: Канада не адказала Мінску на запыт па карніку Вінніцкаму
Sputnik Беларусь
Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд справу нацысцкага карніка Восіпа Вінніцкага, які ў 1997 годзе памёр у Канадзе. 15.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-15T11:21+0300
2025-09-15T11:21+0300
2025-09-15T11:21+0300
генацыд
вярхоўны суд рб
навіны
грамадства
бяспека
расследаванне злачынстваў
гісторыя
вялікая айчынная вайна
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0f/1099889844_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_0d9fd9ae2216d9d8f9c627f977ae58ec.jpg
МІНСК, 15 вер – Sputnik. Канада не адказала на запыт Генеральнай пракуратуры Беларусі ў дачыненні да былога камандзіра 1-й роты 118-га батальёна ахоўнай паліцыі Восіпа Вініцкага, заявіў журналістам у панядзелак дзяржаўны абвінаваўца Кірыл Чубкавец.Нацысцкага карніка Восіпа Вінніцкага ў Вярхоўным судзе Беларусі судзяць пасмяротна. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Вінніцкі ўцёк на Захад і пражываў да самай смерці на тэрыторыі Канады.Хто такі ВінніцкіВінніцкі нарадзіўся ў 1915 годзе на тэрыторыі сучаснай Польшчы. Ён вучыўся ў Львове, у 1939 годзе быў мабілізаваны ў польскую армію, але затым яе пакінуў.Будучы членам арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў "Букавінскі курэнь", Вінніцкі прыбыў у Кіеў і ўступіў у склад 118-га карнага батальёна ахоўнай паліцыі, узначаліўшы першую роту.Пасля вайны ён апынуўся ў Берліне, потым у Англіі, а затым у Канадзе."У Канадзе, нягледзячы на сваё крывавае мінулае, ён ніяк не хаваўся. Скончыў універсітэт, абараніў шэраг дысертацый, вёў актыўную грамадскую дзейнасць, быў адным з заснавальнікаў "брацтва былых салдат УНА*", дажыў да старасці і памёр у 1997 годзе", - адзначыў дзяржаўны абвінаваўца.*Арганізацыя, забароненая ў Расіі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250825/krymnalnaya-sprava-karnka-yarmolchyka-pastupla--vyarkhony-sud-1099194459.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0f/1099889844_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_f1654508d2ac651fd0d4f645f7cf03a5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генацыд, вярхоўны суд рб, навіны , грамадства, бяспека, расследаванне злачынстваў, гісторыя, вялікая айчынная вайна, беларусь, у беларусі
генацыд, вярхоўны суд рб, навіны , грамадства, бяспека, расследаванне злачынстваў, гісторыя, вялікая айчынная вайна, беларусь, у беларусі
Пракурор: Канада не адказала Мінску на запыт па карніку Вінніцкаму
Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд справу нацысцкага карніка Восіпа Вінніцкага, які ў 1997 годзе памёр у Канадзе.
МІНСК, 15 вер – Sputnik. Канада не адказала на запыт Генеральнай пракуратуры Беларусі ў дачыненні да былога камандзіра 1-й роты 118-га батальёна ахоўнай паліцыі Восіпа Вініцкага, заявіў журналістам у панядзелак дзяржаўны абвінаваўца Кірыл Чубкавец.
Нацысцкага карніка Восіпа Вінніцкага ў Вярхоўным судзе Беларусі судзяць пасмяротна. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Вінніцкі ўцёк на Захад і пражываў да самай смерці на тэрыторыі Канады.
"Расійскія калегі нам аказвалі прававую дапамогу (у расследаванні справы Вінніцкага. - Sputnik). Што тычыцца іншых краін, у матэрыялах справы ёсць запыт у Канаду аб аказанні прававой дапамогі, але ён пакінуты без адказу", - сказаў дзяржаўны абвінаваўца.
Вінніцкі нарадзіўся ў 1915 годзе на тэрыторыі сучаснай Польшчы. Ён вучыўся ў Львове, у 1939 годзе быў мабілізаваны ў польскую армію, але затым яе пакінуў.
Будучы членам арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў "Букавінскі курэнь", Вінніцкі прыбыў у Кіеў і ўступіў у склад 118-га карнага батальёна ахоўнай паліцыі, узначаліўшы першую роту.
"З канца 1942 года па 1944 год ён знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, дзе кіраваў і прымаў непасрэдны ўдзел у карных аперацыях, рэалізуючы агульную з нацысцкімі злачынцамі мэту аб планамерным знішчэнні беларускага народа", - сказаў дзяржабвінаваўца.
Пасля вайны ён апынуўся ў Берліне, потым у Англіі, а затым у Канадзе.
"У Канадзе, нягледзячы на сваё крывавае мінулае, ён ніяк не хаваўся. Скончыў універсітэт, абараніў шэраг дысертацый, вёў актыўную грамадскую дзейнасць, быў адным з заснавальнікаў "брацтва былых салдат УНА*", дажыў да старасці і памёр у 1997 годзе", - адзначыў дзяржаўны абвінаваўца.
*Арганізацыя, забароненая ў Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"