https://bel.sputnik.by/20250920/lukashenka-atsan-uzroven-navukova-tekhnchnaga-supratsontstva-belarus-z-ktaem-1100055051.html
Лукашэнка ацаніў узровень навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі з Кітаем
Лукашэнка ацаніў узровень навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі з Кітаем
Sputnik Беларусь
Беларусь гатова ўнесці свой уклад у развіццё інавацый на карысць усіх краін свету ў адпаведнасці з канцэпцыяй "Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва"... 20.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-20T11:39+0300
2025-09-20T11:39+0300
2025-09-20T11:39+0300
аляксандр лукашэнка
навіны
палітыка
эканоміка
кнр
кітай
форум
беларусь
у свеце
сі цзіньпін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0b/1099790939_0:0:775:436_1920x0_80_0_0_10948863f1c2cd0d3b5915b28f5ba6ff.jpg
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Беларусь і Кітай могуць ганарыцца сумеснымі навукова-тэхнічнымі дасягненнямі, адзначыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прывітанні ўдзельнікам 18-га Пуцзянскага інавацыйнага форуму, які стартуе сёння ў Шанхаі.Беларускі лідар падкрэсліў ключавую ролю тэхналогій і інавацыі ў развіцці сусветнай эканомікі ў цэлым і павышэнні канкурэнтаздольнасці кожнай з краін у прыватнасці."Кітай на працягу шэрага гадоў пацвярджае статус аднаго з сусветных лідараў у сферы інавацый", - гаворыцца ў прывітанні беларускага прэзідэнта ўдзельнікам і гасцям кітайскага інавацыйнага форуму.Паводле слоў Лукашэнкі, кітайскія напрацоўкі ў сферы высокіх тэхналогій, штучнага інтэлекту, робататэхнікі і касмічных даследаванняў "адкрываюць новыя магчымасці для глабальнага супрацоўніцтва".Сярод сумесных дасягненняў Беларусі і Кітая ў гэтай сферы ён назваў вынікі работы індустрыяльнага парку "Вялікі камень", сумесную работу вучоных над стварэннем нанаматэрыялаў і новых палімераў, а таксама распрацоўку інтэлектуальных сістэм кіравання дарожным рухам з выкарыстаннем кітайскіх алгарытмаў, якая стартавала ў Мінску."Багаты вопыт супрацоўніцтва садзейнічае не толькі ўзаемнаму развіццю, але і ўмацаванню нашых пазіцый на міжнароднай арэне", - дадаў беларускі лідар.Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь гатова ўнесці свой уклад у развіццё інавацый на карысць усіх краін свету ў рамках канцэпцыі "Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва", аб якой раней гаварыў лідар КНР.Пуцзянскі інавацыйны форумЗ 20 па 22 верасня Шанхай прымае 18-ы па ліку Пуцзянскі інавацыйны форум – гэта адна з найбуйнейшых кітайскіх пляцовак, якія збіраюць інавацыйныя дасягненні і распрацоўкі. У гэтым годзе Беларусь з’яўляецца ганаровым госцем форуму.У нацыянальнай экспазіцыі прадстаўлены два раздзелы: беларускія інавацыйныя распрацоўкі і дасягненні кітайска-беларускага супрацоўніцтва ў навуцы і тэхналогіях. Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250909/belavya-razglyadae-magchymasts-zapusku-reysa-u-shankhay--guanchzhou-1099705490.html
кнр
кітай
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0b/1099790939_83:0:664:436_1920x0_80_0_0_bacb6789db77643d30a89fa5c9b4d28b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, эканоміка, кнр, кітай, форум, беларусь, у свеце, сі цзіньпін
аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, эканоміка, кнр, кітай, форум, беларусь, у свеце, сі цзіньпін
Лукашэнка ацаніў узровень навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі з Кітаем
Беларусь гатова ўнесці свой уклад у развіццё інавацый на карысць усіх краін свету ў адпаведнасці з канцэпцыяй "Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва", прапанаванай Сі Цзіньпінам, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Беларусь і Кітай могуць ганарыцца сумеснымі навукова-тэхнічнымі дасягненнямі, адзначыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прывітанні ўдзельнікам 18-га Пуцзянскага інавацыйнага форуму, які стартуе сёння ў Шанхаі.
Беларускі лідар падкрэсліў ключавую ролю тэхналогій і інавацыі ў развіцці сусветнай эканомікі ў цэлым і павышэнні канкурэнтаздольнасці кожнай з краін у прыватнасці.
"Кітай на працягу шэрага гадоў пацвярджае статус аднаго з сусветных лідараў у сферы інавацый", - гаворыцца ў прывітанні беларускага прэзідэнта ўдзельнікам і гасцям кітайскага інавацыйнага форуму.
Паводле слоў Лукашэнкі, кітайскія напрацоўкі ў сферы высокіх тэхналогій, штучнага інтэлекту, робататэхнікі і касмічных даследаванняў "адкрываюць новыя магчымасці для глабальнага супрацоўніцтва".
"Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем... дынамічна рухаецца наперад у духу ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства", - звярнуў увагу беларускі прэзідэнт.
Сярод сумесных дасягненняў Беларусі і Кітая ў гэтай сферы ён назваў вынікі работы індустрыяльнага парку "Вялікі камень", сумесную работу вучоных над стварэннем нанаматэрыялаў і новых палімераў, а таксама распрацоўку інтэлектуальных сістэм кіравання дарожным рухам з выкарыстаннем кітайскіх алгарытмаў, якая стартавала ў Мінску.
"Багаты вопыт супрацоўніцтва садзейнічае не толькі ўзаемнаму развіццю, але і ўмацаванню нашых пазіцый на міжнароднай арэне", - дадаў беларускі лідар.
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь гатова ўнесці свой уклад у развіццё інавацый на карысць усіх краін свету ў рамках канцэпцыі "Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва", аб якой раней гаварыў лідар КНР.
Пуцзянскі інавацыйны форум
З 20 па 22 верасня Шанхай прымае 18-ы па ліку Пуцзянскі інавацыйны форум – гэта адна з найбуйнейшых кітайскіх пляцовак, якія збіраюць інавацыйныя дасягненні і распрацоўкі. У гэтым годзе Беларусь з’яўляецца ганаровым госцем форуму.
У нацыянальнай экспазіцыі прадстаўлены два раздзелы: беларускія інавацыйныя распрацоўкі і дасягненні кітайска-беларускага супрацоўніцтва ў навуцы і тэхналогіях. Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"